Следующим местом, в котором я побывал в ходе поездки по Поугорью и Верхней Оке 12 мая 2010 г. - Воротынское городище.  Воротынск - резиденция князей Воротынских, долгое время подчинявшихся великому князю литовскому (с 1427 г.), но в конце XV в. все-таки перешедших на службу в Москву. Проблемой является упоминание в летописи двух Воротынсков - Старого и Нового. Судя по тому, что на том городище, на котором побывал я, так и не выявлено слоя древнерусского времени (хоть отдельные находки есть) - это Новый Воротынск. А гже же старый? Может это городище у деревни Спас Городок? Смотрите следующий обзор о Крайшино.

Продолжение:

Общую карту с посещенными мной городищами можно увидеть здесь. Воротынск, как можно заметить - пункт, лежащий в стороне от р. Оки, у р. Выссы и недалеко от устья р. Угры.

Сначала статьи энциклопедического характера. Даю авторские варианты, в ходе подготовки к печати явно были внесены какие-то изменения.

Варатынск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 388.

ВАРАТЫНСК (ВОРОТЫНЕСК), горад на правым беразе прытока Акі Высе, паблізу ад Калугі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пал 1155 у якасці аднаго з гарадоў Чаргінаўскага княства. З сярэдзіны 13 ст. у складзе Навасільскага княства. З канца 14 ст. (каля 1396) у залежнасці ад ВКЛ. З пачатку 15 ст. цэнтр васальнага ВКЛ Варатынскага княства. У 1494 перайшоў пад уладу Масквы. Раскопкі на месцы сучаснага Варатынска не знайшлі слоя 12 ст., што выклікала дыскусію аб местазнаходжанні горада ў ранні перыяд яго існавання. Дзякуючы ўпамінанню ў летапісе пад 1480 двух Варатынскаў, старога і новага, была зроблена выснова аб пераносе горада, які лакалізавалі на гарадзішчах вакол в. Варатынцава на р. Зушэ прытоке Акі каля Навасіля. Новы Варатынск быў аснаваны ў канцы XIV ст. пасля спусташэння цемнікам Мамаем старога Варатынска. Плошча гарадзішча Варатынска 1,3 - 1,5 га змяшчае слаі, якія датуюцца XIV-XVII стст. Каля горада меўся буйны пасад - да 8 га (у XIV-XV стст.), які у XV-XVII стст. вырас да 26 га.

Літ.: Баталин А.М. Город Воротынск и князья Воротынские в истории России. Калуга, 1995; Никольская Т.Н. Воротынск // Древняя Русь и славяне. М., 1978; Фролов И.К. Изучение археологической структуры микрорегиона // Археологические памятники европейской части РСФСР. М., 1985. С. 29-38.

 

Варатынскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 388-389.

ВАРАТЫНСКАЕ КНЯСТВА, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе. Адно з так званых Вярхоўскіх княстваў. Утварылася у выніку драблення Навасільскага княства ў пачатку 15 ст. на Адоеўскае, Бялёўскае і Варатынскае ўдзельныя княствы. Удзельныя князі па-ранейшаму насілі агульнае радавое прозвішча Навасільскіх. Старэйшы ў родзе князь цітулаваўся Навасільскім і Адоеўскім. Варатынскія князі вялі барацьбу за старэйшынства сярод Навасільскіх князёў з князямі Адоеўскімі. Папераменна займая лідзіруючае становішча, Варатынская і Адоеўскія князі заключалі дамовы з вялікімі князямі ВКЛ. Вядомы дагаворы 1442, 1483, якія здзейснілі Варатынскія, і 1459 - Адоеўскія князі. К канцу 15 ст. супрацьстаянне двух ліній Навасільскіх князёў прымае адкрытыя формы, перарастаючы ў варожасць. Варатынск ў складзе Навасільскага княства з канца 14 ст. знаходзіцца ў залежнасці ад ВКЛ. Аднак афіцыйна Варатынскія князі прысягнулі Вітаўту толькі ў 1427 падчас паездкі апошняга ў раён вярхоў'яў Акі, у Разанскае і Пронскае княствы. Варатынскія князі прысутнічалі на Луцкам каранацыйным з'ездзе 1429, а ў 1430 - на Троцкім з'ездзе. У адрозненне ад іншых Вярхоўскіх княстваў, Варатынскае княства захавала адносную самастойнасць, а князі Варатынскія не пераўтварыліся ў звычайных вотчынікаў і захавалі к канцу 15 ст. княжаскія правы. Дзякуючы шматлікім падараванням літоўскіх уладароў, уладанні Варатынскіх князёў значна павялічыліся і цягнуліся шырокай паласой уздоўж ракі Акі і яе прытока Угры, уяўляя сабой першую лінію абароны супраць Маскоўскага вялікага княства. У 1487 пачаліся напады маскоўскіх служылых людзей на ўладанні Варатынскіх князёў. У 1489 Варатынск быў разбураны, а яго насельніцтва ўведзена ў палон (7000 чалавек). Варатынскія князі паступова (1487, 1489, 1492) пераходзілі на бок Масквы. У 1492-93 Варатынскія і іншыя Вярхоўскія князі ўжо з маскоўскага боку рабілі напады на застаўшыхся вернымі вялікаму князю літоўскаму верхнеокскія гарады (Масальск, Сярпейск, Мезецк і інш.). Па дагавору 1494 літоўскі бок адмовіўся ад праў на вотчыны князёў Варатынскіх. Аднак частка ўладанняў Варатынскіх князёў (раней падараваных ім) засталася ў складзе ВКЛ (Залідаў, Бышкавічы, Апакаў і інш.). Пасля вайны 1500-1503 уся тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў увайшла ў склад Расійскай дзяржавы. Галоўнай функцыяй Варатынскіх князёў стала абарона раёна верхняй Акі ад набегаў крымскіх татар. Удзел Варатынскіх князёў канчаткова быў ліквідаваны ў 1562 пры цары Іване Жахлівым.

Літ.: Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства (Вторая половина XV века). М., 1952; Баталин А.М. Город Воротынск и князья Воротынские в истории России. Калуга, 1995; Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. М., 1982; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993; Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Warszawa, 1936. T. 33.

 

Варатынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 389.

ВАРАТЫНСКІЯ, княжаскі, потым баярскі, род у ВКЛ і Расійскай дзяржаве. Вядуць паходжанне ад чарнігаўскай галіны Рурыкавічаў. Родапачынальнік - князь Леў Раманавіч, сын Рамана Сямёнавіча Навасільскага (памёр да 1427). Прозвішча ўтворана ад радавога ўладання горада Варатынска. Акрамя тэрыторыі свайго княства (вотчыны) Варатынскія валодалі вялікім масівам зямель-падараванняў і "данья королево князем Новосильским" Казіміра IV і Аляксандра Казіміравіча: гарадамі Масальскам, Недаходавым, Серпейскам, Апакавым, Лучыным і інш., шэрагам валасцей. Па Метрыцы ВКЛ з другой паловы XV ст. вядомы баяры Варатынскія. З канца XV ст. пераходзяць на службу ў Маскву, дзе занялі прывелігаванае становішча. Варатынскія князі зрабілісь аднымі з самых таленавітых маскоўскіх ваяводаў. Найбольш вядомыя:

Фёдар Львовіч (згадв. 1442-1455), сын Льва Раманавіча. Быў жанаты з дачкой князя Карыбута (Дзмітрыя) Альгердавіча Марыі, жыў у Вильне. З 1427 на службе ў вялікага князя літоўскага Вітаўта. 20.2.1442 з прозвішчам Навасільскага і Адоеўскага князя заключыў дамову з Казімірам ад імя ўсіх князёў Навасільскіх. З 1448 называецца па свайму радавому ўладанню князем Варатынскім. У 1448 быў пасрэднікам свайго зяця мажайскага князя Івана Андрэевіча, калі той звярнуўся да Казіміра IV з просьбай пасадзейнічаць у заняцці маскоўскага стала. У лютым 1448 яму падараваны некалькі смаленскіх валасцей (Гарадзечна, Кавылна, Дземяна і інш.), а ў сакавіку 1455 Казімір пацвердзіў іх яму і яго дзецям "у вотчину". Дзякуючы шматлікім падараванням плошча ўладанняў Фёдара Львовіча значна павялічылася і цягнулася шырокай паласой уздоўж левага берага Акі і па рацэ Угры. Занятыя літоўскімі войскамі ў 1447 Казельск, а ў 1455 Перамышль таксама былі адданы Фёдару Львовічу.

Дзмітрый Фёдаравіч (згадв. 1483-1489), сын Фёдара Львовіча. Быў жанаты з Ганнай Канстанцінаўнай Бабічавай. У снежні 1489 перайшоў на бок Масквы, пры гэтым захапіў "дольницу" і скарбніцу свайго брата Сямёна. Валодал трацінай Варатынска і шэрагам валасцей паміж Болвай (прыток Дзясны) і Акой.

Сямён Фёдаравіч (згадв. 1483-1489), сын Фёдара Львовіча. Акрамя набытых у спадчыну ад бацькі валасцей і траціны Варатынска, атрымаў ад вялікага князя літоўскага Казіміра воласць Мошчын. У выніку сканцэнтраваў у сваіх руках амаль усё правабярэжжа Угры. У 1492 перайшоў на бок Масквы, захапіўшы пры выездзе гарады Сярпейск і Мезецк. У жніўні таго ж года ён і яго пляменнік Іван Міхайлавіч спалілі г. Масальск і паланілі князёў Масальскіх.

Іван Міхайлавіч (згадв. з 1483 - памёр у 1534), сын Міхаіла Фёдаравіча. У 1487 перайшоў на бок Масквы. У 1492 разам з дзядзей Сямёнам Фёдаравічам напаў і спаліў Масальск. У 1507 супольна з князем У.С. Адоеўскім кіраваў разгромам крымскіх татар на Аке. У 1512 і 1513 прымаў удзел у аблозе Смаленска, а ў 1517 зноў разбіў крымскіх татараў пад Тулай. З 1531 1-ы ваявода вялікага палка. У захаваны маскоўскім урадам удзел уваходзілі Перамышль, траціна Варатынска і долі ў Навасілі і Адоеве. У 1534 абвінавачаны ў змове і сасланы  на Белавозера, дзе і памёр. Яго уладанні дасталіся сынам Уладзіміру, Міхаілу і Аляксандру. Уладзімір памёр у 1556 бяздзетным. У 1562 два застаўшыхся брата "за изменные дела" былі сасланы, але неўзабаве памілаваны. Удзел Варатынскіх князёў адноўлены не быў. Міхаіл Іванавіч Варатынскі праславіўся перамогай 1572 над крымскім ханам Дэўлет-Гірэем. Паводле духоўнай граматы 1572 цара Івана IV Грознага Міхаілу Іванавічу належалі яго старыя родавыя ўладанні. У 1573 г. ён быў арыштаваны і пакарыны смерцю.

Літ.: Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства (Вторая половина XV века). М., 1952; Баталин А.М. Город Воротынск и князья Воротынские в истории России. Калуга, 1995; Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во 2-й пол. XV - 1-й трети XVI вв. М., 1988; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993; Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Warszawa, 1936. T. 33.

Теперь фотоматериалы

Вал Воротынска (слева) и проезд между городом и посадом

"Аншлаг" Воротынска (так называют вывески или таблички у памятников)

Река Высса. Снимок с городища

Вал на самом городище

Часть городища, уничтоженная карьером

Вид одного из селищ (посада) Воротынска со стороны городища (крепости). Хорошо заметно, как укрепленное селище кольцом огибает р. Высса

Вид со стороны селища на городище. Очень мощное

А вот речка Высса (левый приток Оки)

Еще один снимок части городища, разрушенной карьером (вид снизу)

Подъем на городище




Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великая война» «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» «галицко-волынское княжество» граница границы «грюнвальдская битва» «дмитрий донской» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» крошинские «куликовская битва» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московское княжество» «нойбургские владения» опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» россия русь «северо-восточная русь» славяне спиридонов «средние века» «стародубская война» «тарусское княжество» ягайло