Довольно давно по заказу Дирекции Института истории я написал критическую рецензию на 1-й том "Гістарычнага атласа Беларусі". Он был выпущен в Польше и явился своеобразным конкурентом "нашего" "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі". Коллектив авторов в обоих атласах почти не отличался, да и исходники карт от авторов поступили в тот и другой атлас практически одинаковыми. Существенная разница в моем более активном участии в "Вялікім гістарычным атласе Беларусі" и в материалах М.Ф. Спиридонова, составившими значительную часть "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі". Последние - это обработанная В.Л. Носевичем картотека М.Ф. Спиридонова, результат более чем 20 лет работы.

Продолжение:

В статье я смягчил многие акценты, кое-что добавил для сравнения двух атласов, многое осталось "в уме".

Гістарычныя атласы і стан развіцця сучаснай гістарычнай геаграфіі ў Беларусі // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 25. Мн.: "Беларуская навука", 2010. - С. 200-203.

 

(С. 200) Цемушаў В.М. (Мінск)

ГІСТАРЫЧНЫЯ АТЛАСЫ І СТАН РАЗВІЦЦЯ СУЧАСНАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ Ў БЕЛАРУСІ

 

Стан развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі вельмі добра ўяўляецца праз параўнанне амаль адначасова пабачыўшых святло атласаў: "Гістарычны атлас Беларусі (Т. 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст.)" (далей: ГАБ) [2] і "Вялікі гістарычны атлас Беларусі (Т. 1)" (далей: ВГАБ) [1]. Рэдактары ГАБ прадставілі свае выданне як альтэрнатыву "Вялікаму гістарычнаму атласу Беларусі". ГАБ, відавочна, у адрозненне ад дзяржаўнага атласа, нібыта ўяўляе сабой непадуладную цэнзуры строга навуковую працу [2, с. 6]. Аднак сувязь паміж "незалежным" і "дзяржаўным" атласамі праявілася хутчэй не ў супрацьпастаўленні, а ў пэўнай ступені супрацоўніцтве, таму што амаль усе напрацоўкі ГАБ былі ўспрыняты ВГАБ. Таксама і калектыў аўтараў абодвух атласаў быў амаль што аднолькавым.

Праца над ГАБ вялася ў асноўным паміж 1995-2003 гг. і ўзначальвалася М.Ф. Спірыдонавым. Менавіта апошні з'яўляўся амаль адзіным на той час сур'ёзным спецыялістам па гістарычнай геаграфіі Беларусі, здольным распрацаваць і давесці да друку працы картаграфічнага кшталту. Фактычна пад кіраўніцтвам М.Ф. Спірыдонава была распрацавана структура атласа, сабраны аўтарскі калектыў, створаны патрабаванні для складальнікаў карт і, што самае галоўнае, вялася цяжкая праца па давядзенні аматарскіх цалкам непрафісійных карт да належнага стану. Іншым аўтарам, здольным ствараць самастоўныя картаграфічныя творы, з'яўляўся В.Л. Насевіч. Менавіта ён пасля М.Ф. Спірыдонава здолеў давесці справу да канца. Астатнія прадстаўнікі аўтарскага калектыву ГАБ, несумненна добрыя гісторыкі, уяўленні аб стварэнні карт і наогул гістарычнай геаграфіі Беларусі мелі даволі сціплыя.

М.Ф. Спірыдонаў не паспеў падрыхтаваць атлас да стану перадачы выдаўцам. Акрамя першаснай апрацоўкі матэрыялаў, што прадставілі аўтары, патрэбна было правесці складаную работу па ўзгадненню карт паміж сабой, стварэнню адзінай сістэмы умоўных абазначэнняў, удакладненню назваў населеных пунктаў, дзяржаў, этнічных супольнасцяў і г.д. Здаецца, што ў выпадку ГАБ на прастору выдавецкай дзейнасці трапіў паўфабрыкат. Тым не менш, 5 гадоў над ім працягвалі працаваць і, магчыма, за гэты час было зроблена ўсё магчымае, каб атлас атрымаў належны паліграфічны знешні выгляд і сур'ёзную навуковую аснову свайго ўнутранага зместу.

У адрозненне ад ГАБ, карты, якія трапілі ад тых жа самых аўтараў (за выключэннем В.М. Цемушава, які распрацаваў для ГАБа толькі 4 нязначныя карты, а для ВГАБ склаў шмат новых арыгінальных карт) у РУП "Балкартаграфія", прайшлі ўсебаковую падрыхтоўку да друку і вытрымалі значныя выпрабаванні праз неаднаразовыя рэцэнзаванне і рэдагаванне. У адрозненне ад ГАБ карты ВГАБ атрымалі моцную навуковую падтрымку з боку Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Галоўнае, рэсурсы Белкартаграфіі, магчымасці іншых дзяржаўных устаноў дазволілі скарыстаць і рэалізаваць у генеральнай карце "Беларускія землі ў XVI ст." матэрыялы каталога М.Ф. Спірыдонава, што ўтрымлівае ў сабе звесткі пра абсалютную большасць населеных пунктаў Беларусі (іх статус, ўладальніцкую прыналежнасць і г.д.), якія згадваюцца ў крыніцах XVI ст. Між іншым, кампутарная апроцоўка архіва М.Ф. Спірыдонава і наступнае пераўтварэнне таблічных матэрыялаў у карты былі зроблены пад кіраўніцтвам  В.Л. Насевіча.

Такім чынам, навуковы ўзровень ВГАБ значна вылучаецца сваёй грунтоўнасцю ў параўнанні з ГАБ. Аснова абодвух атласаў была амаль што аднолькавай, аўтарскі калектыў па-большасці супадаў, але ГАБ не прайшоў стадыі навуковай крытыкі і рэдагавання, ды не атрымаў тых карысных матэрыялаў, што склалі значную частку ВГАБ у выглядзе генеральнай карты (у 1 см - 3 км) і табліц да яе. Спроба рэдактараў ГАБ падкрэсліць унікальнасць і навуковае значэнне сваёй працы праз заяву пра яе "незалежнасць" і непадуладнасць цэнзуры выглядае некарэктнай, бо на ўсіх этапах работы над ВГАБ аўтары (тыя ж самыя, што ў ГАБ) не сустракалі аніякіх ідэалагічных або палітычных перашкодаў, а існаваўшыя дыскусіі і нават канфлікты былі цалкам звязаны з барацьбой навуковых канцэпцый і асабістых меркаванняў даследчыкаў. Таксама ўзнікалі і пэўныя непаразуменні з непасрэднымі выканаўцамі карт, рэдактарамі, якія не заўсёды ўлічвалі аўтарскія заўвагі, даволі адволь(С. 201)на ставіліся да заўваг рэцэнзентаў і г.д. Але праблемы вырашаліся, праца ішла, карты яшчэ больш удасканальваліся і ў выніку атрымоўвалі больш дастойны выгляд. Безумоўна, засталіся недахопы і ў ВГАБ.

Трэба яшчэ зазначыць, што навуковы ўзровень ГАБ ў лепшым выпадку адпавядае стану самога пачатку XXI ст. За мінулыя гады гістарычная навука і яе галіна гістарычная геаграфія, трэба спадзявацца, атрымалі пэўнае развіццё. Пашыраліся сувязі з замежнымі даследчыкамі, назапашваўся новы матэрыял гісторыка-геаграфічнага кшталту, звярталася ўвага на белыя плямы айчыннай гісторыі. Такім чынам, у адрозненне ад ГАБ, ВГАБ уяўляе сабой найбольш актуальнае, сучаснае ўяўленне беларускіх і ў пэўнай ступені замежных даследчыкаў аб гісторыі Беларусі, развіццё якой прадстаўлена ў атласе не толькі ў часе, але і ў прасторы.

Пры разглядзе атласаў трэба звярнуць увагу на наступныя яго кампаненты: афармленне, працу картографаў і навуковы змест.

Зручны фармат атласа, прыемны знешні выгляд, гарманічны падбор фонаў, выразныя стрэлкі паходаў і наглядныя значкі - усё гэта паспрыяе папулярнасці ГАБ, які, да таго ж, каштуе ў тры разы танней за ВГАБ. Верагодна пры падрыхтоўцы дадзенага атласу выдаўцы зрабілі стаўку менавіта на яго афармленне, што, безумоўна, было верным крокам, таму што дазволіла ў пэўным сэнсе схаваць недахопы як працы картографаў, так і непасрэдна ўнутранага зместу карт.

Справай картографаў з'яўлялася рэалізацыя тых уяўленняў, якія па меры магчымасці здолелі прадставіць на карце даследчыкі. Акрамя таго складанай задачай была каардынацыя між сабой усіх карт атласу, каб паміж суседнімі картамі і картамі аднаго часу, але розных рэгіёнаў захоўвалася пераемнасць у рысах межаў, месцах знаходжання населеных пунктаў, выкарыстання спецыяльных сімвалаў і г.д. Трэба прызнаць, што не па ўсіх накірунках сваёй працы картографы ГАБ дасягнулі поспеху. Больш-менш пераемнасць прасочваецца ў адлюстраванні спецыяльных сімвалаў, фонаў пэўных дзяржаўных утварэнняў і рэгіёнаў. Але, складваецца ўражанне, што нават спробаў "прымірыць" між сабой межы дзяржаў і іншых тэрытарыяльных адзінак не рабілася. Як прыклад - адлюстраванне межаў на карце "Падзел Русі на вотчыны розных галін Рурыкавічаў (XI-XII стст.)" [2, с. 49] з аднога боку і картах "Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XI ст.)" і "Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XIІ ст.)" - з іншага боку [2, с. 50, 51]. Відавочна, пазіцыі аўтараў, што складалі гэтыя карты, былі рознымі. Але вялікага прынцыпіяльнага разыходжання паміж адлюстраваннем межаў на суседніх картах няма, і для картографаў не існавала складанасці суаднесці іх між сабой.

Не зразумела, па якой прычыне на карце "Полацкае княства (канец Х - пачатак ХІ ст.)" [2, с. 48] было пакінута адлюстраванне падзей, якія адбываліся ў другой палове ХІ ст. і якія знайшлі свой адбітак на карце "Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XI ст.)". Павінны ў гэтым недахопе перш за ўсё рэдактары-картографы, якія не заўважылі відавочнага паўтора той інфармацыі, што наогул не павінна была быць паказана на карце з іншымі храналагічнымі рамкамі.

Таксама і межы на картах, у якіх паслядоўна прадстаўляліся падзеі маскоўска-літоўскіх войнаў канца XV - першай трэці XVI ст., не супадаюць. Тут самі аўтары маглі дапамагчы картографам і зняць узнікшыя супярэчнасці, але, напэўна, сувязі паміж аўтарамі карт і непасрэднымі іх выканаўцамі ўжо не існавала, як і не існавала навуковай крытыкі створаных карт. Любы сур'ёзны крытычны водгук на карты ГАБ павінен быў бы змяшчаць у сабе заўвагу пра ўзаемную нестыкоўку між сабой суседніх карт і карт з адлюстраваннем аднаго часу.

Цікава, што нават на суседніх картах адбілася непаслядоўнасць у напісанні назваў населеных пунктаў і месцах іх размяшчэння. Так, на карце "Падзел Русі на вотчыны розных галін Рурыкавічаў (XI-XII стст.)" мы ўбачым Браслаў, а на картах "Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XI ст.)" і "Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XIІ ст.)" - Браслаўль (другі варыянт - неверны). У карце на с. 49 Цвер знаходзіцца ў адным месцы, а ў картах на с. 50 і 51 - у іншым (другі варыянт таксама неверны). Тым не менш, можна спадзявацца, што падобныя памылкі ў атласе адзінкавыя.

У выніку складваецца ўражанне, што карты ў атлас былі сабраны як асобныя творы, без сувязі паміж сабой і толькі з імкненнем даць ім агульнае афармленне. І гэта, напэўна, самы моцны папрок у бок выдаўцоў "першага прафесійнага гістарычнага Атласа" [2, с. 4]. Атлас развальваецца на шэраг асобных карт, якія не ствараюць адзінага твору. За пяць год "міжнародная суполка картографаў" так і не здолела якасна зрабіць сваю справу.

Здаецца, што праца картографаў ускладнялася дрэннай якасцю арыгіналаў карт, якія ім дасталіся ад аўтараў у выглядзе малюнкаў, зробленых нядбайна з дапамогай алоўкаў і фламастараў. Усе аўтары ГАБ (за выключэннем В.М. Цемушава) рабілі карты без прыцягнення магчымасцяў кампутарнай графікі. Карты ствараліся на так званых бланкоўках (картаграфічных выявах пэўнай тэрыторыі з нанесенымі гідрасістэмай і населенымі пунктамі) праз адвольнае маляванне на іх межаў дзяржаў, стрэлак паходаў, падкрэсленне неабходных населеных пунктаў. Адбываўся першы (найбольш значны) этап скажэння той інфармацыі, якую выкарыстоўваў аўтар карты. Потым ужо картограф з пэўнай ступенню адвольнасці (другі этап скажэння) пераўтвараў аматарскую працу ў больш-менш дастойную карту. У выніку такой сістэмы стварэння карт атрымаліся значныя скажэнні і спрошчванні гістарычнай рэчаіснасці.

(С. 202) Трэба заўважыць, што для простага азнаямлення пра месца знаходжання пэўных тэрытарыяльных адзінак ці праходжання нейкай дзяржаўнай мяжы і такіх скажоных уяўленняў дастаткова. Успрыняцце гістарычнага працэсу ў цэлым не змяняецца, і атлас выконвае свою задачу: "папулярызацыі  і даступнасці  для  звычайнага  чытача" [2, с. 5]. Аднак тут справа ў навуковым узроўні выдання, якое, між іншым, прэтэндуе на прафесіяналізм і "цалкам навуковы характар" [2, с. 6]. Сучасныя даследаванні ў спалучэнні з магчымасцямі новых інфармацыйных тэхналогій дазваляюць зрабіць больш грунтоўнае выданне нават пры выкарыстанні метаду запазычвання.

Аўтары атласу - вядомыя беларускія гісторыкі, не прыдавалі вялікага значэння адлюстраванню межаў дзяржаў і іншых тэрытарыяльных адзінак, бо па характару працы з'яўляюцца спецыялістамі ў палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, канфесійнай і іншых галінах гісторыі, але не ў гістарычнай геаграфіі, якая мае свай аб'ект даследавання, свае задачы, метады і г.д. і вынікам якой з'яўляецца стварэнне пэўных карт з адлюстраваннем гістарычнай прасторы.

Уважлівае назіранне за зместам карт атласу паказвае, што палітычныя і іншыя падзеі паказаны ў іх на адчувальна высокім узроўні. Гэта сведчыць пра прафесіяналізм аўтарскага калектыву. Але на жаль, адлюстраванне палітычных або іншага кшталту падзей на карце складае даволі нязначную частку яе ўнутранага зместу. Галоўным застаецца тэрытарыяльнае развіццё краін, размяшчэнне, склад, статус населеных пунктаў, г.зн. та інфармацыя, якую дае для пэўнага часу менавіта гістарычная геаграфія. Такім чынам, адной з праблем разглядаемага атласу з'явіўся недахоп прафісійных гісторыкаў-геаграфаў.

Цікава, што быў знойдзены матэрыял для стварэння карты "Пашырэнне каталіцкага ўплыву ў Беларусі (1387-1480 гг.)", але адпаведнай карты з пазначэннем стану праваслаўнай царквы на той жа час не было зроблена. А гэта ўжо, між іншым, сведчыць пра пэўную тэндэнцыйнасць створанага атласу. Ці не з'яўляецца адмаўленне ад адлюставання стану пануючай на Беларусі ў той час канфесіі асэнсаваным і нават заказным? Пры гэтым у іншых раздзелах атласа мы бачым карты, прысвечаныя каталіцкай, праваслаўнай і уніяцкай царквам і Рэфармацыі ў XVI-XVIIІ стст. У атласе змешчаны асобныя карты "Праваслаўная царква (XVI-XVIIІ стст.)" і "Уніяцкая царква (XVI-XVIIІ стст.)" і незразумела, навошта патрэбна карта "Хрысцыянскія канфесіі ў Рэчы Паспалітай (XVIIІ ст.)"? Магчыма, у спалучэнні з шэрагам карт, у якіх адлюстравана дзейнасць каталіцкіх ордэнаў, складваецца пераканаўчае ўражанне пра перавагу каталіцкай рэлігіі ў гісторыі Беларусі. Але, на самой справе, хочацца спадзявацца, што сапраўды не знайшлося даследчыка гісторыі праваслаўя ў Беларусі. Пры гэтым вядома зацікаўленасць нашых заходніх суседзяў у вывучэнні гісторыі каталіцкай царквы, і менавіта з прычыны добрай распрацаванасці гэтай тэмы мы і бачым шэраг адпаведных карт у ГАБ.

Такім чынам, "Гістарычны атлас Беларусі" можа быць ахарактарызаваны як папулярнае выданне даволі высокага навуковага ўзроўня, створанае на аснове тых жа матэрыялаў, што склалі падмурак "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі". Калі і можна ўбачыць нейкія сур'ёзныя адрозненні "у асвятленні  шмат  якіх  тэм" [2, с. 4] дадзенага выдання ад акадэмічнага атласа (ВГАБ), дык яны сведчаць хутчэй не пра пазбаўленую ад цэнзуры навуковаю думку "маладой незалежнай  беларускай  гістарыяграфіі  і картаграфіі" [2, с. 4], а пра некаторую недасканаласць аўтараў і недахоп выкарыстаных матэрыялаў.

 

ЛІТАРАТУРА

 

1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Белкартаграфія"; рэдкалегія: В.Л. Насевіч (галоўны рэдактар) і інш. - Т. 1. - Мінск, "Белкартаграфія", 2009.

2. Гістарычны атлас Беларусі [Карты] : у 2 т. / Stowarzyszenie Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne; рэд.: М. Спірыдонаў, В. Мікалаевіч, П. Казанецкі. - Т. 1. - Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. - Варшава-Мінск, 2008.

 

 

 

Виктор Темушев

Исторические атласы и уровень развития

современной исторической географии в Беларуси


В статье проводится сравнение двух атласов по истории Беларуси, вышедших в свет в 2009 г. и отразивших современный уровень развития исторической географии в нашей стране. Делаются выводы об использовании одних и тех же материалов при создании обоих атласов, но с более высоким научном уровне атласа, испытавшего рецензирование и редактуру со стороны Института истории АНА Беларуси. В то же (С. 203) время, исторический атлас Беларуси, изданный в Польше, имеет более привлекательный внешний вид и доступную стоимость.

 

Historical atlases and level of development

of modern historical geography in Belarus


In article compare two atlases on history of Belarus, published in 2009 in which reflected a modern level of development of historical geography in our country. Author make conclusions about use of the same materials in creation of both atlases, but with higher scientific level in the atlas which has been reviewed and edited from Institute of History of Belarusian National Academy of Science. At the same time, the historical atlas of Belarus published in Poland, has more attractive appearance and accessible cost.



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло