Попытаюсь выложить свои работы по Вяземскому княжеству. Прежде всего, возьмусь за энциклопедические статьи. Написаны они давно, в какой-то степени устарели, но я все равно к ним обращаюсь - все-таки в этих статьях более или менее полно аккумулированы сведения по интересующему меня региону.

Продолжение:

Я не сверял авторский текст статей с отредактированным и в итоге опубликованным. Там, конечно, некоторые разночтения есть, но несущественные. Карта к статьям в этой энциклопедии не полагалась, но на русском языке ее можно посмотреть тут (из Большой Российской энциклопедии) и тут (авторский вариант).

 

Цемушаў В.М. Вяземскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 471-472.

ВЯЗЕМСКАЕ КНЯСТВА, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе. Вылучылася са складу Смаленскага княства ў 1239 (па іншаму меркаванню - ў 1219), калі Вязьма была аддана ў валоданне князю Андрэю Ўладзіміравічу Доўгай Руцэ, які, такім чынам, стаў родапачынальнікам князёў Вяземскіх. Акрамя Вязьмы ў склад Вяземскага княства, магчыма, уваходзіў Дарагабуж (ёсць меркаванне, што наадварот Вязьма да свайго вылучэння належала Дарагабужскаму ўдзелу). У 1300 князь Андрэй Міхайлавіч Вяземскі дапамог дарагабужцам перамагчы смаленскага князя Аляксандра Глебавіча. У далейшым вяземскія князі зноў трапілі ў залежнасць ад Смаленскага княства. Княствам сумесна кіравалі дзве дынастыі з прадстаўнікоў смаленскай галіны князёў і мясцовых вяземскіх ўладароў. З пачатку 15 ст. пачалася барацьба за Вяземскае княства паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім. У 1403 горад раптоўна захапіў літоўскі князь Лугвеній Альгердавіч, што значна спрасціла задачу авалодвання Вітаўтам Смаленскам (1404), з усіх бакоў заціснутага ўладаннямі ВКЛ. Пад літоўскай уладай Вяземскае княства працягвала сваё існаванне, вяземскія князі захавалі свае ўладанні. Масква па-ранейшаму імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў на Вязьму, але паходы 1406, 1408, 1445 былі безвыніковы. У 1449 быў заключаны дагавор, паводле якога ўсе рускія землі былі падзелены на сферы ўплыву ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага. Вязьма была прызнана за ВКЛ. Адразу пасля далучэння да ВКЛ Вяземскага, Смаленскага княстваў, усталявання ўлады вялікага князя літоўскага над Вярхоўскімі княствамі была створана сістэма кіравання шэрагам перыферыйных княстваў і ўладанняў, на чале якога стаяў смаленскі намеснік. Вяземскія князі са сваімі баярамі і слугамі ўваходзілі ў склад смаленскага апалчэння, падпарадкоўваліся ў ваенных адносінах смаленскаму намесніку і сплачвалі штогадова асобы падатак пасошчыну, якая паступала ў смаленскую скарбніцу. Вяземскае княства амаль стагоддзе вызначала ўсходнюю граніцу ВКЛ. Яго межы на захадзе дасягалі вярхоўяў Дняпра, на усходзе, верагодна, заходзілі за р. Гжаць, на поўначы ўключалі ў свой склад горад Хлепень на р. Вазузе і амаль не дакраналіся да Волгі. Паўднёвую граніцу Вяземскага княства ўтварала рака Угра. Землеўладальнікамі ў Вяземскім княстве былі не толькі прадстаўнікі мясцовых радоў, але і прышлыя. Шэрагам вяземскіх валасцей валодалі князі Глінскія (Тур'е, Судзілаў, Шацельшча). Пану Івану Хадкевічу належала хлепеньская воласць Рагачоў. З 1487 Расійская дзяржава пачынае ажыццяўляць арганізаваны ваенны ўціск на Вяземскае княства. Аднак на маскоўскі бок перайшоў толькі адзін князь Андрэй Юр'евіч - дробны вяземскі землеўладальнік. Іншыя вяземскія князі, на чале са старэйшым князем Міхаілам Дзмітрыевічам, засталіся вернымі свайму гаспадару. Зімой 1492/93 вялізарнае маскоўскае войска (5 палкоў) на чале з Данілай Шчанёй захапіла Вязьму. Мноства вяземскіх князёў трапіла ў палон і было адвезена ў Маскву, а потым, пасля прынесенай прысягі, размеркавана ў якасці памешчыкаў у далёкія ад расійскіх граніц рэгіёны. Уратаваўшыяся вяземскія князі (Жылінскія, Казлоўскія, Крашынскія) атрымалі новыя ўладанні і пасады ў межах ВКЛ. З мая 1495 у Вязьме з'явіўся маскоўскі намеснік. Былое Вяземскае княства ў складзе Расійскай дзяржавы было пераўтворана ў край паместнага землеўладання.

Літ.: Виноградов И.П. Исторический очерк города Вязьмы с древнейших времен до XVII в. (включительно). М., 1890; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892.

Віктар Цемушаў

Цемушаў В.М. Вяземскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 472.

ВЯЗЕМСКІЯ КНЯЗІ, княжацкі род уладальнікаў Вяземскага княства, потым княжацкі і баярскі род ВКЛ, Расійскай дзяржавы. Родапачынальнік - князь Андрэй Уладзіміравіч Доўгая Рука, сын смаленскага князя Ўладзіміра Рурыкавіча (+1239). У канцы 14 ст. існавала дзве дынастыі вяземскіх князёў. Першая - прадстаўнікі малодшай галіны смаленскіх князёў (Андрэй Міхайлавіч - 1300-е гг.; Фёдар Святаслававіч - да 1341). Другая - нашчадкі Андрэя Ўладзіміравіча Доўгая Рука. Менавіта прадстаўнікі першай і другой дынастый (Іван Святаслававіч і Аляксандр Міхайлавіч) трапілі ў літоўскі палон у 1403, калі Вязьма была далучана да ВКЛ. Ужо дагэтуль частка вяземскіх князёў служыла смаленскім. У 1404 разам з апошнім смаленскі князем Юрыем Святаслававічам у Маскву ад'ехаў Сямён Мсціслававіч Вяземскі. У 1406 ён быў забіты сваім гаспадаром. У 15 ст. вяземскія князі з'яўляюцца васаламі вялікіх князёў літоўскіх. Сярод актыўных прыхільнікаў Свідрыгайла Альгердавіча ўпамінаецца вяземскі князь Міхаіл Львовіч (загінуў у 1435). Пры Казіміры і яго сыне Александры падараванні атрымоўвалі князі Канстанцін, Іван Канстанцінавіч, Іван Аляксандравіч, Барыс Дзмітрыевіч Хмелітка і інш. Да канца 15 ст. род вяземскіх князёў моцна разросся. Са складу вяземскіх вылучыліся Бываліцкія, Жылінскія, Казлоўскія, Крашынскія князі. Уладанні некаторых вяземскіх князёў былі даволі буйнымі. Да пачатку літоўска-маскоўскай вайны 1487-1494 старэйшы вяземскі князь Міхаіл Дзмітрыевіч валодаў сваёй доляй у Вязьме, горадам Хлепенем з валасцямі, валасцямі Дубровай, Арэхаўнай, Магіленам, Нягодзіным, Міцэнкамі, Ждаццю. Акрамя таго на карысць Міхаіла Дзмітрыевіча ішлі гандлёвыя пошліны. Князю Барысу Дзмітрыевічу належала воласць Труфанаў. Васіль Бываліцкі валодаў валасцямі Негамір і Сачоўкі. Цэнтр яго ўладанняў - Бываліцы на р. Вазузе. Леў Іванавіч Курэйшаў - князь Казлоўскі - акрамя Казлова трымаў за сабой Камянец, Малоту і Клін. Князі Крашынскія страцілі свае ўладанні ў самым пачатку вайны з Вялікім княствам Маскоўскім. Замест валасцей Цешынавічы, Сукромна, Альховец, Надслаў, Ад'ездзец яны адразу атрымалі ўладанні ў Смаленскім павеце, але і іх неўзабаве захапіў маскоўскі бок. З 1487 маскоўскі бок мэтанакіравана спусташае ўладанні вяземскіх князёў. Аднак, нягледзячы на моцны ўціск, амаль усе яны (акрамя Андрэя Юр'евіча) засталіся вернымі вялікаму князю літоўскаму. Зімой 1492\93 большасць вяземскіх князёў была захоплена ў Вязьме маскоўскім войскам. Князь Міхаіл Дзмітрыевіч быў сасланы на Дзвіну, а астатнія вяземскія князі размеркаваны па Пераяслаў-Залескаму, Кашырскаму, Раманаўскаму (Пашахонскаму), Белазёрскаму, Малаяраслаўскаму, Кастрамскому і Серпухоўскаму паветам. Вяземскія князі, якія засталіся ў ВКЛ, атрымліваюць новыя ўладанні і пасады. Князь Васіль Сямёнавіч Жылінскі займаў пасаду медніцкага намесніка, атрымоўваў уладанні "до очищеня отчизны своее" (двор Кгойдуцішкі). Сярод дваран, "которые именеи не маюць" лічыўся князь Іван Казлоўскі. Іван Канстанцінавіч Вяземскі ў 1495 атрымаў у Лучыне-Гарадке сяло Прыселле. Князю Івану Львовічу Вяземскаму дапамог яго цесць смаленскі акольнічы Іван Кошка, выклапатаўшы яму двор у Віленскім павеце. У гэтага ж князя былі ўладанні ў Лукомскім княстве. Князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі атрымаў двор Дубна ў Гародзенскім павеце. Пазбавіўшыся зямельных уладанняў, князі Крошынскія набылі ў Смаленске выгадную пасаду казначэя (Канстанцін Філіпавіч у 1506, Цімафей Філіпавіч у 1507-1508). На ўласныя грошы князь Канстанцін быў здольны набываць зямельныя ўладанні. Вяземскія князі адыгралі значную ролю ў гісторыі Расіі, праславіўшыся на ваеннай і дыпламатычнай службе, унёсшы вялікі ўклад ў расійскую культуру і асвету.

Літ.: Кузьмин А.В. Из опричников в прокуроры: к истории рода Вяземских // Сподвижники Великой Екатерины. М., 1997.

Віктар Цемушаў

Цемушаў В.М. Вязьма // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. Мн.: БелЭн, 2005. С. 472-473.

ВЯЗЬМА, горад, раённы цэнтр Смаленскай вобласці. Размешчана на беразе левага прытока Дняпра р. Вязьмы. Ёсць розныя меркаванні паходжання назвы "Вязьма": ад вязкай мясцовасці, распаўсюджанасці вязаў, фінскага племені Весь, ад сувязуючай ролі ракі Вязьмы ў гандлёвых шляхах. Найбольш верагодна фінскае паходжанне назвы "Вязьма", якое было пераасэнсавана славянскім насельніцтвам у адпаведнасці з характарам навакольнай гліністай і вельмі вязкай глебы. Безумоўна сам горад атрымаў сваю назву ад ракі. Першае ўпамінанне горада Вязьма адносіцца да часу, ранейшаму за 1015. Родам з Вязьмы быў св. Аркадзій, у жыціі якога ёсць апісанне падзей, якія адбыліся да забойства князя Барыса Растоўскага (24.7.1015). Да 1239 Вязьма ўваходзіла ў склад Смаленскага княства, затым да 1403 з'яўлялася цэнтрам удзельнага Вяземскага княства. Выгоднае месцазнаходжанне Вязьмы пасярэдзіне Волга-Днепра-Окскага міжрэчча, зрабіла горад важным гандлёвым і стратэгічным цэнтрам. У канцы 14 ст. на Вязьму распаўсюдзіўся ўплыў Смаленскага княства, а ў 1403 яна была захоплена войскамі ВКЛ. У складзе ВКЛ Вязьма захавала статус цэнтра ўдзельнага княства, аднак у ваенна- адміністрацыйных адносінах падпарадкоўвалася Смаленску, у які адпраўляла асобую даніну (пасошчыну). Адразу пасля далучэння Вязьмы да ВКЛ у яе бок ажыццяўляюцца нападзенні маскоўскіх войск. Паходы 1406, 1408 і 1445 былі беспаспяховы для Масквы. У 1492/93 Вязьма была захоплена маскоўскімі войскамі і стала адным з павятовых цэнтраў Расійскай дзяржавы.

Літ.: Виноградов И.П. Исторический очерк города Вязьмы с древнейших времен до XVII в. (включительно). М., 1890; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892.

Віктар Цемушаў



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты крайшино «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «мстиславское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло