Статья написана на основании анализа всего лишь трех топонимов, названых в летописях при описании похода Ольгерда на Москву в 1368 г. За упоминанием волости Холхол скрывается проблема формирования юго-западного московского пограничья, за обозначением Оболенска - проблема определения положения и судьбы буферных княжеств между Литовским и Московским государствами, наконец, за замечанием о р. Тростне - проблема поиска места наиболее значительного литовско-московского военного столкновения XIV в. К этому присоединяются отдельные вопросы: каким маршрутом шел Ольгерд к московским порубежным местам, существовали ли на тот момент пункты соприкосновения между литовскими и московскими владениями?

Продолжение:

Полный вариант статьи с рассуждением о московской границе был опубликован в журнале Г.Н. Сагановича "Беларускі гістарычны агляд", естественно, на белорусском языке. Встретить статью можно и в сети, но что-то я сейчас не нашел. В сокращении на русском языке (без сюжета о границе и без карты) статья была опубликована в Туле. Обе выложу тут, также как и карту - на белорусском и русском языках.

Характерно, что в своей работе я фактически признаюсь в невозможности определить место Тростненской битвы, хоть и склоняюсь к одной из версий (между прочим, самой слабой). В попытке наметить маршрут похода Ольгерда я теперь продвинулся дальше. Предположения, представленные на карте, несколько устарели. Что-то новое есть, несомненно, и во взгляде на формирование границы. Однако в целом статья для меня актуальна.

 

БЕЛАРУСКІ

ГІСТАРЫЧНЫ

АГЛЯД

Том 13 Сшытак 2 (25) Снежань 2006

(с. 135) ТРОСНЕНСКАЯ БІТВА І ПАЎДНЁВА-ЗАХОДНЯЯ МЯЖА

ВЯЛІКАГА КНЯСТВА МАСКОЎСКАГА ў 1368 г.

Віктар Цемушаў

 

У 1368 г. адбыўся першы сур'ёзны канфлікт паміж двума вызначыўшыміся цэнтрамі збірання рускіх зямель - Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Ужо дагэтуль літоўска-маскоўскія інтарэсы скрыжоўваліся ў смаленскіх землях (з 1335 г. адбывалася барацьба за Ржэву[1], а ў 1341 г. Альгерд здзейсніў няўдалы паход на Мажайск[2]), але да поўнамаштабнай вайны справы не даходзілі, мабыць, таму, што нават агульнай мяжы дзвюх дзяржаў пакуль не існавала[3].

Актыўная палітыка маскоўскага вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча выклікала не толькі падтрымку з боку вялікай колькасці рускіх князёў і шырокі народны патрыятычны рух, але і незадаволенасць пэўных цэнтраў Паўночна-Усходняй Русі пашырэннем маскоўскай улады і, адпаведна, стратай сваёй самастойнасці. Па словах цвярскога лета(с. 136)пісца, масквічы "князи Русьскыи начаша приводити въ свою волю, а которыи почалъ не повиноватися ихъ воле, на тыхъ почали посягати злобою"[4].

Пэўныя інтарэсы ў маскоўскага вялікага князя былі і ў дачыненні да Вялікага княства Цвярскога, якое ў сярэдзіне XIV ст. зазнавала чарговы этап княжацкіх міжусобіц. Умяшальніцтва ў цвярскія справы, падавалася бы, павінна было скончыцца пасля смерці аднаго з прэтэндэнтаў на ўладу ў Вялікім княстве Цвярскім князя Васіля Міхайлавіча Кашынскага (24 ліпеня 1368 г.) і ўсталяванні на цвярскім прастоле князя Міхаіла Аляксандравіча, аднак такі ход падзей незадаволіў Маскву. Летам 1368 г. "князь велики Дмитреи Иванових[ь] събравъ воя многы и посылалъ рать на князя великаго Михаила Александровича Тферьскаго, князь же Михаило бежа въ Литву къ князю Олгерду, зятю своему, и тамо многы оукоры изнесе и жалобы изложи, прося помощи собе и оборони, дабы сътворилъ месть его въскоре, паче же вабячи и завучи его ити ратию къ Москве"[5]. Такім чынам неўзабаве Вялікае княства Літоўскае апынулася ў стане вайны з Вялікім княствам Маскоўскім.

Альгерд, чыя жонка Ульяна з'яўлялася сястрой цвярскога князя Міхаіла[6], хутка і рашуча адрэагаваў на просьбы сваяка. Ужо восенню было сабрана вялікае войска, у складзе якога знаходзіліся, акрамя самога Альгерда, ягоны брат Кейстут, сын Кейстута Вітаўт ("тогда бо еще младъ и неславенъ"), сыны Альгерда, шмат літоўскіх князёў, а таксама раці вялікага князя цвярскога і са Смаленска[7]. Маршрут альгердава войска да маскоўскіх межаў застаўся невядомым, што было растлумачана летапісцам асобым звычаем вялікага князя літоўскага. Ён таму "и превзыде княженiемъ и богатьствомъ паче многихъ", што ніхто не ведаў ягоных планаў, ні на што збіраецца шматлікае (с. 137) войска, ні куды яно ідзе, усё гэта ён рабіў употай, і ў выніку "многи земли поималъ и многи грады и страны попленилъ"[8].

Даволі станоўчыя адносіны маскоўскага летапісца да кіраўніка суседняй, часам варожай, дзяржавы можна растлумачыць наступнай непаваротлівасцю маскоўскіх уладаў, якія ня здолелі арганізаваць абарону сваіх граніц, хутка сабраць войскі і, нарэшце, атрымалі паразу ад вялікага князя літоўскага і зведалі аблогу сваёй сталіцы. Тым самым апраўдваліся наступствы дзеянняў Альгерда, які амаль бесперашкодна прашоўся па ўладаннях Вялікага княства Маскоўскага да самага ягонага цэнтру і такім жа чынам вярнуўся ў свае межы з вялікім палонам і здабычай[9]. "Преже сего таково зло не бывало Москве отъ Литвы", - рэзумуе летапісец[10]. Між іншым, у цвярскім летапісанні разважанні аб паводзінах Альгерда адсутнічаюць, а ў канцы ўсяго апавядання аб літоўскім паходзе 1368 г. мы ня бачым спачування разрабаваным маскоўскім уладанням: Альгерд "отъиде въ своаси, учинивъ лихо за лихо"[11]...

Аб прасоўванні літоўска-смаленска-цвярскога войска на маскоўскую тэрыторыю вялікі князь Дзмітрый Іванавіч даведаўся толькі тады, калі яно пачало ваяваць парубежныя месцы[12]. Тут трэба заўважыць (для будучых высноў), што ў Маскве ведалі адкуль ідзе пагроза і пасылалі ў заставу старажавы полк менавіта ў небяспечным напрамку.

Збор войскаў - марудная справа, і пакуль па ўсяму княству беглі ганцы з граматамі з загадам "съвокупляти воя", насустач Альгерду выступілі тыя, хто знаходзіўся ў Маскве  ("обретошас[я] тогда въ граде")[13]. Пад ваяводствам Дзмітрыя Мініна (ад вялікага князя) і Акінфа Фёдаравіча Шубы (ад маскоўскага ўдзельнага князя Уладзіміра Андрэевіча (с. 138) Серпухаўскага) у паход выйшлі маскоўская, каломенская і дзмітраўская раці.

У гэты час Альгерд дасягнуў воласці Холхла[14], дзе забіў "на встрече" князя Сямёна Дзмітрыевіча Старадубскага-Крапіву, а потым у Абаленску пакараў смерцю князя Канстаціна Юр'евіча. І вось, ад ракі Протва (на ёй знаходзіўся цэнтр Абаленскага княства), войска Альгерда перайшло да ракі Тростны (варыянт - Тросны)[15], дзе адбылася сустрэча з маскоўскай заставай. У выніку бітвы Альгерд "ту изби сторожевыи плъкъ князя великаго, заставу Московьскую и князи и воеводы и бояры своя поби. Се же сдеяся тогды въ осенине въ Филипово говение, месяца ноября въ 21 день, на Введение святыя Богородица во вторникъ"[16].

З упэўненасцю ў адсутнасці перашкодаў, Альгерд рушыў да Масквы, дзе ў аблозе ўжо сядзелі вялікі князь маскоўскі, ягоны стрыечны брат Уладзімір Андрэевіч, мітрапаліт Аляксей і мноства баяраў і простых людзей. Масква была падрыхтавана: загадзя быў спалены пасад вакол горада, а новыя каменныя сцены, якія былі пабудаваны за год да з'яўлення пад імі Альгерда[17], гарантавалі адносную бяспеку. Тры дні прастаяў вялікі князь літоўскі каля Масквы, нічога зрабіць ня здолеў і вымушаны быў вярнуцца ў свае межы.

(с. 139) Тым не менш, пэўны рэзананс паход Альгерда атрымаў. Вялікі князь цвярскі Міхаіл Аляксандравіч зноў усталяваўся на сваім пасадзе, Дзмітрый Маскоўскі адступіўся на яго карысць часткі цвярской тэрыторыі (удзел памерлага князя Сямёна Канстанцінавіча з горадам Гарадцом), якую ўтрымлівала за сабою Масква з зімы 1368 года[18]. Палонны цвярскі ўдзельны князь Ерамей Канстанцінавіч быў адпушчаны ў Цвер. Акрамя таго, Альгерд, магчыма, зноў стаў уладальнікам Ржэўскай зямлі, якая дагэтуль ў тым жа 1368 г. у чарговы раз была захоплена Масквой[19].

Вось так скончылася так званая "першая літоўшчына"[20], падзея вядомая, неаднаразова трапляўшая на старонкі спецыяльных даследаванняў, навукова-папулярных кніг і, таксама, знайшоўшая свой адбітак на гістарычных картах. Але апошні момант, менавіта, гісторыка-геаграфічныя акалічнасці пахода Альгерда на Маскву 1368 г. застаюцца невысветленымі. Дагэтуль не вызначаны: 1. маршрут руху войскаў на чале з Альгердам, 2. месцы баявых дзеянняў і, галоўнае, 3. дзе знаходзілася тая рака Тросна, каля якой адбылася бітва. Асобнай праблемай паўстае неабходнасць лакалізацыі лініі маскоўскай граніцы, ад якой пачынаў ваяваць Альгерд маскоўскія "порубежнаа места". Адначасова можна праверыць магчымасць існавання на той час літоўска-маскоўскай мяжы ў рэгіёне прытокаў вярхоўя Акі рэк Угры і Протвы.

Такім чынам, дадзены артыкул прысвечаны высвятленню пытанняў цалкам гісторыка-геаграфічнага кшталту: рэканструкцыі палітычных граніц паміж двума дзяржаўнымі ўтварэннямі, лакалізацыі адміністрацыйна-палітычных адзінак старажытнасці і мест гістарычных падзей.

Перш за ўсё трэба даць агульнае ўяўленне аб геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне, які падзяляў тэрыторыі Вя(с. 140)лікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага, а пасля перайсці да вызначэння маскоўскага памежжа на момант 1368 г.

Да сярэдзіны XIV ст. канчаткова вызначыліся два цэнтры збірання рускіх зямель, але сам працэс аб'яднання апошніх быў далёкім ад завяршэння. Тэрыторыі Вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага ў той час раздзялялі масівы зямель, якія належалі калісці Смаленскаму, Чарнігаўскаму і Разанскаму княствам. У XIV ст. Смаленскае і Чарнігаўскае (Бранскае)[21] княствы былі раздроблены на шэраг удзелаў. І вось гэтыя ўдзелы паступова прыбіралі к рукам больш моцныя суседзі. У самым пачатку XIV ст. (1303 г.) да Масквы быў далучаны Мажайскі ўдзел Смаленскага княства[22]. Вялікая частка Таропецкага княства каля 1320 г. адышла да ВКЛ[23]. Спазнаўшае мэтанакіраваны пагром з боку Залатой арды Чарнігаўскае княства[24][25]. Ад яго ў гэты час канчаткова аддзяліліся верхняокскія княствы Карачаўскае, Навасільскае і Тарускае[26]. У такіх маленькіх дзяржаў амаль не было магчымасці доўга трымаць сваю самастойнасць. яшчэ да сярэдзіны XIV ст. таксама пачало схіляцца пад літоўскую (с. 141) ўладу

У сярэдзіне XIV ст. тэрытарыяльныя інтарэсы Вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага перасякліся ў раёне вярхоўя р. Волгі, у Ржэўскай зямлі. Узнікла адкрытая канфрантацыя дзьвюх дзяржаў. Уяўляецца слушнай здагадка аб тым, што Ржэва з'яўлялася часткай былога Торопецкага княства і, нават, зрабілася сталіцай паменшанага ў памерах княства пасля далучэння да ВКЛ Таропца[27]. Калі так, то прэтэнзіі літоўскіх вялікіх князёў на Ржэву цалкам зразумелы. Летам 1356 г. "Сижьскаго сынъ Иванъ сяде съ Литвою во Ржеве"[28]. Такім чынам адзін з удзельных ржэўскіх князёў (Сіжка - адна з валасцей Ржеўскай зямлі), які ўжо быў пазбаўлены сваіх уладанняў (яго не называюць самога Сіжскім князем, а толькі сынам Сіжскага князя), был посаджаны ў Ржэву з літоўскай дапамогай. Пэўная легітымнасць дадзенага захопу была захавана. Аднак летам 1358 г. войскі Волака Ламскага (або Цвяры) і Мажайска адбілі раней захопленую літвой Ржэву[29].

З сярэдзіны XIV ст. літоўскія ўладанні паступова набліжаліся да маскоўскіх. Прыкладна ў 1357 г. да ВКЛ быў далучаны Бранск. У гэты год, летам "бысть въ Брянске мятежь отъ лихихъ людей, и замятня велія и опустеніе града, и потомъ [праз некаторы час - В.Т.] нача обладати Брянскомъ князь велики Литовскій"[30].

(с. 142) У 1359 г. «Смольняне воевали Белоую»[31], значыць, да гэтага часу горад Белая апынуўся ў складзе ВКЛ, прычым, як бачым з летапіснай вытрымкі, адваяваць Смаленскаму княству свае былыя ўладанні не ўдалося. У адказ у тым жа годзе вялікі князь літоўскі Альгерд напаў на Смаленск, захапіў Мсціслаў ("а Литвоу свою въ немь посадилъ"), а потым зімой паслаў сына Андрэя на Ржэву ў зноў адваяваў яе[32]. Відаць, літоўскі гаспадар імкнуўся грунтоўна замацавацца ў такім стратэгічна важным пункце, як Ржэва, таму ў 1360 г. сам прыязджаў "Ржевы смотрит[ь]"[33].

На гэты раз ВКЛ сапраўды даволі працяглы час утрымлівала вярхоўя Волгі і нават пачало развіваць экспансію далей з гэтага рэгіёну. У 1368 г. Андрэй Альгердавіч Полацкі, відавочна, з Ржэвы напаў на суседнія цвярскія воласці Хорвач і Родню[34]. Адразу пасля гэтага адбыўся паход маскоўскага ўдзельнага князя Уладзіміра Андрэевіча Серпухаўскога на Ржэву і захоп яе[35]. Адным з магчымых вынікаў пахода Альгерда на Маскву было чарговае вяртанне Ржэвы ў склад ВКЛ. Толькі праз 8 год князь Уладзімір Серпухаўскі спрабаваў адваяваць Ржэву, але няўдала[36]. Да кароткага перыяду праўлення ў ВКЛ Кейстута (1381-1382 гг.) горад цвёрда ўтрымліваўся пад літоўскай уладай[37].

У адрозненне ад ВКЛ, тэрыторыя якога павялічывалася на ўсходзе вялікімі масівамі зямель, Вялікае княства Маскоўскае задавальнялася на захадзе значна меншымі кавалкамі. У сярэдзіне XIV ст. маскоўскія князі набылі пэўныя ўладанні са складу Вялікага княства Разанскага і Вярхоўскіх княстваў.

Да канца 40-х - пачатка 50-х гг. XIV ст., калі судзіць па дагавору вялікага князя Сямёна Іванавіча са сваімі бра(с. 143)тамі Іванам і Андрэем[38], Масква набыла воласць Забярэгу[39]. Як высвятляецца з духоўнай граматы князя Сямёна, Забярэга была куплена "оу Семена оу Новосильского"[40]. Гэта быў асколак уладанняў чарнігаўскіх князёў, які захаваўся ў атачэнні мажайскіх, вяземскіх і разанскіх зямель. Знаходзілася Забярэга, зыходзячы з назвы, за ракой Бярэгай, прытокам верхняй Протвы, па леваму яе боку[41]. Ю.В. Гоцье звязаў воласць са з'явіўшымся пазней Зарубежскім станам Мажайскага павету[42].

Забярэга склала толькі невялікі кавалак заходняй маскоўскай граніцы. А далей на паўднёвы ўсход граніца гублялася сярод незасвоеных амаль парожніх "мест Рязаньских", якія былі далучаны да Масквы ў 50-х гг. XIV ст., а дагэтуль, зыходзячы з назвы, належалі Разані[43].

"А что ся мне достали места Рязаньская на сеи стороне Оки, и с тыхъ местъ дал есмь князю Володимеру, в Лопастны места, Новыи городокъ на оусть Поротли, а иная места Рязаньская отменьная сыномъ моимъ, князю Дмитрью и князю Ивану, поделятся наполы, безъ обиды"[44]. Так (с. 144) у сваёй духоўнай грамаце вялікі князь маскоўскі Іван Іванавіч распавядаў аб абмене землямі паміж Маскоўскім і Разанскім княствамі. Відавочна, гэты абмен быў ажыццяўлён паміж вясной 1353 г. (смерць князя Сямёна Гордага і заняцце маскоўскага пасаду князем Іванам Красным)[45] і каля 1356 г. (час складання тэстаменту гэтым князем)[46].

З духоўнай граматы Івана Краснага мы не даведваемся аб падрабязнасцях абмену і не бачым пераліку канкрэтных тэрыторый, якія былі атрыманы як Масквой, так і Разанню. Маскоўска-разанская даканчальная грамата 1381 г.[47] - першы з захаваўшыхся да нашых дзён дагавораў Масквы з Разанню - у пэўнай ступені праясняе сітуацыю. Як высвятляецца, да Масквы адышлі землі, якія знаходзіліся на левым (маскоўскім) баку Акі, у ліку якіх былі "почен Новыи городок, Лужа, Верея, Боровескъ", а таксама "и иная места Рязанская"[48]. Разань жа атрымала землі на правым (разанскім) баку Акі, тое "что доселе потягло къ Москве"[49].

Такім чынам, Масква набыла вялікую па плошчы тэрыторыю ўздоўж р. Протвы і па яе прытоках. Але, у выніку абмену, разанскія князі перадавалі Маскве далёка не ўсе землі вакол р. Протвы. Частка ўладанняў у гэтым раёне або наогул не належала Разані, або ўжо дагэтуль была маскоўскай.

Так, у дагаворы канца 40-х - пачатку 50-х гг. XIV ст. згадваецца княгіня Анна, "цётка" князя Сямёна Іванавіча. Яна "благаславіла" валасцямі Заячкавым, Цешавым і іншымі (якія не чытаюцца з-за дэфектаў граматы) князя Сямё(с. 145)на[50]. У сваёй духоўнай грамаце апошні называе яшчэ і Гардашэвічы[51]. Як высвятліў У.А. Кучкін, "цётка" Анна была дачкой князя Данілы Аляксандравіча, выдадзеная замуж за нейкага разанскага князя[52]. Менавата праз княгіню Анну князь Сямён Горды і раздабыў частку атрыманых ёй разанскіх уладанняў.

Што тычыцца зноў "разанскіх месцаў", то да 1356 г. быў згаданы толькі адзін іх цэнтр - "Новыи городокъ на оусть Поротли"[53]. Да 1381 г. набываюць значэнне яшчэ 3 цэнтры - Лужа, Вярэя і Баровеск[54]. Месцазнаходжанне ўсіх пунктаў вядома. Новы Гарадок (Гарадзец)[55], Бароўск, Вярэя размяшчаліся на р. Протве, Лужа знаходзілася ля р. Лужы, правым прытоке Протвы[56].

Паступова граматы маскоўскіх князёў пералічваюць усё большую колькасць валасцей, слабодак і сёл, якія ўзнікаюць ці ўпершыню згадваюцца на нядаўна далучанай тэ(с. 146)рыторыі. Так, ужо тэстамент вялікага князя Івана Краснага называе "село на Репне в Боровьсце"[57].

У дагаворы вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча з серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам 1371 г.[58][59], Рудзь з Крапіўнаю (уздоўж рэк Рудзь і Крапівенка)[60], Сушаў (у раёне р. Сушкі)[61], Гардашэвічы (ля р. Лужы каля Малаяраслаўца)[62] і Грэмічы (раён на р. Протве на поўдзень ад Вярэі)[63]. з'яўляюцца воласці: Вышагорад (на р. Протве)

І вось, нарэшце, у духоўнай грамаце Дзмітрыя Данскога з'явіліся новыя воласці, якія можна аднесці да тэрыторыі "разанскіх месцаў": Халхол, Коржань (па р. Коржанке)[64] і Мойшын Холм (месцазнаходжанне не вядома). Дзве астатнія воласці былі "прыданы" да Мажайска, а першая пазначана як "ад'яздная"[65]. Такім чынам, мы сустракаемся з той тэрытарыяльнай адзінкай, упамінанне якой звязана з падзеямі 1368 г. Трэба зазначыць, што дадзеная воласць атаясамляецца даследчыкамі з пагостам Халхол (Халахолна), які вядомы з граматы разанскага вялікага князя Алега Іванавіча ігумену Ольгава манастыра Арсенію (складзена (с. 147) каля снежня 1370 г.)[66] Між іншым, у саму грамату 1370 г. унесена спасылка на дакумент XIIІ ст.[67][68]. Па адпаведнасці назваў большасць пагостаў можна ўбачыць у "разанскіх месцах", якія набыла Масква ў сярэдзіне ХIV ст. Пазней гэта воласці і станы Малаяраславецкага і Бароўскага паветаў[69]. Але, ўсё ж такі, не варта быць упэўненым у заўважанай адпаведнасці. Напрыклад, назва разанскага пагоста Халахолна робіць магчымай яго лакалізацыю ў іншым рэгіёне, ўздоўж р. Халахольні, левага прытока Плавы, якая ўпадае з правага боку ў Упу. Менавіта там і пералічаны пагосты Песочна, Халахолна, Заячыны, Вепрыя, Заячкоў

Пакуль пакінем Халхол у баку, таму што высвятленне яго месцазнаходжання - асобная праблема, вырашэнне якой з'яўляецца адной з задач дадзенага артыкула.

Пералічаныя пункты мелі дачыненне да больш-менш засвоенага ядра "разанскіх месцаў", дзе падчас далучэння да Масквы існавалі такія цэнтры, як Бароўск, Лужа, Новы Гарадок і інш. Перыферыя былой разанскай тэрыторыі заставалася пустэчай. Верагодна, паміж разанскімі, смаленскімі землямі і ўладаннямі вярхоўскіх князёў не існавала пунктаў сутыкнення.

Уладанні князёў Абаленскіх на р. Протве і смаленскіх на р. Шане, Медынке і Воре ў сярэдзіне XIV ст., магчыма, яшчэ не сустракаліся з маскоўскай тырыторыяй. Актыўная дзейнасць маскоўскіх князёў на паўднёва-заходняй ускраіне Маскоўскага княства прывяла да таго, што паступова пад іх уладу перайшлі як некаторыя смаленскія ўладанні (Медынь), так і асколкі былых чарнігаўскіх (с. 148) зямель (Калуга і Рошча, Таруса, Алексін і г.д.). Мясцовыя землеўладальнікі з роду чарнігаўскіх князёў паступілі на службу да вялікага князя маскоўскага (князі Абаленскія, частка Тарускіх і інш.).

Такім чынам, умоўная маскоўская мяжа праходзіла ад воласці Забярэгі на паўднёвы захад, паралельна р. Лужы, тэрыторыя вакол якой толькі пачынала засвойвацца маскоўскімі князямі. З левага боку заставаліся землі, якія належалі Медыні - часткі Вялікага княства Смаленскага, верагодна, яго Вяземскага ўдзела[70]. У 1371 г. (або, па меркаванню У.А. Кучкіна - у 1368)[71] Медынь была далучана да Масквы. Яе "вытягал боярин ... Федоръ Аньдреевич [Свибло] на обчем рете... оу смолнян"[72].

Сама медынская тэрыторыя была для таго часу, відавочна, даволі сціплай. Гэта ў канцы XV ст. згадваюцца 8 медынскіх валасцей[73], частка якіх была толькі што адарвана ад ВКЛ, а для XIV ст. Медынь з'яўлялася толькі цэнтрам воласці. Медынскія землі распасціраліся да р. Шані (левага прытока Угры) і не дасягалі р. Угры, на левабярэжжа якой выходзілі смаленскія воласці[74]. Межы воласці на паўночным усходзе губляліся недзе ў лясах і, магчыма, не дасягалі р. Лужы. Маскоўская граніца на момант 1368 г., такім чынам, працягвала свой рух далей на паўднёвы ўсход уздоўж р. Лужы і неўзабаве сустракалася з уладаннямі вярхоўскіх князёў. Тут, у раёне прытока Угры Сухадрэва і прытокаў Акі Протвы і Тарусы знаходзіліся землі Навасільскага (у тым выпадку, калі яму належалі Калуга і Рошча)[75] і Тарускага (Таруска-Абаленскага) княстваў.

(с. 149) Тарускія князі паступова распрадавалі свае ўладанні[76]. Іх набылі і смаленскі князь Фёдар Святаславіч ("Уезд Мстиславль" і інш. - перайшлі потым да Масквы і да 1381 г. абменены з Разанню)[77], і мітрапаліт Пётр (Алексін - каля 1390 г. абменены маскоўскім вялікім князем Васілём I на слабаду Караш у Растоўскім княстве)[78], і, нават, маскоўскі баярын Аляксандр Перасвет (Перасветава купля)[79]. Урэшце, у 1393 г. вялікі князь Васіль I купіў у Ардзе ў Тахтамыша ярлык на Тарускае княства і тым самым набыў вярхоўную ўладу над тарускімі князямі, якія аднак працягвалі валодаць сваімі землямі[80]. Частка тарускіх князёў пасля гэтага перайшла на службу да вялікага князя літоўскага Вітаўта, які выдзеліў ім значныя ўладанні са складу карачаўскіх, казельскіх і бялёўскіх зямель[81]. Па цэнтру гэтых уладанняў Мезецку (Мезочаску, Мяшчоўску) адна з галінаў тарускіх князёў атрымала прозвішча Мезецкіх.

(с. 150) З іншых тарускіх князёў Абаленскія, на момант 1368 г., былі саюзнікамі Масквы. Нездарма Альгерд накіраваў свае войскі на Абаленск, дзе і быў забіты старэйшы тарускі князь Канстанцін Юр'евіч Абаленскі[82]. Існуе меркаванне, што наогул г. Абаленск на той час з'яўляўся сталіцай Тарускага княства[83]. Таму выправа Альгерда можа расцэньвацца як акцыя супраць усяго княства, якое арыентавалася на саюз з Масквой.

Уладары астатніх дробных ўдзелаў Тарускага княства (Канінскі, Мышагскі, Валконскі)[84], верагодна, вялі тую ж самую палітыку, што і князі Абаленскія[85]. Супольнасць дзеянняў тарускіх князёў замацоўвала асаблівая сістэма, адпаведна з якой усе прадстаўнікі роду мелі некаторыя ўладанні (дольніцы) у сталіцы княства. Сістэма гэта, між іншым, не парушылася і пасля ўсталявання маскоўскай улады[86]. Аднак пазней частка тарускіх князёў (Валконскія) ад'ехала на перыферыю, непасрэдна ў свае вотчыны, потым страціла дольніцы ў Тарусе і недзе ў сярэдзіне XV ст. стала васаламі вялікага князя літоўскага[87].

Неабходна спыніцца на агульным аглядзе тэрыторыі ўсяго Тарусскага княства (якім яно паўстае ў 1368 г.) і больш падрабязным апісанні яго Абаленскага ўдзела.

Уладанні тарускіх князёў у XIV ст. распасціраліся на ободвы бакі р. Акі і бралі ў свой склад прытокі апошняй Мышэгу, Тарусу, частку Протвы (левыя), Крушму, Вашану, сярэдняе цячэнне Упы і інш. (правыя). Сталіца княства знаходзілася пры вусці р. Тарусы. Зараз гэта цэнтр раёна Калужскай вобласці Расіі. Да Тарусы належалі такія населеныя пункты, як Мышэга (на аднайменнай раке недалёка ад (с. 151) яе вусця), Канін (сучасная в. Спас-Коніна Алексінскага раёна Тульскай вобласці Расіі)[88], Валкона (Цімафееўскае гарадзішча на аднаіменнай раке пры ўпадзенні яе ў р. Упу)[89] - усе цэнтры ўдзелаў. Амаль у цэнтры княства, ля ракі Акі, з прыкладна 1308-1326 гг. знаходзілася тэрыторыя, якая належала мітраполіі. Пазней на ёй узнік горад Алексін. Усходняя частка княства была адрэзана на карысць князя Фёдара Святаславіча. У 1368 г. ёй ужо, напэўна, валодала Разань.

Абаленск стаяў ад асноўнага масіву Тарускага княства неяк у баку. Старажытны цэнтр удзельнага княства знаходзіўся на правым беразе ракі Протвы на паўночны захад ад Тарусы. Зараз гэта сяло Абаленскае[90], а сам горад ня трэба блытаць з сучасным Абаленскам у Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі. Апошні ўзнік толькі ў 1975 г. у якасці навуковага цэнтру па даследаванню мікрабіялогіі.

Тэрыторыя Абаленскага ўдзела ўразалася ў знаёмыя нам "разанскія месцы" - на момант 1368 г. гэта былі ўжо маскоўскія ўладанні. Дадзеных аб зямельных уладаннях князёў Абаленскіх у актавых крыніцах вельмі няшмат. Вядома, што згубіўшы княжацкія правы, Абаленскія князі даволі доўга ўтрымлівалі ў сваіх руках зямельныя ўладанні (на працягу XV-XVI і, нават, у XVIІ ст.)[91]. Але даведацца аб іх складзе даволі цяжка. Некаторую інфармацыю аб вотчыне Абаленскіх князёў даюць іх спрэчкі з уладамі Троіцэ-Сергіева манастыра, зафіксаваныя ў актах[92]. Генеалагічныя дадзеныя ў суадносінах з геаграфічнай наменклатурай навакольных з Абаленскам мясцін таксама карысны пры вывучэнні тэрыторыі старажытнага Абаленскага княст(с. 152)ва. Так, напрыклад, у пісцовых кнігах Абаленскага павету 20-х гг. XVII ст. згадваецца сяло Спаскае Загор'е, якое належала князям Лыкавым і Кашыным. Іх агульным продкам быў князь Уладзімір Іванавіч Абаленскі, які жыў у сярэдзіне XV ст. Робіцца выснова, што сяло Спаскае Загор'е - частка старажытнай вотчыны Абаленскіх[93]. Другі прыклад. Сярод Абаленскіх князёў вядомы Аляксандр Андрэевіч Тросценскі, унук загінуўшага ў 1368 г. Канстанціна Абаленскага[94]. Яго прозвішча, безумоўна, паходзіць ад сяла Тросцье, якое існуе дагэтуль і знаходзіцца на поўнач ад р. Протвы, на прытоке апошняй Аложы. Між іншым, да гэтага сяла і яго назвы трэба будзе яшчэ вярнуцца.

Такім чынам, у агульных рысах тэрыторыя Абаленскага княства займала прастору ўздоўж ободвух бакоў р. Протвы, крышку не дасягала вусця апошняй на ўсходзе (тут ніжняе цячэнне Протвы кантраляваў маскоўскі Новы Гарадок) і сустракалася з супрацьлеглага боку з ніжнім цячэннем р. Лужы (на р. Протве каля вусця Лужы знаходзілася сяло Спаскае Загор'е). З поўначы і з поўдню абаленскія землі (для канца XV - XVI ст. - Абаленскі павет або Абаленскі стан розных паветаў)[95] абмяжоўвалі воласці Перадоль і Почап, якія з другой паловы XV ст. належалі Троіцэ-Сергіеву манастыру.

Зыходзячы з дадзеных аб геаграфіі Абаленскага княства трэба было б пазначыць яшчэ адзін адрэзак маскоўскай граніцы 1368 г. як лінію, якая ішла да вусця р. Лужы, потым пакідала ў баку частку зямель левабярэжжа р. Протвы (інакш уладанні Абаленскага княства) і замыкалася на вусці Протвы. Далей маскоўская граніца рухалася дакладна ўздоўж р. Акі. Такая яе працягласць была ўсталявана разанска-маскоўскай дамовай, складзенай паміж 1353-1356 гг. Маскоўскіх уладанняў на правябярэжжы Акі ўжо не было. А вось з правабярэжжам р. Протвы варта было бы разабрацца. (с. 153) Там знаходзілася сяло (ці нават воласць) Почап, прыналежнасць якога на XIV ст. пакуль не высветлена. Звернемся да гэтага пытання пазней.

З захаду да Тарускага княства ў цэлым і з поўдня ад яго Абаленскага ўдзелу прымыкалі тэрыторыі валасцей (?) Калугі і Рошчы. Мы даведваемся аб іх маскоўскай прыналежнасці з духоўнай граматы Дзмітрыя Данскога 1389 г. Маскоўскі вялікі князь перадаваў "Колугу и Рощу" свайму сыну Андрэю[96]. Калі з'явіліся гэтыя ўладанні ў складзе Вялікага княства Маскоўскага дакладна невядома. Але пэўныя здагадкі даследчыкамі выказваліся.

У 1371 г. Альгерд накіраваў да канстанцінопальскага патрыярха Філафея ліст, у якім скардзіўся на дзеянні маскоўскага вялікага князя. Апошні дзевяць разоў нападаў на самога Альгерда і дрэнна абышоўся з ягонымі сваякамі. Так, насуперак клятвеным абяцанням, быў захоплены цвярскі князь Міхаіл (швагер Альгерда); ніжагародскі князь Барыс (зяць Альгерда) быў сам захоплены, а княства ў яго аднялі, навасільскі князь Іван таксама пацярпеў: ягоных маці і жонку (дачку Альгерда) узялі ў палон, а княства паваявалі[97]. Нарешцэ, "противъ своего крестного целования" у літоўскага вялікага князя былі ўзяты наступныя гарады: Ржэва, Сішка, Гудзін, Асечан, Гарышана, Рясна, Лукі Вялікія, Клічань, Уселук, Волга, Казлова, Ліпіца, Цёсаў, Хлепень, Фамін гарадок, Беразуеск, Калуга, Мцэнеск[98]. Ад Ржэвы да Волгі - гэта ўсё гарады, якія належалі да Ржэўскай зямлі (нават і Лукі Вялікія - цэнтр адной з ржэўскіх валасцей, яго ня трэба блытаць з вядомымі Вялікімі Лукамі)[99]. Казлова (Казлоў) - адзін з цэнтраў Вяземскага княства[100]. Ліпіца і Цёсаў пакуль не лакалізаваны. Хлепень, Фамін Гарадок і Беразуеск з'яўляліся рэзіден(с. 154)цыямі дробных князёў так званага Фамінска-Баразуйскага княства[101].

Захоп пералічаных гарадоў, безумоўна, варта суаднесці з паходам маскоўскай і волацкай (Волака Ламскага) рацей на "Смоленьскую волость" зімой 1369 г.[102] А вось утрыманне Калугі і Мцэнска можна звязаць з карным паходам маскоўскага войска ў напрамку Бранска. Летам 1370 г. "князь велики Дмитрей Ивановичь събравъ воиньства много и посылалъ рать къ граду Бряньску"[103]. Да самога Бранска Дзмітрый Маскоўскі, відаць, не дайшоў, і больш пацярпела Навасільскае княства[104]. Менавіта да яго, з гэтай прычыны, гісторыкі і адносяць як Мцэнск, так і Калугу[105]. Адпаведна, часам далучэння Калугі, а таксама і Рошчы да Масквы лічыцца 1370 г.

Намаляваная схема выглядае даволі праўдападобнай. Толькі адзін маленькі недахоп робіць яе недасканалай. Фраза ў лісце Альгерда аб парушэніі маскоўскім уладаром "крестного целования"[106], пасля якога і адбыліся захопы гарадоў, была напісана не выпадкова. Дык вось, упершыню дагавор аб вечным міры, які, безумоўна, быў замацаваны працэдурай цалавання крэста, Альгерд з Дмітрыем Маскоўскім заключылі толькі ў снежні 1370 г., г.зн. пасля вышэйапісаных падзей. Такім чынам, звязваць утрыманне Масквой Калугі з паходам у напрамку Бранска праз Навасільскае княства, магчыма, і нельга. Тады застаецца невядомым каму спрадвечна належала Калуга і чаму на яе прэтэндаваў Альгерд.

У свой час М.К. Любаўскі прыводзіў аргументы аб былой прыналежнасці нават Мцэнска не Навасільскаму, а Кара(с. 155)чаўскаму княству[107] (а першае сцвярджэнне зараз не вызывае сумненняў). А што тычыцца Калугі, дык прыведзены цалкам ускосны довад з'яўляецца адзіным, каб вызначыць яе месца сярод княстваў вярхоўяў Акі. Тым не менш, іншых дадзеных даследчыкі не маюць.

Трэба заўважыць, што Альгерд у сваім лісце да патрыярха пазначыў менавіта горад Калугу[108], Дзмітрый жа Данскі ў сваім тэстаменце згадваў воласці Калугу і Рошчу. Дык, вось, тэрыторыі апошніх, верагодна, ахоплівалі простору вакол рэчак Калужкі (левы прыток Акі) і Рошчы (левы прыток Тарусы). Абедзве воласці выцягваліся з поўначы на поўдзень прыкладна ад вядомага ўжо нам Почапа да р. Акі. Магчыма тэрыторыя воласці Калуга падыходзіла да вусця р. Угры, якая ўпадае злева ў Аку. Заходняй мяжой валасцей можна дапусціць р. Сухадрэў (левы прыток Угры), а з усходу яны сустракаліся з землямі Тарускага княства.

Такім чынам, за некаторым выключэннем (яшчэ не вызначана ўладальніцкая прыналежнасць Почапа) мы можам рэканструіраваць маскоўскую граніцу напярэдадні пахода Альгерда і зрабіць выснову аб той тэрыторыі, якая лічылася парубежнай і магла быць абрабавана ў першую чаргу ў пачатку баявых дзеянняў 1368 г. Можна з упэўненасцю сцвярджаць аб няўстойлівым характары пагранічнай лініі, яе адсутнасці як такавой на даволі вялікай адлегласці. Граніца толькі пачынала фарміравацца, яе умоўным пазначэннем на паўднёвым захадзе Маскоўскага княства з'яўлялася паласа незасвоенай лясной зоны, якая працягнулася з правага боку ад ракі Лужы да самога яе вусця. Далей на нейкай адлегласці граніца ішла ўздоўж р. Протвы[109], потым адрывалася ад яе на левы бок (на поўнач), каб вярнуцца да вусця Протвы, дзе знаходзіўся маскоўскі Новы Гарадок. Нападзенне Альгерда зведалі, без сумнення, землі ў гэтым рэгіёне - так званыя (с. 156) "разанскія месцы", зусім нядаўна далучаныя да Масквы. Да іх адносілася і воласць Халхла, праз якую літоўскае войска крочыла да Абаленска і, нарэшце, дасягнула р. Тростны, дзе разбіла маскоўскі полк.

Заўважым, што акрамя няпэўных прэтэнзіяў Альгерда на Калугу аніякіх іншых тэрытарыяльных супярэчнасцяў паміж Масквой і Вільняй у гэтым рэгіёне пакуль не існавала, як і не існавала і агульнай мяжы паміж дзвюма дзяржавамі.

У цэлым, на момант 1368 г. быў толькі адзін невялічкі рэгіён, у якім сутыкаліся тэрытарыяльныя інтарэсы Масквы і Вільні - Ржэўская зямля. Аднак, трэба пазначыць, што і астатнія буферныя княствы ўжо не выконвалі значнай самастойнай ролі на міжнароднай арэне і ўсё больш уцягваліся ў сферы ўплыву двух галоўных прэтэндэнтаў на панаванне. І ўжо з сярэдзіны XIV ст. адбываецца канкурэнтная барацьба Масквы і Вільні за перавагу ў Смаленскім і Бранскім княствах.

Пэўная залежнасць Смаленска ад Вільні (склалася яшчэ пры Гедыміне)[110] была парушана ў 1352 г., калі маскоўскі князь Сямён Іванавіч здзейсніў вялікі паход на Смаленскае княства. Літоўскія паслы сустрэлі маскоўскае вайска яшчэ да смаленскіх межаў (у Вышагорадзе на Паратве) і хутка заключылі дамову[111], адпаведна з якой Маскве давалася свабода дзеянняў у адносінах да Смаленска[112].  Смаленск таксама не пайшоў на канфрантацыю. Да ракі Угры прыбылі смаленскія паслы, а потым у Смаленску маскоўскія паслы "миръ взяша"[113]. Такім чынам літоўскае панаванне ў Смаленску змянілася маскоўскім[114]. Разам са Смаленскам, маскоўскі ўплыў распаўсюдзіўся і на Бранск, у якім з канца XIII ст. правілі прадстаўнікі смаленскай лініі князёў[115].

(с. 157) З 1356 г. зноў пачалося актыўнае літоўскае наступленне на Смаленскае і Бранскае княствы. Смаленск пазбавіўся часткі сваіх уладанняў (Белая, Мсціслаў, Ржэва), а Бранск наогул быў далучаны да ВКЛ. У гэты час новы маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч згубіў ярлык на ўладзімірскае вялікае княжанне (перададзены ханам Наўрузам ніжагародскаму князю Дзмітрыю Канстанцінавічу) і нічога не мог зрабіць з распаўсюджваннем улады ВКЛ. Смаленск быў вымушаны прызнаць новы парадак рэчаў, але той ці іншы раз праяўляў непаслушэнства[116]. У 1365 г. "Смолняномъ бысть розмирие съ Литвою, многаа Литовскаа места повоевали"[117], а пасля гэтага Альгерд "осень всю стоялъ оу Смоленска ратию и много зла сътворивъ и волю свою возма поиде въсвояси"[118]. Як бачым, даволи цяжка было пацвердзіць залежнасць Смаленска ад ВКЛ.

Далучэнне Бранска не гарантавала поўнага кантролю ўладамі ВКЛ чарнігаўскіх зямель. Па-першае, Вярхоўскія княствы толькі на кароткі момант трапілі пад уплыў ВКЛ. Падчас пахода 1370 г. Дзмітрыя Маскоўскага ў бок Бранска залежны ад Альгерда князь Іван Навісільскі быў замяшчон на пасадзе прамаскоўскі арыентаваным ягоным братам Раманам[119]. Па-другое, у самім Бранскім княстве існавалі прыхільнікі маскоўскай улады. Князь Раман Міхайлавіч, які быў пасаджаны на бранскі стол з літоўскай рукі (каля 1360 г.)[120], у хуткім часе быў пазбаўлены ўлады і вымушаны збегчы спачатку ў Коршаў (на р. Сасне), а потым, ад літоўскага войска, і далей - у Маскву[121]. У 1363 г. Бранск быў пе(с. 158)рададзены непасрэдна літоўскаму князю - сыну Альгерда Дзмітрыю[122].

Характэрнай з'явай таго часу была арыентацыя дробных княстваў, якія межавалі з Ардой, на антыардынскія сілы[123]. Бітва пры Сіняй Вадзе 1362 г. мела вялікі рэзананс і, у пэўнай ступені, садзейнічала паспяховаму распаўсюджванню ўлады вялікага князя літоўскага не толькі на поўдзень, але і на ўсход[124]. У 70-я гг. XIV ст. палітыку канфрантацыі з Ардой стала праводзіць Масква. Таму не выпадкова шэраг княстваў у вярхоўях р. Акі, а таксама і тэрытарыяльныя фарміраванні на ўскраінах ВКЛ сталі нахіляцца ў яе бок.

Тым не менш, на момант 1368 г. на тэрыторыях паміж Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім безумоўна дамініраваў літоўскі бок. Таму паход Альгерда мог адбывацца ў даволі спрыяльных умовах і ісці праз землі, правіцелі якіх станоўча адносіліся да літоўскага вялікага князя.

Набліжэнне літоўска-смаленска-цвярскога войска да маскоўскіх паўднёва-заходніх межаў магло адбывацца па трох напрамках: 1. праз тэрыторыю Смаленшчыны і ўладанні так званых вярхоўскіх князёў (карачаўскіх і навасільскіх), магчыма, уздоўж р. Угры; 2. ад Бранска, які належаў ВКЛ і, таксама, праз Вярхоўскія княствы; 3. непасрэдна праз тэрыторыю Смаленскага княства, з Вязьмы на раён Медыні і далей на маскоўскія ўладанні вакол ракі Протвы і яе прытока Лужы. Наяўнасць у альгердавым войске смаленскай раці рабіла магчымым бесперашкоднае і, галоўнае, таемнае прасоўванне па тэрыторыі Вялікага княства Смаленскага. Але ня трэба забывацца, што таксама і навасільскі князь быў саюзнікам Альгерда.

Некаторыя дадзеныя ствараюць упэўненасць, што канчатковы збор і падрыхтоўка да баявых дзеянняў саюзнага войска ажыццяўляліся каля горада Любуцка.

(с. 159) Наступнае нападзенне Альгерда на Маскву (лістапад-снежань 1370 г.) ў дапамогу зноў вымушанаму збегчы ў ВКЛ цвярскому князю Міхаілу праходзіла ў іншым рэгіёне (у напрамку Волак Ламскі - Масква)[125]. Такім чынам, у свой другі паход ("другая літоўшчына")[126] Альгерд пайшоў на Маскву з поўначы. У той жа час у Маскве праціўніка, верагодна, зноў чакалі з поўдня. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць размяшчэнне моцнага маскоўскага войска на чале з князем Уладзімірам Андрэевічам у Перамышле (на р. Моче), на поўдзень ад Масквы ("князь Володимеръ Андреевичь събрався съ силою и стоаше въ Перемышле, ополчився")[127]. На дапамогу Маскве ў Перамышль падышоў таксама пронскі князь Уладзімір Дзмітрыевіч з усей разанскай рацью. Наяўнасць пагрозы вымушыла Альгерда пайсці на заключэнне мірнага пагаднення. Аднак, адпаведна легендзе, якая ўзнікла ў межах ВКЛ, гэта сам Дзмітрый Маскоўскі паспяшаўся выехаць з-за маскоўскіх мураў насустрач Альгерду, прынёс яму дары і замірыўся. У знак перемогі вялікі князь літоўскі "копие свое к городу приклонил"[128].  Мірныя адносіны былі замацаваны шлюбам дачкі Альгерда Елены з князем Уладзімірам Андрэевічам[129].

І вось ў 1372 г. войскі на чале з Альгердам зноў з'явіліся на поўдні ад маскоўскіх уладанняў. Па словах летапісца: "Того же лета, месяца июля въ 12 день, князь великий Михайло поиде съ Твери ратию, и совокупися со Олгердомъ подъ Люботьскомъ; а съ Москвы прииде противь князь великий Дмитрей"[130]. І на гэты раз справа скончылася новым мірным пагадненнем.

Як бачым, маскоўскія ўлады адрэагавалі даволі хутка і, пакуль войскі ВКЛ і Вялікага княства Цвярскога збіраліся каля Любуцка, да горада ўжо паспелі падысці маскоўскія сілы. Апошнія нават разбілі вартаўнічы атрад Альгерда ("Москвичи изгониша сторожевый ихъ полкъ Олгирдовъ (с. 160) и побиша")[131], і толькі шырокі яр спыніў пачатак вялікай бітвы.

У 1396 г. падчас вайны з Вітаўтам Любуцк брал у аблогу Алег Разанскі, але вялікі князь маскоўскі Васіль I "посла к нему и отведе его от Любутьска"[132]. Пасля гэтага адбыўся вялікі паход Вітаўта на Разань.

Летам 1402 г. сын Алега Разанскага Радаслаў шоў паходам да Бранска, а каля Любуцка сустрэла яго група літоўскіх князёў, разбіла яго войскі, а самога ўзяла ў палон[133].

Як бачым, у другой палове XIV - пачатку XV ст. Любуцк з'яўляўся сваеасаблівым месцам збору войскаў і пачатку ваенных дзеянняў. Здаецца, што такую ролю ён стаў адыгрываць невыпадкова. Існуе меркаванне, што Любуцк з наваколлем з'яўляўся часткай Бранскага княства, эксклавам у атачэнні Навасільскага і Тарускага княстваў. Любуцкімі землямі, быццам, працягвалі валодаць князь Раман Махайлавіч пасля выгнання яго з Бранску і, некаторы час, ягоныя патомкі[134]. Аднак, калі прыняць гіпотэзу аб ўваходжанні Любуцка ў склад Бранскага княства, пагадзіцца з яго адарванасцю ад асноўнага масіва княства пасля далучэння да ВКЛ нельга. Пастаяннае выкарыстанне Любуцка ў ваенных дзеяннях уладамі ВКЛ робіць верагоднай выснову аб ягонай адпаведнай прыналежнасці[135]. Такім чынам, магчыма, яшчэ з другой паловы 50-х гг. XIV ст. на Аке, зусім побач з маскоўскімі ўладаннямі, хоць і не ў кантакце з імі, паўстала літоўскае ўладанне[136].

(с. 161) Варта яшчэ зазначыць, што Любуцк знаходзіўся на правым беразе р. Акі пры вусці р. Любуткі. Зараз ён вядомы як гарадзішча каля вёскі Троіцкай (Любуцкае гарадзішча) у Ферзікаўскім раёне Калужскай вобласці Расіі[137]. У свой час гэта быў сапраўды гарад са сваім пасадам[138], баярствам[139] і сістемай залежных валасцей[140].

Такім чынам, існуе пэўная магчымасць, што ў паходзе 1368 г. альгердава войска засяродзілася каля Любуцка, а потым рушыла праз р. Аку на тэрыторыю Вялікага княства Маскоўскага (праўда, неабходна было яшчэ перасячы тарускія ўладанні).

З пазначаных вышэй варыянтаў маршруту пахода Альгерда 1368 г. два першых павінны былі мець прамежкавым пунктам Любуцк. Больш праўдападобны той варыянт, што пазначаны бліжэй да р. Угры і, адпаведна, Смаленскага княства. Падаецца больш складаным і немэтазгодным весці войскі аж да Бранска, а потым пераадольваць вялікую адлегласць да Любуцка. З другога боку, выкарыстанне базы на Аке ў падзеях 1368 г. - толькі здагадка, і яшчэ адзін прапанаваны шлях непасрэдна праз глухія раёны Смаленскага княства па-ранейшаму заслугоўвае ўвагі.

Як бы там ні было, войска на чале з Альгердам уступіла ў маскоўскія межы і пачало ваяваць наваколле. Даставалася новым маскоўскім уладанням з ліку так званых "разанскіх месцаў". Так, адна з іх валасцей - Халхла - апынулася на шляху Альгерда. Выпадкова ў ёй знаходзіўся маскоўскі служэбны князь Сямён Дзмітрыевіч Старадубскі-Крапі(с. 162)ва[141]. Апошні, магчыма выконваў абавязак аховы маскоўскага памежжа, але, безумоўна, прыход вялікага варожага войска быў для яго нечаканым. Князь Сямён "на стрече" быў забіты Альгердам[142], што сведчыць аб імгненным нападзенні на старадубскага князя, які не паспеў аказаць супраціву.

Месцазнаходжанне воласці Халхла дагэтуль свядома намі не вызначалася. Даследчыкі памяшчалі яе вакол рэчкі Халхол, якая нібыта злева ўпадае ў Протву непадалёку ад маскоўскага Новага Гарадка[143]. Але, на самой справе, з левага боку Протвы такой рэчкі не знаходзіцца. Аўтар дадзенага артыкулу адмовіўся ад пошуку няўлоўнага геаграфічнага арыентыру і больш уважліва прасачыў даступныя крыніцы.

Прагляд матэрыялаў XVII ст. па смежных з р. Протвай раёнах прывёў да выяўлення Халкоўскага стану "в Ерославецком уезде Малого"[144]. Да яго належала пустка Казанава, якую, безумоўна, зараз на карце знайсці немагчыма. Халхоўскі стан існаваў і ў XVIII ст.[145] і, што мае большае (с. 163) значэнне, адшукаўся ў XVI ст.[146] Больш за тое, высветлілася, што знаёмае ужо нам сяло Почап належала менавіта да гэтага стану (воласці)!

Як Почап, так и называемы звычайна разам з ім Перадол, а таксама і яшчэ адно сяло (воласць) - Ілемна - складалі масіў ўладанняў Троіцкага манастыра на паўднёвым захадзе Вялікага княства Маскоўскага (у Вярэйскім і Малаяраславецкім паветах).

Манастырская вотчына фарміруецца ў другой палове XV ст. Каля 1466-1467 гг. ад вялікага князя Івана III была атрымана воласць Ілемна (уздоўж рэк Руці (правы прыток Протвы) і Бычка (прыток Руці))[147]. На поўначы тэрыторыя воласці ўпіралася ў лясы (Сасноўскі і інш.)[148], на захадзе, верагодна, мяжой ёй служыла р. Лужа, на поўдні і ўсходзе яна сустракалася, адпаведна, з валасцямі Бубол (пазней Бабольскі стан, па р. Бабольскай)[149] і Рудзь (па р. Руць)[150]. Цэнтрам воласці было сяло Троіцкае (Ілемны).

(с. 164) Яшчэ раней (у 1458/59 гг.) Троіцкі манастыр стал уладальнікам дзьвюх валасцей Малаяраславецкага павету[151]. Почап і Перадол былі дадзены троіцкім старцам княгіняй Анастасіяй, якая была дачкой маскоўскага вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча і атрымала пэўныя зямельныя ўладанні ў прыданае, калі ў 1417 г. выходзіла замуж за кіеўскага князя Алельку Уладзіміравіча[152]. І.А. Галубцоў, складальнік каментарыяў да актаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Паўночна-Усходняй Русі, зазначыў, што і Почап, і Перадол знаходзіліся там, дзе зараз існуе с. Перадол[153]. Аднак, на самой справе, абедзве воласці былі раздзелены вотчынамі князёў Абаленскіх. Між іншым, гэта суседства вызывала пэўныя супярэчнасці паміж землеўладальнікамі, што адбілася ў актавых матэрыялах, якія дайшлі да нашага часу.

Як бачым, нягледзячы на наяўнасць некаторай колькасці дадзеных геаграфічнага кшталту, спробаў дакладнай лакалізацыі воласці Халхол дагэтуль зроблена не было. Пастаянная спасылка на неіснуючую з левага боку р. Протвы рэчку Халахоленку ці няпэўнае змяшчэнне воласці побач з Перадолам ня могуць быць прызнанымі задавальняючымі.

Цікава, што сяло Почап (наўрад ці цэнтр воласці, але значная яго частка) існавала яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. і магло быць знойдзена даследчыкамі разам з усімі сваімі вёскамі. Яно знаходзілася на р. Іче (правы прыток Протвы), а яго вёскі - у асноўным, на захад ад сяла. Якое ж было здзіўленне аўтара дадзенага артыкула, калі побач з сялом Почап нечакана знайшлася рэчка Халахоўка - правы прыток ракі Протвы!

У канцы XV ст. Почап і Перадол становяцца аб'ектамі пільнай увагі манастарскіх уладаў, вялікакняжацкай і ўдзельнай маскоўскай адміністрацыі. Вярэйска-белазёрскі князь Міхаіл Андрэевіч недзе ў 1484-1485 гг. аргінізаваў межаванне сваіх Репенскай і Угоцкай зямель ад манастырскай Перадольскай зямлі. Дзякуючы гэтаму мы даведваемся пра тэ(с. 165)рыторыю воласці Перадол, якая абапіралася на р. Протву з паўночнага захаду, а з іншага боку заходзіла за р. Дырачную (Дзірачну), на якой стаяў цэнтр уладання[154].

Спрэчкі з Абаленскімі князямі выяўляюць працягласць воласці Почап. Манастырскія ўладанні знаходзіліся ў вельмі шчыльным кантакце з вотчынамі Абаленскіх (Алтухоўскай і Шэбанаўскай землямі, Хознікоўскім сяльцом)[155] з правага боку р. Ічы. Нават, калі дадаць да Почапа тыя вёскі, што вядомы ў дачыненні да яго ў XVIII ст., складваецца ўражанне, што сама воласць была вельмі маленькая. На жаль не ўдалося знайсці сяло Ражкова, якое з боку тарускага рубяжа аддзяляла гэтае ўладанне князя Васіля Іванавіча Шэмячыча ад Почапскай зямлі[156].

Першыя дадзеныя аб уваходжанні сяла Почап у Халхол адносяцца да 1537 г. Магчыма дагэтуль сяло з'яўлялася цэнтрам асобнай воласці і толькі пасля была далучана да суседняй тэрытарыяльнай адзінкі. Таксама маленькай была воласць Перадол. І вось у XVI ст. мы бачым яе ў складзе Угоцкай воласці. Між іншым, у гэтым другім выпадку нам дакладна вядома, што апошняя існавала асобна ад Перадола. Такім чынам, такая ж гісторыя, відаць, адбылася і з Почапам. Тым не менш, падаецца дзіўным, што землі, якія па-ранейшаму заставаліся ўладаннямі Троіцкага манастыра, паўсталі часткамі ў адміністрацыйных адзінках суседзей. Аднак гэта былі ўжо не воласці, а станы, а апошнія цалкам адрозніваліся ад старажытных фарміраванняў, якімі былі першыя. Населеныя пункты стану (дакладней, сукупнасць яго населеных мясцовасцей і пустак) не былі аб'яднаны агульнай арганізацыяй, належалі розным уладальнікам на розным праве і складалі адзінае цэлае толькі ў тэрытарыяльным сэнсу. Па большасці станы былі раней валасцямі, але іх абшчыннае ўладкаванне паступова распалася ў выніку зямельных раздач служылым людзям і духоўным установам. Аб'ядноўвала станы толькі адно - па(с. 166)датковая арганізацыя[157]. Такім чынам, абшчынны падзел на воласці быў заменены адміністрацыйным на станы[158]. Такая ўнутраная змена адбывалася нават тады, калі ў назве тэрытарыяльнай адзінкі захоўвалася слова воласць. У нашым выпадку, актуальна, відаць. іншая сітуацыя, калі адміністрацыйны падзел падпарадкаваў сабе абшчынны. Гэта значыць у склад стана ўвайшла група валасцей[159].

Варта заўважыць, што ўладанні Троіцэ-Сергіева манастыра не ўяўлялі сабой адзінага комплексу зямель, усе яны былі раскіданы ў раёне р. Протвы і яе прытока Лужы. Дзякуючы сваёй велічыні воласць Ілемна цалкам пераўтварылася ў стан, іншыя жа манастырскія воласці Перадол і Почап былі аб'яднаны с суседнімі тэрытарыяльнымі адзінкамі. Вельмі маленькай уяўляецца воласць Почап. Яна ўвайшла ў склад воласці (стана) Халхол.

Такім чынам, мы вымушаны рабіць крок назад і адмаўляцца ад прыналежнасці Почапа да тэрыторыі старажытнай воласці Халхол. Але вызначэнне тэрыторыі Почапа дакладна маркіруе месца Халхола, робіць больш пераканаўчай выснову аб яе лакалізацыі, менавіта, з правага боку р. Протвы.

У выніку трэба канстатаваць, што тырыторыя старажытнай воласці Халхол змяшчалася на ўсход ад с. Почапа на р. Іче і брала ў свае межы лясную прастору паміж рэкамі Протвай і Тарусай. Аднак месца вакол саміх гэтых рэк воласць уступала вотчынам князёў Абаленскіх з поўначы і тарускім землям з поўдня. Магчыма, толькі пры вусці р. Халахоўкі тэрыторыя воласці дасягала р. Протвы і злучалася там з маскоўскімі ўладаннямі. Крышку ў баку, на прывым жа баку Протвы знаходзіўся маскоўскі Новы Гарадок (гарадзішча каля сяла Спас-Гарадзец, якое сёння не (с. 167) існуе)[160]. Такім чынам, заняўшы вусце Протвы, Масква ўжо з сярэдзіны XIV ст. кантралявала ўсю плыню гэтай ракі.

Больш за тое, воласць Халхол фактычна адразала ўладанні князёў Абаленскіх ад асноўнага масіву Тарускага княства (канешне, у выпадку, калі Калуга і Рошча не належалі Тарусе). Пасля далучэння да Масквы Калугі Абаленскае княства ўжо дакладна апынулася ў атэчэнні маскоўскіх зямель.

У сувязі з вызначэннем месцазнаходжання воласці Халхол неабходна пэўная карэктыроўка пазначанай вышэй паўднёва-заходняй маскоўскай граніцы. Яна ішла некаторую адлегласць не толькі паралельна р. Протве на левым боку (поўначы) ад яе, але і рабіла ў самым ніжнім яе цячэнні рэзкі паварот на правы бок. З правага боку ад вусця Протвы маскоўская граніца набывала стабільны характар, вызначаючыся далей на вялікай адлегласці натуральнай лініяй р. Акі.

Непасрэдна на пазначаны выступ у глыбіню Тарускага княства -тэрыторыю воласці Халхол - амаль зараз жа трапіў са сваім войскам Альгерд, калі пачаў ваяваць маскоўскія парубежныя месцы. Адгэтуль недалёка было ісці да Абаленска (15-20 км). А вось ад апошняга, відаць, недалёка было і да р. Тростны, дзе адбылася знакамітая бітва.

Наконт таго, дзе ж войска Альгерда сустрэла вартаўнічы маскоўскі полк існуе тры меркавання. Найбольш распаўсюджаны погляд, адпаведна з якім месца бітвы адносіцца да рэчкі Тросценкі (Тростні), якая ўпадае ў Тросценскае (с. 168) возера (Тросцянае, Тростна)[161]. Вакол возера пашыралася тэрыторыя воласці Тростны[162], вядомай з самай першай граматы вялікіх князёў маскоўскіх - духоўнай Івана Каліты (каля 1339 г.)[163]. У агульным уяўленні гэта быў рэгіён паміж маскоўскімі гарадамі Рузай і Звянігарадам, з левага боку ад ракі Масквы. Ад яго было недалёка да наўгародска-маскоўскага сумеснага ўладання Волака Ламскага або цвярскога Кліна. Трошкі на поўнач ад р. Тросценкі як раз і праходзіла дарога з Масквы (Волацкая)[164].

Такім чынам, калі б Масква чакала нападзення з боку Цвяры або Смаленска (дарога ад Волака Ламскага ішла да цвярскога Зубцова і спрэчнай паміж Масквой і Вільняй Ржэвы, а далей - у Наўгародскую землю або Смаленскае княства) - месца для вартаўнічага палка ў раёне р. Тросценкі было б ідэальным[165]. Але як раз у актуальнасці абароны заходняга ад Масквы напрамка існуюць пэўныя сумненні. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда толькі тады, калі ён ужо пачаў спусташаць яе парубежныя месцы. Аб гэтым канкрэтна сведчаць усе летапісы. Напрыклад, найбольш пазбаўлены тэндэнцыёзнасці цвярскі летапісец, перадаваў (с. 169) падзеі такім чынам: "И то слышавъ князь великий Дмитрей Олгирда приближающася къ собе, разосла грамоты по градомъ, и повеле въскоре силамъ многымъ бытии къ собе; и ничтоже успеша събрати силы, занеже въскоре. И отпусти князь великий заставу противу Олгирда"[166]. І навошта тады было пасылаць войска не насустрач ворагу, а ў супрацьлеглы ад яго бок? І яшчэ адно пытанне. Навошта спатрэбілася Альгерду шукаць сустрэчы з маскоўскай заставай, якая знаходзілася так далёка, што ніяк не магла замінаць яму ісці бесперашкодна аж да Масквы?

Калі ўсё ж такі пагадзіцца з, умоўна кажучы, рузска-звянігародскай лакалізацыяй месца Тросненскай бітвы, то трэба прызнаць, што нападзенне Альгерда загадзя чакалася маскоўскімі ўладамі і менавіта з цвярскіх, або суседніх смаленскіх зямель. Каб абараніць гэты напрамак, у раён р. Тростні і быў пасланы вартаўнічы полк. Аднак гэта абстрактная пабудова не вытрымлівае аніякай крытікі.

Можна таксама дапусціць варыянт нападзення з двух бакоў -цвярскога войска з паўночнага захаду і літоўскіх сіл з паўднёвага захаду. Калі думаць так, то пры з'яўленні на маскоўскім памежжы цвярскіх атрадаў супраць іх быў адпраўлены з Масквы ў спешцы сабраны полк. Пры прыбліжэнні жа Альгерда на яго дзеянні адказаць было нечым. Між іншым, такую схему, нібыта, падтрымлівае і тэкст цвярскога летапісу. У ім, пасля паведамлення аб зборы Альгерда и выхадзе яго супраць Масквы з усімі літоўскімі князямі, была зроблена нечаканая заява: "Князь великый Миха(й)ло Александровичь Тверскый прииде къ рубежу Московскому"[167]. Пасля гэтага зазначалася аб перапалоху ў Маскве, а потым цвярскі летапісец выправіўся і ўжо распавядаў пра чуткі аб набліжэнні Альгерда і выхадзе маскоўскай заставы манавіта супраць літоўскага вялікага князя. Тым самым, зноў разумова пабудаваная схема не стала задавальняючай. Аднак, варта заўважыць, што праз тэкст цвярскога летапісу праступае магчымасць скажэння падзей, якая на жаль ня можа быць падтрымана вядомымі крыніцамі. Толькі зусім няпэўна (с. 170) можна дапусціць, што на дапамогу нешматлікаму цвярскому войску падаспелі літоўскія сілы, якія і разбілі маскоўскі полк далёка на поўначы ад месца з'яўлення Альгерда. Але гэта ўяуляецца амаль немагчымым.

Як бачым, першая, найбольш распаўсюджаная версія месца Тросненскай бітвы[168] ніяк не ўпісваецца ў рэальнасць падзей 1368 г. Аднак існуюць і іншыя погляды на геаграфію першага значнага ваеннага сутыкнення Масквы і Вільні.

У самым вярхоўі р. Нары ў так званыя Нарскія пруды з левага боку ўпадае маленькая рэчка Трасна[169]. Падабенства назвы Тростна-Трасна не магло не звярнуць да сабе ўвагі даследчыкаў. Так і здарылася. Другая, Нарская, лакалізацыя месца Тросненскай бітвы набыла значэнне і нават трапіла на старонкі энцыклапедый[170].

Рэчка Трасна знаходзіцца зусім побач з Масквой-ракой і, што немалаважна, - з дарогай з Масквы да Мажайска і далей на Вязьму-Смаленск. "Книга Большому чертежу", складзеная ў 1627 г. па матэрыялах больш ранняга часу, так апісвае наваколле: "А река Нара вытекла по Можаискои дороги от озера, близко от реки от Москвы. На реке на Наре, от Москвы 70 верст, село Баибирино, а на то село с Москвы в Колугу дорога Оболенская"[171].

Такім чынам, выстаўленая на Мажайскую дарогу маскоўская застава магла прыкрыць заходні напрамак (з боку Вязьмы-Смаленска) і, у некаторай ступені, назіраць за пагрозай з паўднёвага захаду (з боку Абаленска). Аднак тут (с. 171) таксама незразумела, навошта было накіроўваць войскі на Мажайскую дарогу, на захад Вялікага княства Маскоўскага ў той момант, калі было вядома, што Альгерд знаходзіцца ў раёне Абаленскага княства? Такі ўчынак меў бы сэнс, калі прамой дарогі на Маскву ў 1368 г. не было і, каб трапіць туды, неабходна было спачатку дасягнуць Мажайскай дарогі, напрыклад, уздоўж р. Нары. Але дадзеныя больш позніх крыніц ("Книга Большому чертежу" XVII ст.) і карт XIX - пачатку XX ст. сведчаць аб існаванні прамой дарогі ад Абаленска да Масквы, якая, між іншым, праходзіла недалёка ад маскоўскага Перамышля, дзе, як мы ведаем, збіраліся маскоўскія войскі ў 1370 г.

Дапушчэнне аб існаванні Абаленскай дарогі ўжо ў ХIV ст., якую нібыта прыкрывала маскоўскае войска ў 1370 г. з разлікам на чарговы прыход Альгерда с паўднёвага захаду, прымушае з большай увагай прасачыць яе працягласць ад Абаленска да Масквы. Доўга шукаць ня трэба. На адрэзке паміж Абаленскам і Таруціным (на р. Наре) заўважаем ужо знаёмае нам сяло Тросцье на р. Аложэ[172]. Аніякіх намёкаў на р. Тростну ў раёне сяла Тросцье нама, калі б толькі не ўбачыць яе ў безымянных ручаях з левага ці правага боку ад Аложы. Наяўнасць у апошняй прытока Сухой Аложы робіць малаверагодным змену назвы ракі ў больш позні ад падзей 1368 г. час. Аднак само сяло Тросцье магло існаваць ў XIV ст.[173], хоць гэта і не пацверджана пакуль археалагічнымі дадзенымі[174].

(с. 172) Як бачым, абаленская лакалізацыя месца Тросненскай бітвы мае вельмі гіпатэтычны характар. Але з усіх існуючых пунктаў гледжання яна найбольш лагічная. Пры яе прыняцці, падзеі 1368 г. маглі развівацца наступным чынам. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда і імгненна паслалі насустрач яму вартаўнічы полк. Пакуль літоўска-смаленска-цвярское войска з прыпынкамі для грабяжу праходзіла шлях ад маскоўскіх межаў праз Халхол і Абаленск да дарогі на Маскву, маскоўская застава па прамой дарозе паспела падысці да межаў Абаленскага княства. Тут, магчыма, і адбылася бітва, пасля якой ужо нішто не замінала Альгерду накіравацца да Масквы[175].

Трэба заўважыць, што з Абаленска да Тросцья альгердаву войску трэба было ісці толькі 11 (калі напрамкі) - 15 км, а не каля 70 км да Трасны і не, тым больш, каля 110 км да воз. Тросценскага. Хуткасць падзей, якая праступае ў тэксце летапісаў дае нейкую перавагу для, менавіта, абаленскай лакалізацыі месца бітвы. Тым не менш, усе пункты гледжання маюць свае плюсы і мінусы і спыніцца на адным з іх пакуль няма жадання.

Вось да такіх высноў можна прыйсці пры вывучэнні гісторыка-геаграфічных акалічнасцей падзей 1368 г. Мы пабачылі, які прастор для разважанняў даюць толькі тры тапонімы, якія пакідаюць нам крыніцы. І на самой справе: за ўпамінаннем воласці Халхол азначалася праблема фарміравання паўднёва-заходняга маскоўскага памежжа, за згадкай Абаленска - праблема вызначэння стану і лёсу буферных княстваў паміж Літоўскай і Маскоўскай дзяржавамі, нарэшце, за заўвагай аб р. Тростне - праблема пошуку месца найбольш значнага літоўска-маскоўскага ваеннага сутыкнення XIV ст. Да гэтага далучыліся асобныя пытанні: якім маршрутам ішоў Альгерд да маскоўскіх парубежных месцаў, ці існавалі пункты сутыкнення паміж літоўскімі і маскоўскімі ўладаннямі? Такі шэраг складанасцяў і адна(с. 173)часова магчымасцей адкрыўся для даследавання. І калі некаторыя пазначаныя праблемы знайшлі сваё рашэнне (напрыклад, выяўленне маскоўскай граніцы), іншыя засталіся толькі на стадыі гіпатэтычных дапушчэнняў (маршрут пахода Альгерда, месца Тросненскай бітвы).

На жаль каштоўныя адзінкавыя дадзеныя крыніц даследчыкі скарысталі вельмі няўважліва. Халхла з кнігі ў кнігу называлася не на сваім месцы, рака Тростна адшуквалася занадта далёка ад раёна ваенных дзеянняў, назіранні за маскоўскім памежжам не рабіліся, агульны маршрут альгердава войска не выяўляўся...

Яшчэ зусім рана казаць, што пастаўленыя праблемы знайшлі ў дадзенай рабоце канчатковае рашэнне, але пэўныя зрухі атрымаліся. Застаецца спадзявацца, што яшчэ застаўся прастор для далейшага даследавання, удасканалення зробленых высноў і, нарэшцэ, цвёрдага вызначэння галоўнага зместу падзей 1368 г.: дзе ж адбылася Тросненская бітва 1368 г.

 


[1] Тады маскоўскі князь Іван Каліта з наўгародскім войскам «пожже городки Литовьскыи Осеченъ и Рясну и иных городковъ много» (Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. Москва, 2000. С. 347). Асечан і Расна адносіліся да Ржэўскай зямлі (Кучкин В.А. К изучению процесса централизации в Восточной Европе (Ржева и ее волости в XIV - XV вв.) // История СССР. 1984.  № 6. С. 152; Темушев В.Н. Начало складывания московско-литовской границы. Борьба за Ржевскую землю // Российские и славянские исследования: Сб. науч. статей. Вып. 1. Мінск, 2004. С. 74-75.

[2] Полное собрание русских летописей. (Далей ПСРЛ). Т. 10. Москва, 2000. С. 213. Мажайск з 1303 г. знаходзіўся ў складзе маскоўскіх уладанняў.

[3] Темушев В.Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. // Куликовская битва в истории России: Сб. статей. Тула, 2006. С. 84, 100-101.

[4] Русские летописи. (Далей РЛ). Т. 6. Рязань, 2000. С. 79. ПСРЛ. Т. 15. М., 2000. Стб. 84.

[5] Там жа. С. 82. Стб. 88.

[6] ПСРЛ Т. 10. С. 221.

[7] ПСРЛ. Т. 11. Москва, 2000. С. 10.

[8] Там жа. С. 11.

[9] Такую ж думку выказваў Л.В. Чарапнін (Гл.: Черепнин Л.В. Образование Русского централизованного государства в XIV-XV веках. М., 1960. С. 553).

[10] Там жа.

[11] РЛ. Т. 6. С. 426-427. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 429.

[12] РЛ. Т. 6. С. 426; РЛ. Т. 8. Рязань, 2000. С. 252; ПСРЛ. Т. 11. С. 11. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 426; ПСРЛ. Т. 25. М., 2004. С. 184; ПСРЛ. Т. 11. С. 11.

[13] РЛ. Т. 6. С. 82. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89.

[14] Летапісныя варыянты назвы гэтай воласці наступныя: "Хвольхла" (Рагожскі летапісец), "Холхле" (Сімяёнаўскі летапіс), "Холъхла" (Маскоўскі летапісны свод канца XV ст.),  "Холхла" і "Холохла" (Ніканаўскі летапіс) (РЛ. Т. 6. С. 82; РЛ. Т. 8. С. 252; ПСРЛ. Т. 11. С. 11.). ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89; Т. 18. СПб., 1913. С. 108;  Т. 25. С. 185.

[15] Варыянт назвы ракі, ля якой адбылася бітва, у форме "Тросна" ужываецца толькі ў Ніканаўскім летапісу і, мабыць, недзе яшчэ (ПСРЛ. Т. 11. С. 11). У большасці ж выпадкаў сустракаецца варыянт "Тростна" (РЛ. Т. 6. С. 82; РЛ. Т. 8. С. 252; Приселков М.Д. Троицкая летопись (Реконструкция текста). Санкт-Петербург, 2002. С. 388). ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89; Т. 18. С. 108;  Т. 25. С. 185. Паколькі ў беларускай мове адбылося спрашчэнне шмат якіх груп зычных (здьн-здн-зн; стьн-стн-сн і інш.), то на месцы этымалагічнага стн у слове Тростна маем сн - Тросна. Адпаведна і бітва па-беларуску будзе называцца Тросненская (рус. Тростненская).

[16] РЛ. Т. 6. С. 82-83. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89. У некаторых летапісах даёцца памылковая дата - 21 снежня (РЛ. Т. 7. Рязань, 2000. С. 155; РЛ. Т. 8. С. 252). (ПСРЛ. Т. 23. М., 2004. С. 115; Т. 25. С. 185)

[17] "Того же лета [1367 г.] князь велики Дмитрей Ивановичь заложи градъ Москву каменъ, и начаша делати безпрестани" (ПСРЛ. Т. 11. С. 8).

[18] РЛ. Т. 6. С. 81. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 87.

[19] Клюг Э. Княжество Тверское (1247-1485 гг.). Тверь, 1994. С. 197. Па меркаванню У.А. Кучкіна, гэта адбылося да лета 1372 г. (Кучкин В.А. К изучению процесса централизации в Восточной Европе. С. 152; Кучкин В.А. Русские княжества и земли перед Куликовской битвой // Куликовская битва: Сборник статей. Москва, 1980. С. 76, 91-93).

[20] РЛ. Т. 6. С. 82. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 88.

[21] Бранскі князь адначасова лічыўся чарнігаўскім князем, і ў цэлым Бранскае княства з'явілася пераемнікам Чарнігаўскага (Горский А.А. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы (конец XIII - начало XV в.) // Средневековая Русь. Вып. 1. Москва, 1996. С. 76, 77). У першай палове - сярэдзіне 90-х гг. XIII ст. Бранскам завалодалі князі са смаленскай дынастыі (Там жа. С. 77, 97).

[22] У 1303 г. князь Юрый Маскоўскі "с братьею своею ходил к Можайску, и Можаеск взял", пры гэтым мажайскага князя Святаслава Глебавіча "ял и привел к собе на Москву". (ПСРЛ. Т. 18. Москва, 1913. С. 86). Далучэнне да Масквы Мажайска ў 1303 г. - традыцыйнае меркаванне, якога прытрымліваліся С.М. Салаўёў (Соловьев С.М. Сочинения. В 18 кн. Кн. II. Т. 3-4. История России с древнейших времен. Москва, 1993. С. 226), А.Е.Праснякоў (Пресняков А.Е. Образование Великорусского государства. Москва, 1997. С. 97), Л.В.Черапнін (Черепнин Л.В. Образование Русского централизованного государства в XIV -XV  веках. Москва, 1960. С. 459) і інш. Аднак А.А. Горскі лічыць, што Мажайск стаў маскоўскім ўжо ў канцы XIII ст. (Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси // Средневековая Русь. Вып. 5. Москва, 2004. С. 134-138).

[23] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Москва, 1892. С. 31.

[24] Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI в.) // Труды Тульской археологической экспедиции. Вып. 1. Тула, 1993. С. 31-33.

[25] Горский А.А. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 82, 98 і інш.

[26] Шеков А.В. Верховские княжества. С. 33.

[27] Кузьмин А.В. Торопецкая знать в XIII в. Из истории Смоленской земли // Russia mediaevalis. T. X, 1. Munchen, 2000. P. 75.

[28] ПСРЛ. Т. 10. С. 228.

[29] У Ніканаўскім летапісу: "Того же лета [1358 г. - В.Ц.] Тверская рать да Можайская взяша Ржеву, а Литву изгнаша" (ПСРЛ. Т. 10. С. 230). У Рагожскім летапісцы: "Того же лета [1358 г. - В.Ц.] Волотьская рать да Можаиская взяли Ржевоу, а Литвоу выслали вонъ" (РЛ. Т. 6. С. 68). ПСРЛ. Т. 15. Стб. 67.

[30] ПСРЛ. Т. 10. С. 228.

[31] РЛ. Т. 6. С. 68. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 68.

[32] Там жа.

[33] Там жа. С. 69. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 69.

[34] Там жа. С. 81. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 87.

[35] Там жа.

[36] Там жа. С. 100. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 116.

[37] Кучкин В.А. К изучению процесса централизации в Восточной Европе. С. 152.

[38] Аб даціроўке граматы гл.: Зимин А.А. О хронологии духовных и договорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. // Проблемы источниковедения. М., 1958. Вып. VI. С. 280, 322. Па А.А. Горскаму - паміж 1340 і 1348 гг. (Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150).

[39] Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV - XVI вв. Москва; Ленинград, 1950. (Далей ДДГ). № 2. С. 12.

[40] ДДГ. № 3. С. 14.

[41] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства. С. 56, 58; Голубовский П.В. История Смоленской земли до начала XV ст. Киев, 1895. С. 70.

[42] Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. Опыт исследования по истории экономического быта Московской Руси. Москва, 1906. С. 554.

[43] ДДГ. № 4. С. 15, 18; Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150; Темушев В.Н. Приобретения московских князей в середине XIV в. «Иная места Рязаньская» // Славянский мир и славянские культуры в Европе и мире: место и значимость в развитии цивилизаций и культур (история, уроки, опыт, современность). Материалы международной научно-теоретической конференции. Ч. 1. Витебск, 2002. С. 18-21.

[44] ДДГ. № 4. С. 15.

[45] ПСРЛ. Т. 7. М., 2001. С. 217; Т. 18. С. 97.; РЛ. Т. 6. С. 65; РЛ. Т. 8. С. 244; ПСРЛ. Т. 15. Стб. 76; Т. 25. С. 179. Кучкин В.А. К датировке завещания Симеона Гордого // Древнейшие государства на территории СССР. 1987 год. Москва, 1989.

[46] Зимин А.А. О хронологии духовных и договорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. С. 281, 322.

[47] Аб даціроўке граматы гл.: Зимин А.А. О хронологии духовных и договорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. С. 286, 322; Кучкин В.А. Договорные грамоты московских князей XIV века. Внешнеполитические договоры. Москва, 2003. С. 245-249.

[48] ДДГ. № 10. С. 29.

[49] Там жа.

[50] ДДГ. № 2. С. 12. У.А. Кучкін, аднаўляя склад уладанняў княгіні Анны, называе воласці Заячкаў, Гардашэвічы, Вышгарад, Грэмічы, Рудзь, Крапіўну і Сушаў (Кучкин В.А. Княгиня Анна - тетка Симеона Гордого // Исследования по источниковедению истории России (до 1917 г.). Москва, 1993. С. 7-9).

[51] ДДГ. № 3. С. 13.

[52] Кучкин В.А. Княгиня Анна - тетка Симеона Гордого. С. 7-9. Па меркаванню А.А.Горскага гэты разанскі князь - Аляксандр Міхайлавіч Пронскі (Горский А.А. Москва и Орда. Москва, 2000. С. 71; Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 129).

[53] ДДГ. № 4. С. 15.

[54] ДДГ. № 10. С. 29.

[55] Новы Гарадок быў аддадзены Іванам Красным князю Уладзіміру Андрэевічу (ДДГ. № 4. С. 15.). У серпухаўскіх князёў горад заставаўся да канца існавання іх удзельнага княства. Яго месцазнаходжанне звязваецца з гарадзішчам Спас-Гарадзец недалёка ад вусця Протвы (Археологическая карта России. Калужская область. Москва, 2006. С. 128-129).

[56] Лужа, напэўна, справядліва лічыцца старой назвай г. Малаяраслаўца. Гл.: Тихомиров М.Н. «Список русских городов дальних и ближних» // Исторические записки. Москва, 1952. Т. 40. С. 250; Юшко А.А. Московская земля IX-XIV веков. С. 138; Митрошенкова Л.В. К истории формирования Малоярославецкого уезда // Историческая география России: новые подходы. Сборник статей. Москва, 2004. С. 75-77.

[57] ДДГ. № 4. С. 15. Сяло на Рэпне ў Бароўске атаясамляецца з сялом Рэпеньскім, якое знаходзілася на тэрыторыі сучаснага г. Обнінска (Митрошенкова Л.В. Указ. сач. С. 82).

[58] ДДГ. № 7. С. 23. Аб даціроўке граматы гл.: Зимин А.А. О хронологии духовных и договорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. С. 285, 322.

[59] Дебольский В.Н. Духовные и договорные грамоты московских князей как историко-географический источник // Записки императорского русского археологического общества. Т. XII. Вып.II. Новая серия. Кн.5. Санкт-Петербург, 1901. С. 161.

[60] Готье Ю.В. Указ. сач. С. 554; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности (заселение и объединение Центра). Ленинград, 1929. С. 57-58; Голубовский П.В. Указ. сач. С. 70.

[61] Митрошенкова Л.В. Указ. сач. С. 79.

[62] Там жа. С. 78-79.

[63] Веселовский С.Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. Москва, 1969. С. 221.

[64] Голубовский П.В. Указ. сач. С. 70; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 58.

[65] ДДГ. № 12. С. 34.

[66] Акты социально-экономической истории Северо-Восточной Руси конца XIV - начала XVI в. (Далей АСЭИ). Т.3. Москва, 1964. № 322. С. 351; Сборник Московского архива министерства юстиции. Т. 1. Ч. 1. Москва, 1913. С. 9.

[67] Датуецца часам паміж 1219-1237 гг. (Романов Б.А. Изыскания о русском сельском поселении эпохи феодализма // Вопросы экономики и классовых отношений в Русском государстве XII-XVII вв. Москва; Ленинград, 1960. С. 350-352).

[68] АСЭИ. Т. 3. № 322. С. 351.

[69] Цветаев Д.В. Великий князь Олег Рязанский и его жалованная грамота Ольгову монастырю // Сборник Московского архива министерства юстиции. С. 22.

[70] Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 146.

[71] Кучкин В.А. Последнее завещание Дмитрия Донского // Средневековая Русь. Москва, 2001. Вып. 3. С. 143.

[72] ДДГ. № 12. С. 34.

[73] Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35. Санкт-Петербург, 1882. С. 119.

[74] Темушев В.Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. С. 95.

[75] Так лічылі У.А. Кучкін, а за ім А.А. Горскі (Кучкин В.А. Русские княжества и земли перед Куликовской битвой. С. 50-51. Прим. 135; Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150). М.К. Любаўскі сцвярджаў, што Калуга і Рошча належалі тарускім князям. Апошнія і прадалі свае ўладанні Дзмітрыю Данскому (Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 76).

[76] Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 76; Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 153-154; Темушев В.Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. С. 95-96.

[77] ДДГ. № 10. С. 29.

[78] Веселовский С.Б. Феодальное землевладение в Северо-Восточной Руси. Т. 1. Москва; Ленинград, 1947. С. 376-377.

[79] ДДГ. №. 16. С. 43; Кузьмин А.В. Андрей Ослябя, Александр Пересвет и их потомки в конце XIV - первой половине XVI века // Н.И. Троицкий и современные исследования историко-культурного наследия Центральной россии. Т. II. Тула, 2002. С. 20-21.

[80] ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Вып. 2. Ленинград, 1925. С. 373; Т. 5. Санкт-Петербург, 1851. С. 245; Фетищев С.А. К вопросу о присоединении Муромы, Мещеры, Тарусы и Козельска к Московскому княжеству в 90-е гг. XIV в. // Российское государство в XIV-XVII вв. Сборник статей, посвященный 75-летию со дня рождения Ю.Г. Алексеева. Санкт-Петербург, 2002. С. 35-36, 38; Ён жа. Московская Русь после Дмитрия Донского: 1389-1395 гг. Москва, 2003. С. 117.

[81] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства. С. 47-56.; Шеков А.В. Верховские княжества. С. 37.

[82] Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 154.

[83] Там жа.

[84] Вылучыліся са складу Тарускага княства ўжо ў канцы XIII - пачатку XIV ст. (Шеков А.В. Верховские княжества. С. 56).

[85] У маскоўска-разанскіх дагаворах першай паловы XV ст. тарускія князі выступаюць як "один человекъ" з вялікім князем маскоўскім (ДДГ. № 19. С. 53; № 33. С. 85; № 47. С. 144).

[86] Шеков А.В. Верховские княжества. С. 63.

[87] Там жа. С. 63-64.

[88] Там жа. С. 63.

[89] Там жа. С. 52-53.

[90] Археологическая карта России. Калужская область. С. 129-130.

[91] Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России. Москва, 1985. С. 59; Ён жа. Землевладельческие права княжат в XV - первой трети XVI в. и процесс централизации Руси // История СССР. № 4. 1981. С. 42.

[92] АСЭИ. Т. I. М., 1952. № 504. С. 382-383, 627, № 607. С. 505, 632, № 608. С. 515, № 609. С. 518, № 610. С. 519, № 681. С. 543; Шумаков С.А. Сотницы, грамоты и записи. Вып. III. Москва, 1904. С. 29-31.

[93] Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России. С. 25.

[94] Кобрин В.Б. Материалы генеалогии княжеско-боярской аристократии XV-XVI вв. Москва, 1995. С. 96.

[95] Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России. С. 27.

[96] ДДГ. № 12. С. 34.

[97] Русская историческая библиотека. Т. 6. Санкт-Петербург, 1908. № 24. Стб. 136.

[98] Там жа. С. 138.

[99] Янин В.Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII-XV веков. Москва, 1998. С. 64-65.

[100] Там жа. С. 69.

[101] Там жа. С. 66; Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 140.

[102] РЛ. Т. 6. С. 84. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 91.

[103] ПСРЛ. Т. 11. С. 12.

[104] Шеков А.В. Верховские княжества. С. 35.

[105] В.Л. Янін прыводзіць здагадку, адпаведна з якой у лісце Альгерда згадваюцца не Мцэнск і Калуга, а смаленскія воласці Міцэнкі і Калуговічы (Янин В.Л. Указ. сач. С. 69).

[106] Русская историческая библиотека. Т. 6. № 24. Стб. 136.

[107] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства. С. 52-53.

[108] Большасць пералічаных у лісце "гарадоў" на самой справе былі толькі валаснымі цэнтрамі.

[109] Аб левы бок Протвы абапіраліся воласці Перадол і Угота. Аб іх гл. далей.

[110] Флоря Б.Н. Борьба московских князей за смоленские и черниговские земли во второй половине XIV в. // Проблемы исторической географии России. Вып. 1. Формирование государственной территории России. Москва, 1982. С. 61, 64.

[111] РЛ. Т. 6. С. 63. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 60.

[112] Флоря Б.Н. Указ. сач. С. 62.

[113] РЛ. Т. 6. С. 63. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 61.

[114] Флоря Б.Н. Указ. сач. С. 62, 64.

[115] Там жа. С. 64-65.

[116] Там жа. С. 69-70.

[117] РЛ. Т. 6. С. 75. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 78.

[118] Там жа. С. 76. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 79.

[119] Шеков А.В. Верховские княжества. С. 35.

[120] Флоря Б.Н. Указ. сач. С. 69-70; Горский А.А. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 89, 98.

[121] Рэканструкцыя паздзей, звязаных з дзейнасцю князя Рамана Бранскага належыць А.А. Горскаму (Горский А.А. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 90-91).

[122] Горский А.А. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 91. "Дмитрии Брянскии" згадваецца ў літоўска-маскоўскай перамірнай грамаце 1372 г. (ДДГ. №. 6. С. 22).

[123] Шеков А.В. Верховские княжества. С. 39.

[124] Шабульдо Ф.М. Земли юго-западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, 1987. С. 70.

[125] ПСРЛ. Т. 11. С. 14; РЛ. Т. 8. С. 253-254; РЛ. Т. 6. С. 86, 427. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 94, 430; Т. 25. С. 186.

[126] РЛ. Т. 6. С. 85. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 92.

[127] Там же.

[128] ПСРЛ. Т. 17. Москва, 1949. С. 379.

[129] ПСРЛ. Т. 11. С. 15, 17.

[130] РЛ. Т. 6. С. 429. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 433.

[131] ПСРЛ. Т. 11. С. 19.

[132] РЛ. Т. 8. С. 309. ПСРЛ. Т. 25. С. 227.

[133] Там жа. С. 315. ПСРЛ. Т. 25. С. 231.

[134] Кузьмин А. В. Верховские княжества // Большая Российская Энциклопедия. Москва, 2006. Т. 5. С. 197.

[135] М.К. Любаўскі лічыў, што Любуцк быў першапачаткова разанскім уладаннем (Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства. С. 51-52).

[136] Кароткі час у канцы XIV - пачатку XV ст. Любуцкам магла валодаць Масква (Горский А.А. Московские «примыслы» конца XIII - XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150-152).

[137] Археологическая карта России. Калужская область. С. 232-233; Болдин И.В. Археологическое исследование городища летописного Любутска (по материалам раскопок 2000 г.) // Дмитрий Донской и эпоха возрождения Руси. События, памятники, традиции. Тула, 2001. С. 24-29.

[138] Археологическая карта России. Калужская область. С. 233-234.

[139] У 1408 г. сярод літоўскай знаці, якая перайшла слыжыць да маскоўскага вялікага князя, былі і любуцкія баяры (РЛ. Т. 8. С. 323). ПСРЛ. Т. 25. С. 237.

[140] У канцы XV ст. у крыніцах згадваюцца любуцкія воласці ў множным ліку (Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35. С. 37).

[141] Ён быў сынам старадубскага князя Дзмітрыя Фёдаравіча (памёр летам 1355 г.), уладара маленькага Старадубскага княства ў сярэднім цячэнні р. Клязьмы. Пасля Дзмітрыя ў Старадубе правіў яго малодшы брат Іван, а ў 1363 г. гэты апошні быў сагнаны з пасаду маскоўскім войскам і замяшчон іх яшчэ адным братам Андрэем - прыхільнікам маскоўскай палітыкі (Кучкин В.А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X-XIV вв. Москва, 1984. С. 263). Лічыцца, што з гатага часу Старадубскае княства было пазбаўлена самастойнасці і пасля ўвайшло ў склад Вялікага княства Маскоўскага (Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 66; Кобрин В.Б. Землевладельческие права княжат в XV - первой трети XVI в. и процесс централизации Руси. С. 40).

[142] РЛ. Т. 6. С. 82, 426; РЛ. Т. 8. С. 252. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89, 429; Т. 25. С. 185.

[143] Голубовский П.В. Указ. сач. С. 70; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 58; Романов Б.А. Изыскания о русском сельском поселении эпохи феодализма // Вопросы экономики и классовых отношений в Русском государстве XII-XVII вв. Москва; Ленинград, 1960. С. 353.

[144] Боровский уезд в XVII в. (Материалы дозора 1613 г.). Москва, 1992. С. 74.

[145] У даравальнай грамаце імператрыцы Елізаветы Пятроўны Троіцэ-Сергіевай лаўре на ўсе прыпісныя манастыры і отчыны ад 11 чэрвеня 1752 г. згадваюцца "В Ярославецком Уезде Малаго, в Холховском стану село Почеп" і "в Угоцкой волости село Передол" з пералікам усіх належачых да іх вёсак. (Горский А.В. Историческое описание Свято-Троицкия Сергиевы лавры. Москва, 1890. С. 152). Большасць вёсак сяла Почап лакалізуецца на ваенна-тапаграфічнай карце Калужскай губерніі 1850 г. (Военно-топографическая карта. Кулужская губерния. 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 13, Лист 14). На сучаснай карце мы не ўбачым нават самога сяла, а з вёсак адшукваюцца толькі дзве, ды і адна з іх нежылая (Атлас Калужской области. Масштаб 1 : 100 000. Москва, 2002. С. 36).

[146] Сёлы Троіцэ-Сергіева манастыра Перадол ("в Уготе село Передоль") и Почап ("въ Хохле село Почапъ") у 1537 г. былі прыпісаны да Малога Яраслаўца для адбывання зелійнай павіннасці (Дьяконов М. Акты, относящиеся к истории тяглого населения в Московском государстве. Вып. II. Грамоты и записи. Юрьев, 1897. № 19. С. 8).

[147] АСЭИ. Т. I. № 257. С. 185-187, № 342. С. 250. Заўв. на с. 616, № 366. С. 268, № 378. С. 275; Шумаков С.А. Сотницы (1537 - 1597 гг.), грамоты и записи (1561 - 1696 гг.). Вып. 1. Москва, 1902. № V. С. 52-55,  № XLVI. С. 173-178; Готье Ю.В. Указ. сач. Москва, 1937. С. 554.

[148] Холмогоровы В. и Г. Исторические материалы о церквах и селах XVI-XVIII вв. Вып. 11. Москва, 1911. С. 93.

[149] АСЭИ. Т. I. № 257. С. 185-187.

[150] Там жа. № 378. С. 275.

[151] Там жа. № 279. С. 200.

[152] Там жа. Камент. на с. 613.

[153] Там жа.

[154] Там жа. № 504. С. 382-384, № 608. С. 515.

[155] Там жа. № 607. С. 505, № 609. С. 518, № 610. С. 519.

[156] Там жа. № 659. С. 584.

[157] Готье Ю.В. Указ. сач. С. 96-97.

[158] Лаппо-Данилевский А. Организация прямого обложения в Московском государстве со времен смуты до эпохи преобразований. Санкт-Петербург, 1890. С. 83; Лаппо И.И. Тверской уезд в XVI веке. Его население и виды земельного владения (Этюд по истории провинции Московского государства). Москва, 1893. С. 16.

[159] Лаппо-Данилевский А.Указ. сач. С. 85.

[160] Археологическая карта России. Калужская область. С. 128-129; Тихомиров М.Н. "Список русских городов дальних и ближних" // Исторические записки. Москва, 1952. Т. 40. С. 250. Л.В. Мітрашэнкава ў спецыяльным даследаванні, прысвечаным гісторыі фарміравання Малаяраславецкага павету, няпэўна заўважыла, што Новы Гарадок знаходзіўся на ўсход ад Халахольны. Але, нават простай арыентацыі (правы ці левы бок р. Протвы) наконт воласці і горада гісторыкам адзначана не было (Митрошенкова Л.В. Указ. сач. С. 79). Калі ж ўлічваць, што Новы Гарадок часам таксама памяшчаўся даследчыкамі на левым баку р. Протвы, то можна здагадацца і аб адпаведнай невернай лакалізацыі Л.В. Мітрашэнкавай воласці Халхол (Гл., напрыклад: История Москвы с древнейших времен до наших дней: В 3 т. Т.1: XII-XVIII века. Москва, 1997. Карта У.А. Кучкіна на С. 50).

[161] Карамзин Н.М. История государства Российского в 12-ти томах. Т. V. Москва, 1993. С. 15, 228; Соловьев С.М. Сочинения. Кн. II. Т. 3-4. История России с древнейших времен. С. 381; Тихомиров М.Н. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневековая Россия на международных путях. XIV-XV вв. Москва, 1992. С. 86.

[162] Писцовые книги Московского государства. Ч. I. Отделение II. Санкт-Петербург, 1877. С. 695-709; ДДГ. № 95. С. 384; Акты феодального землевладения и хозяйства XIV-XVI вв. Ч. 1. М., 1951. № 16. С. 36-37, № 105. С. 100; Дебольский В.Н. Указ. сач. С. 150-151; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 34; Готье Ю.В. Указ. сач. С. 562; Веселовский С.Б. Феодальное землевладение в Северо-Восточной Руси. С. 358.

[163] ДДГ. № 1. С. 7, 9.

[164] Тихомиров М.Н. Средневековая Москва в XIV-XV веках. Москва, 1957. С. 137, 138, 142; Ён жа. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневековая Россия на международных путях. XIV-XV вв. С. 41.

[165] Дарога на Смаленск праз Мажайск і Вязьму (Мажайская дарога) набыла значэнне толькі ў XVI ст., таму абараняць яе не было мэтазгодна (Тихомиров М.Н. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневековая Россия на международных путях. XIV-XV вв. С. 246).

[166] РЛ. Т. 6. С. 426. ПСРЛ. Т. 15. Стб. 429.

[167] Там жа. С. 426.

[168] Упэўненасць у рузска-звянігародскай лакалізацыі Тростненскай бітвы так значна, што суправаджаецца нават легендай аб пахаванні воінаў, загінуўшых каля Тросценскага возера, на беразе р. Перавалочня (прыток Азёрны) ў сяле Анніна.

[169] Атлас Московской области. Масштаб 1 : 100 000. Москва, 2001. С. 71-72.

[170] Белы А. Тросненская бітва 1368 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 520-521; Ён жа. Тросненская бітва 1368 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. Мінск, 2006. С. 668.

[171] Книга Большому чертежу. Мосва; Ленинград, 1950. С 56. Падрабязнае апісанне Мажайскай дарогі з упаминаннем р. Нары гл.: Миллер Г.Ф. Сочинения по истории России. Избранное. Москва, 1996. С. 271.

[172] Саму дарогу гл.: Большой всемирный настольный атлас Маркса. Санкт-Петербург, 1910. № 20. Л. 6. Сяло Тросцье каля дарогі ад Абаленска да Таруціна гл.: Военно-топографическая карта. Кулужская губерния. 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 12. Лист 14.

[173] Родапачынальнік князёў Тросценскіх - Аляксандр Андрэевіч (унук Канстанціна Абаленскага, забітага Альгердам) жыў недзе ў сярэдзіне XV ст. (Кобрин В.Б. Материалы генеалогии княжеско-боярской аристократии XV-XVI вв. С. 96).

[174] У Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі на р. Аложэ не адзначана ніводнага археалагічнага помніка (Археологическая карта России. Калужская область. С. 126).

[175] Пра тое, што бітва на р. Тросне адбылася ў межах Абаленскага княства пісаў С.Б. Весялоўскі (Веселовский С.Б. Подмосковье в древности. Три очерка. Москва, 2002. С. 18).

 

Паход Альгерда на Маскву ў 1368 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 13. Сшытак 2 (25). Снежань 2006. С. 174.

 

Страницы: 1 · 2



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты крайшино «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «мстиславское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло