Уже давно мое внимание привлекла Ржевская земля - предмет длительного соперничества трех великих княжеств - Московского, Литовского и Тверского. Еще студентом я написал компилятивную статью, опиравшуюся в основном на исследования В.А. Кучкина. Затем уже с намерением рассмотреть московско-литовскою границу эту статью я преобразовал в более серьезную работу, но тоже не вполне самостоятельную. И только сравнительно недавно (года три-четыре назад) я, наконец, сумел написать, на мой взгляд,  неплохую статью, посвященную ржевскому участку московско-литовской границы, которая была опубликована у нас, в Минске, но заинтересовала тверичей и была повторно (но со значительными правками и дополнениями) напечатана в Твери. Постепенно постараюсь выложить весь цикл, а начну с энциклопедической статьи, к которой я, кстати, сделал карту, но от нее отказались. Карту тут помещу - на белорусском и русском языках.

Продолжение:

В.М. Цемушаў Ржэўская зямля // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус–Яцкевіч. – Мн.: БелЭн., 2006. – С. 512-513.

РЖЭЎСКАЯ ЗЯМЛЯ, тэрытарыяльнае фарміраванне ва Усх. Еўропе. Горад Ржева (з сярэдзіны XVI ст. - Ржева Валадзімерава) вядомы з 1019 (наўгародскі ўстаў а маставых) або 1216 (летапісы). У пачатку 14 ст. вылучыўся са складу Смаленскага княства ў якасці ўдзельнага цэнтра. Ржэўская зямля займала тэрыторыю вакол верхневолжскіх азёр і вярхоўяў Волгі. Месцазнаходжанне Ржэўскай зямлі дазваляла кантраляваць сувязі Паўночна-Усходняй Русі з Ноўгарадам і ў далейшым рабіла магчымым блакіраваць Маскве літоўска-цвярскія стасункі. Вядомы ржэўскі князь Фёдар, які служыў маскоўскаму князю Юрыю Данілавічу і ў 1314 выконваў яго даручэнні ў Ноўгарадзе. На той момант Фёдар Ржэўскі, напэўна, ужо страціў свае ўладанні, якія зноў апынуліся ў складзе Смаленскага княства ці часткова трапілі пад уладу ВКЛ. Распаўсюджванне ўплыву ВКЛ на ржэўскія землі пачалося яшчэ да 1335. У гэты год вялікі князь уладзімірскі Іван Каліта з наўгародскім войскам спаліў, як паведамляе летапіс, літоўскія гарадкі Асечан і Расну, якія цягнулі да Ржэвы. Сама Ржэва ў той час ВКЛ не належала. Упершыню Ржэва апынулася пад уладай ВКЛ у 1356, калі з дапамогай літоўскага войска горад захапіў сын Сіжскага князя Іван (Сіжка - адна з валасцей Ржэўскай зямлі). Аднак летам 1558 мажайская і цверская (або волакаламская) раці адбілі Ржэву. Паступова да Ржэвы набліжаюцца ўладанні ВКЛ (да 1359 далучана Балая), і імкненне завалодаць Ржэвай становіцца сур'ёзнай мэтай вялікага князя літоўскага Альгерда. Пасля чарговага зімняга захопа Ржэвы (1359/60) Андрэем Альгердавічам у горад наведаўся сам вялікі князь - "Ржэвы глядзець". Ржэўская зямля становіцца плацдармам для далейшага развіцця экспансіі ВКЛ. Пасля нападу Андрэя Альгердавіча ў 1368 на цвярскія воласці ў адказ адбыўся паход маскоўскага ўдзельнага князя Уладзіміра Андрэевіча Серпухоўскага на Ржэву і захоп яе. Праз 8 гадоў той жа князь няўдала спрабаваў адваяваць Ржэву, што сведчыць аб аднаўленні тут улады ВКЛ. Упартая барацьба за Ржэўскую зямлю прывяла да кампрамісу ў час непрацяглага праўлення ў ВКЛ Кейстута. У 1381-1382 была заключана літоўска-маскоўская дамова, адпаведна з якой за ВКЛ зацвярджалася частка Ржэўскай зямлі (воласць Асуга), а большая яе частка пераходзіла да Масквы. Тым не менш, стратэгічнае становішча воласці Асугі перакрывала Маскве магчымасць дасягаць асноўнага масіву ржэўскіх зямель, а таксама стварала адзіную на той час сухапутную сувязь ВКЛ з Вялікім княствам Цвярскім. Ржэўская зямля была пастаўлена пад кантроль з боку ВКЛ і, верагодна, страціла для Масквы былы інтарэс. У 1399 Ржэва была перададзена маскоўскім вялікім князем Васілём I цвярскому вялікаму князю Міхаілу Аляксандравічу. Неўзабаве апошні завяшчаў Ржэву старэйшаму сыну Івану. У пачатку XV ст. Ржэўская зямля зноў з'явілася ў складзе Вялікага княства Маскоўскага. Яна звычайна перадавалася ўдзельным князям, трапіла на кароткі час у склад уладанняў князя Свідрыгайла, які ў 1408 збег у Маскву, на яе пачалі прэтэндаваць і наўгародцы. У 1446 за падтрымку ў міжусобнай барацьбе маскоўскі вялікі князь Васіль II паабяцаў аддаць Ржэву цвярскому правіцелю Барысу Аляксандравічу. Аднак апошні спачатку ня здолеў завалодаць горадам, таму што там заселі прыхільнікі літоўскай улады. Пасля трохтыднёвай аблогі з дапамогай гармат 20 лютага 1447 Барыс Цвярскі захапіў Ржэву, аднак ў пачатку 1448 з дапамогай саміх ржэвічаў горад перайшоў на бок ВКЛ. Павінна была пачацца вялікая вайна, сам кароль Казімір выступіў у паход, але ўсё скончылася мірам, адпаведна з якім Казімір адступіўся ад Ржэвы на карысць князя Барыса. Апошні, відаць, не меў магчымасці замацаваць за сабой Ржэўскую зямлю, і яна зноў стала маскоўскай. Па літоўска-маскоўскаму вечнаму міру ад 31 жніўня 1449 Ржэва назаўсёды пераходзіла да Масквы. Мір 1494 і парамір'е 1503 пацвердзілі становішча Ржэўскай зямлі, літоўска-маскоўская граніца ад якой на той час адсунулася далёка на захад.

Літ.: Квашнин-Самарин Н.Д. Исследование об истории княжеств Ржевского и Фоминского. Тверь, 1887; Кучкин В.А. К изучению процесса централизации в Восточной Европе (Ржева и ее волости в XIV - XV вв.) // История СССР. 1984. № 6. С. 149-162; Темушев В.Н. Начало складывания московско-литовской границы. Борьба за Ржевскую землю // Российские и славянские исследования: Сб. науч. статей. Вып. 1. Мн., 2004. С. 71-80.

Віктар Цемушаў

Карта на белорусском языке

Карта на русском языке



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь «великая война» «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» «галицко-волынское княжество» граница границы «грюнвальдская битва» «дмитрий донской» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «киевская русь» «кричевский повет» крошинские «куликовская битва» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московское княжество» «нойбургские владения» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» россия русь «северо-восточная русь» славяне спиридонов «средние века» «стародубская война» «тарусское княжество» чума ягайло