Верховские (Верхнеокские) княжества - довольно загадочные государственные образования в верхнем течении р. Оки с невыясненными границами и даже временем существования. Непрерывно в течении долгого времени я бьюсь над изучением территории этих княжеств, но толком к серьезному исследованию так и не приступил. Представленные ниже статья и карта были опубликованы в 1-м томе Энциклопедии ВКЛ пять лет назад. В то время я едва отрывался от трудов С.М. Кучиньского, В.А. Кучкина и А.В. Шекова, сейчас же вырабатываю совершенно иной взгляд на процесс складывания и развития Верхнеокских княжеств. В свое время надеюсь опубликовать свои новые исследования. Пока же сошлюсь на подготовленную к печати еще одну книгу А.В. Шекова, посвященную истории Верхнеокского региона. Карты к изданию готовил я, но, конечно же, в силу зависимости от позиции автора (что естественно, ведь карты шли к его работе), не сумел реализовать свои воззрения на рассматриваемые территории.

Продолжение:

Хочу еще раз заметить, что как статья, так и карта представляют теперь скорее историографический интерес, да и составлены они были на основании чужих исследований. Новый взляд на территорию и историю развития, например, Тарусского княжества и его удела - Волконы см. в одной из публикаций на моем сайте. Также, в качестве альтернативы, постараюсь вскоре опубликовать статью (А.В. Кузьмина) и карту (свою) из Большой российской энциклопедии.

Есть лишь небольшие разногласия авторского текста с опубликованным в 1-м томе Энциклопедии ВКЛ. Есть и мои ошибки. Я их обозначу в квадратных скобках. Карту я постоянно правил, так что не уверен, что выставляю тот, старый вариант. Также стараюсь по мере возможности предоставлять и русскоязычный образец (он точно ушел далеко вперед от белорусскоязычного варианта, но я внимательно посмотрел - тоже устарел).

Цемушаў В.М. Вярхоўскія княствы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя. Мн.: БалЭн, 2005. С. 476-478.

(С. 476) ВЯРХОЎСКІЯ КНЯСТВЫ, дробныя княствы ў вярхоўях р. Ака. [шэраг дробных княстваў у вярхоўях р. Акі (адкуль і назва - "Вярхоўскія")]. "Вярхоўскімі" названы князі ў маскоўска-літоўскай дамове ("вечны мір") 1449 г. Упершыню ў дачыненні да княстваў назва "Вярхоўскія княствы" ўжыта М.К. Любаўскім у 1892 г. Вылучыліся ў якасці ўдзельных княстваў са складу Чарнігаўскага княства ў 1246 г. пасля смерці радапачынальніка вярхоўскіх князёў князя Міхаіла Ўсеваладавіча Чарнігаўскага. Першапачаткова існавалі тры Вярхоўскіх княства: Карачаўскае, Навасільскае і Тарускае. На працягу XIV ст. са складу Тарускага княства вылучыліся Абаленскі і Валконскі ўдзелы, са складу Карачаўскага - Звенігародскі, Казельскі і Ялецкі. З Казельскага княства вылучыўся Перамышльскі ўдзел. У пачатку XV ст. Навасільскае княства распадаецца далей на Варатынскі, Адоеўскі і Бялёўскі ўдзелы. Із часткі зямель Карачаўскага і Бялёўскага княстваў Вітаўтам ствараецца Мезецкае княства, а Карачаўскія князі змяшчаюцца ў Масальску. У XV ст. драбленне Вярхоускіх княстваў працягваецца. Усталяванню самастойнасці чарнігаўскіх удзелаў садзейнічала фактычнае знішчэнне Чарнігаўскага княства татарамі ў першай палове XIV ст. У сваёй палітыцы Вярхоўскія князі арыентаваліся на больш моцныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія супрацьстаўлялі сабе Залатой Ардзе. Пагэтаму ўжо ў пачатку XIV ст. існаваў натуральны саюз Вярхоўскіх княстваў з ВКЛ. Каля 1352 г., пасля ваеннай дэманстрацыі Сямёна Ганарлівага ля ракі Вугры, яны трапляюць у залежнасць ад Вялікага княства Ўладзімірскага. Часовы уплыў ВКЛ на верхняокскія землі зноў распаўсюдзіўся, верагодна, пасля бітвы ля ракі Сінія Воды (сучасная Сінюха, левы прыток Паўднёвага Буга) у 1362 г. Але ўжо праз некалькі гадоў падчас літоўска-маскоўскай вайны 1368-1372 гг. Вярхоўскія княствы апынуліся на баку Масквы. Гэтаму, безумоўна, спрыяла антыардынская палітыка вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Маскоўскага, аднак, нельга адмаўляць і сілавога ўціску. У 1369/70 г. Дзмітрый Маскоўскі здзейсніў паход у напрамку Бранска, Калугі і Мцэнска. У выніку да навасільскам стале быў пастаўлены прыхільнік маскоўскага боку. Знешнепалітычная арыентацыя Вярхоўскіх князёў у 80-я гг. XIV ст. не была аднолькавай. Князі Навасільскія і Тарускія заставаліся ў залежнасці ад Масквы, Казельскія і Ялецкія трапілі пад уладу Разані, дзякуючы дзейнасці князя Алега Іванавіча, таксама рэалізаваўшага праграму аб'яднання рускіх зямель. Асобныя Карачаўскія князі альбо арыентаваліся на ВКЛ, альбо захоўвалі незалежнасць. У 1393 г. самастойнасць Тарускага княства была ліквідавана - ярлык на валоданне ім набыў у Тахтамыша маскоўскі вялікі князь Васіль I. Пры гэтым тарускія князі працягвалі валодаць сваімі отчынамі. Частка іх ад'ехала да Вітаўта, атрымаўшы ад яго вялікую частку ліквідаванага Карачаўскага княства. Адарваны ад Тарусы, як асобная адзінка, па ранейшаму працягвал існаваць Валконскі ўдзел Тарускага княства. Палітыка ВКЛ у напрамку Вярхоўскіх княстваў актывізавалася ў канцы XIV ст. Тады Вітаўтам быў заняты шэраг гарадоў у вярхоўях Акі. Але захаваць свой уплыў вялікі князь Літоўскі ня здолеў з-за паразы на раце Ворскле (1399). Аслабленне ВКЛ выкарыстала Масква, да якой быў далучаны Казельск. Экспансія ВКЛ у Вярхоўскія княствы атрымала найбольшую выніковасць у пачатку XV ст. У выніку ваенных дзеянняў 1406-1408 гг. Карачаўскае княства было ліквідавана, у Казельску, Любуцку і Мцэнску створаны намесніцтвы. Князь Перамышльскі і, часова, князі Бялёўскія [Белевские тогда не отъезжали!] ад'ехалі ў Маскву. Навасільскія князі некаторы час захоўвалі прыхільнасць да Масквы, але ў 1427 г. зрабіліся васаламі Вітаўта, захаваў, аднак, у адрозненне ад іншых Вярхоўскіх князёў, пэўную самастойнасць. У далейшым, да 80-х гг. XV ст., Вярхоўскія княствы заставаліся пад уладай ВКЛ. У ваенна-адміністрацыйным дачыненні Вярхоўскія княствы падпарадкоўваліся Смаленску, складаючы з ім асабы ваенны округ на чале з намеснікам. Вярхоўскія князі са сваімі людзмі ўваходзілі ў смаленскае апалчэнне. Гарады Вярхоўскіх княстваў сталі смаленскімі "прыгарадамі". Сістэма землеўладання Вярхоўскіх князёў была амаль поўнасцю разбурана. Больш-меньш некранутымі працягвалі існаваць некаторыя удзелы Навасільскіх князёў. З апошніх найбольш уплывовым было Варатынскае княства. Уладанні князёў Варатынскіх павялічыліся амаль утрая, дзякуючы падараванням Казіміра IV і Аляксандра Казіміравіча. Менавіта князям Варатынскім прызначалася роля трымаць першы абарончы рубеж супраць Маскоўскага вялікага княства. Змяненне вектара знешняй палітыкі ВКЛ у заходнім напрамку і занядбанне інтарэсаў праваслаўнай арыстакратыі, а з другога боку актывізацыя экспансіі Вялікага княства Маскоўскага і метадычна аказываемы ўціск на пагранічныя землі прывялі да паступовага пераходу Вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу. Вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1487-1494 гг. перарасла ад памяжовых сутычак і наездаў мясцовых удзельных князёў і намеснікаў да шыракомаштабных дзеянняў вялікакняжаскіх войск з абодвух бакоў. У выніку, паводле дамовы 1494 г., да Вялікага княства Маскоўскага адышла значная частка тэрыторыі Вярхоўскіх князёў. Але землі Мезецкіх князёў засталіся ў сумеснам уладанні, а Любуцкае і Мцэнскае намесніцтвы, Масальскія князі са сваімі отчынамі захаваліся за ВКЛ. Вайна 1500-1503 гг. вырашыла лёс астатніх вярхоўскіх зямель - усе яны апынуліся ў складзе Вялікага княства Маскоўскага. Некаторы час існаванне Вярхоўскіх княстваў працягвалася, але ў 1562 г. быў ліквідаваны апошні Варатынскі удзел.

(С. 478) Літ.: Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства (Вторая половина XV века). М., 1952; Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. М., 1982; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Флоря Б.Н. Борьба московских князей за смоленские и черниговские земли во второй половине XIV в. // Проблемы исторической географии России. Вып. 1. М., 1982; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993; Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Warszawa, 1936. T. 33.

Вярхоўскія княствы ў канцы XIII - пачатку XVI ст. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя. Мн.: БалЭн, 2005. С. 477.

"Русский" вариант



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты крайшино «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «мстиславское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло