В 3-м дополнительном томе Энциклопедии ВКЛ самая значительная моя статья была посвящена Гомельскому уезду Великого княжества Московского, существовавшему краткое время с 1500 г. и до возвращения в состав ВКЛ в 1535 г. По сути в статье в сжатом виде представлено основное содержание моей книжки, которую пока не планирую выкладывать на своем сайте. К статье приложена карта, в несколько упрощенном виде повторяющая подобную же карту из книги "Гомельская земля в конце XV - первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе".

Продолжение:

После сравнения авторского варианта статьи с тем, что был опубликован без согласования со мной, обнаружились некоторые сокращения, редакторские правки и только одно, на мой взгляд, существенное искажение. В названии волостей Маслов десяток и Крюков десяток убрано слово десяток. Получились волости Маслов и Крюков. К моему варианту карты добавили замечание о том, что названия географических объектов даны в авторской редакции (что совершенно корректно и правильно), обозначили названия некоторых волостей, которые я проигнорировал, убрали некоторые продублированные границы. В итоге, карта была усовершенствована.

Гомельскі павет (Гомейскі ўезд) // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А - Я. / Складальнік В.С. Пазднякоў. - Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. - С. 183-184.

(С. 183) Гомельскі павет (Гомейскі ўезд), адм.-тер. адзінка ў Вялікім княстве Маскоўскім у 1500-1537. Складаўся з тэрыторыі Гомельскай (Гомейскай) вол. (павета) і частак Горвальскай, Стрэшынскай і Чачэрскай валасцей. З 1500 да 1518 Г.п. заставаўся ў складзе Старадубскага ўдзельнага княства, якое створана ў ВКЛ ў 1454 для ўцекача з Вял. княства Маскоўскага - кн. Івана Андрэевіча Мажайскага. Пасля яго смерці паміж 1471 і 1483 Старадуб і Гомель атрымаў яго 2-і сын Сямён. Разам з інш. князямі  [В.І. Шамячычам, С.І. Бельскім] Сямён Мажайскі ўступіў у таемное пагадненне з маскоўскім вял. кн. Іванам III, а ў крас. 1500 адкрыта заявіў аб пераходзе на маскоўскі бок. Пасля захопу 3.05.1500 ваяводам Якавам Захар'ічам-Кошкіным Бранска кн. С.І.Мажайскі прысягнуў Івану III і перайшоў да яго на службу разам са сваімі вотчынамі і захопленымі ў ВКЛ землямі (Любеч, часткі некаторых валасцей). Пазней (жн.-вер. 1500) С.І.Мажайскі захапіў мсціслаўскія гарады Папова Гара, Дрокаў і Мглін. Пасля смерці ў 1505 кн. С.І.Мажайскага Старадубскае княства разам з Гомелем перайло да яго сына Васіля. У 1518 ён загінуў у маскоўскай вязніцы. Яго ўдзел стаў належаць непасрэдна вял. князю маскоўскаму. У Гомелі з'явіліся намеснікі: Васіль Пушкін, Фёдар (С. 184) Рыгоравіч Пляшчэеў, кн. Дзмітрый Дзмітрыевіч Шчэпін-Абаленскі.

Фарміраванне тэр. Г.п. пачалося ў 1500. Адміністрацыйна да Гомеля былі аднесены землі на З і У ад р. Сож. Тэр. былой Гомельскай вол. была значна павялічана за лік сёл Горвальскай, Стрэшынскай і Чачэрскай валасцей. Магчыма, у той жа час актыўна асвойваліся землі на Пд ад Гомеля, якія фармальна лічыліся любецкімі. На У тэр. Г.п. змяншалася ў сувязі з распаўсюджваннем памешчыцкага і царк. землеўладання з боку Старадуба. Гомельскія землі кантралявалі цячэнне р. Сож, а разам з Любечам - і Дняпро. Але ў 1508 Любеч быў вернуты ў склад ВКЛ. Для Масквы актуальнай стала задача засваення і захопу тэр. да р. Дняпро на З ад Г.п. Паміж 1504 і 1511 часткі Горвальскай і Рэчыцкай валасцей на левабярэжжы Дняпра былі заняты маскоўскімі войскамі, пры гэтым маскоўская ўлада была распаўсюджана і на правы бераг ракі (сёлы Заспа і Левашэвічы). Дняпро быў перагароджаны езам (частаколам) для кантролю за рухам уздоўж ракі. У 1529-1530 да Г.п. часова далучаны засожскія сёлы са складу Чачэрскай і Прапойскай валасцей. На тэрыторыі Г.п. з'явіліся воласці, цэнтрамі якіх былі прызначаны старыя сёлы (Бабічы, Свецілавічы, Галодна і інш.), а таксама ўтвораны воласці Маслаў і Крукаў [дзясяткі], якія ўяўлялі сабой буйныя памешчыцкія ўладанні дваран Маславых і Крукавых. У гомельскіх землях было распаўсюджана царк. землеўладанне - Спаскай, Троіцкай і Мікольскай цэркваў у Гомелі, Мікольскай царквы ў с. Волатава, Міхайлаўскай царквы ў с. Кошалева, Мікольскай царквы ў г. Орша. Падчас маскоўскай улады ў свяшчэннікаў аршанскай царквы ўзніклі праблемы па зборы даніны з гомельскага с. Церашковічы. У 1508 кароль Жыгімонт І Стары дазволіў раз у год выезд за данінай на маскоўскую тэрыторыю. У час вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534-1537 Гомель 16.07.1535 узяты войскамі найвышэйшага гетмана ВКЛ Юрыя Мікалаевіча Радзівіла. У выніку перагавораў у Маскве, якія пачаліся ў студз. 1537, паслы ВКЛ дамагліся вяртання ВКЛ усей Гомельскай вол. у тых межах, у якіх яна існавала да 1500. Канчаткова Гомель прызнаны за ВКЛ паводле ўмоў 5-гадовага перамір'я 18.2.1537. Яшчэ 21. 9.1535 Гомель з валасцямі быў дадзены каралём Жыгімонтам І ў трыманне да волі гаспадарскай кн. Аляксандру Андрэевічу Кашырскаму, 27.5.1536 Гомель атрымаў "да жывата" кн. Васіль Юр'евіч Талачынскі. Пазней было створана Гомейскае стараства, якое спачатку атрымала тэрыторыю Г.п. і ў якім нават было рэалізавала імкненне маскоўскага боку далучыць землі да р. Дняпро. Пры гэтым частка тэр. б. павета (паміж Сожам і Беседдзю) засталася пад маскоўскай уладай (адміністрацыйна падначалена Паповай Гары). Паступова да канца 16 ст. амаль усе далучэнні да Гомеля маскоўскіх часоў былі вернуты да сваіх старых цэнтраў. Найб. важная крыніца па гіст. геаграфіі і гаспадарчай дзейнасці Гомельскага стараства сэрэдзіны 16 ст. -"Рэестр рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці", складзены ў 1560 рэвізорамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам і перапісаны ў 1646 для троцкага ваяводы Аляксандра Служкі, які атрымаў права на эксплуатацыю лясных рэсурсаў гомельскіх пушч. Падчас стварэння "Рэестра" Гомель захоўваў тэрыторыю, якая ў асн. супадала з тэр. Г.п. 1-й трэці 16 ст.

Літ.: Темушев В.Н. Гомельская земля в конце XV - первой половине XVI века. Территориальные трансформации в пограничном регионе. М., 2009.

Віктар Цемушаў

Гомельскі павет. 1500–1537 гг. // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А – Я. / Складальнік В.С. Пазднякоў. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – С. 184.

Авторский вариант без редакторских правок

И вариант на русском языке



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великая война» «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» «галицко-волынское княжество» граница границы «грюнвальдская битва» «дмитрий донской» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» крошинские «куликовская битва» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московское княжество» «нойбургские владения» опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» россия русь «северо-восточная русь» славяне спиридонов «средние века» «стародубская война» «тарусское княжество» ягайло