Наконец-то была опубликована моя маленькая и никчемная статья о деятельности Михаила Глинского, развернувшейся в 1507-1508 гг. и связанной с городом Менском. Статья основана исключительно на одном источнике - 7-й книге Метрики ВКЛ, и не учитывает, в общем-то, обширную историографию по теме. Но нужно было участвовать в конференции "Минск и минчане", поэтому и возникла данная работа. Впрочем, смысл у нее есть. Читайте.

Продолжение:

Да, кстати, к статья полагалась карта, но, кажется я просто позабыл передать ее для печати. Так что здесь она публикуется впервые. См. в конце статьи.

Темушев В.Н. Менск падчас мецяжу Міхала Глінскага // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права) : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., мінск, 4-5 верас. 2009 г. / рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. - мінск : Беларус. навука, 2010. - С. 23-24.

 

(С. 23) Менск падчас мецяжу Міхала Глінскага

 

Віктар Цемушаў

 

Дзейнасць князя Міхала Львовіча Глінскага ў перыяд з сакавіка 1508 г. набывае іншы, чым у папярэдні час мяцяжу, характар. Пераход на маскоўскі бок князя Глінскага звязаў ягоныя наступныя мерапрыемствы з ходам маскоўска-літоўскай вайны, якая пачалася яшчэ вясной 1507 г., але пакуль што не давала для маскоўскага боку карысных вынікаў. Вырашэнне Міхала Глінскага "заслуговаті" маскоўскаму вялікаму князю перадумовіла неабходнасць скаардынаванасці дзеянняў паміж сіламі, якімі ён валодаў, і войскамі маскоўскіх ваяводаў, якія былі накіраваны ў глыбіню ВКЛ, нібыта ў дапамогу Глінскаму, а на самой справе з пэўнымі сваімі мэтамі. Вялікую ролю ў сумесных планах барацьбы з уладамі ВКЛ адыграў Менск. Горад быў прызначаны для канцэнтрацыі варожых для ВКЛ войскаў, паходаў "загонамі" ва ўсе бакі наваколля, а потым агульнага збору атрадаў, якія вярталіся з рэйдаў у глыбіню дзяржавы.

Спачатку на дапамогу Глінскаму было абяцана адправіць войскі з боку Смаленска (на той час належаў ВКЛ) на чале з князем Васілём Іванавічам Касым Патрыкеевым. Па сведчанню князя Міхала "в Литве собраня никакова нет, а ни з ынъскихъ сторонъ помочи". Такім чынам, маскоўскія войскі заахвочваліся да паўнамаштабных баявых дзеянняў. Але па загаду з Масквы Глінскі павінен быў з маскоўскімі людзьмі рабіць справу "близко своихъ городовъ, а далеко быхъ с тыми людми в землю не сягал а дело быхъ делал не з ри(с)ковъкою". Трэба было чакаць "докол воеводы вашое млти з болшою ратю в землю поспешатся"[1].

(С. 24) Пакуль што Міхал Глінскі дзейнічаў далёка ад Менску. Ён планаваў па загаду з Масквы рушыць пад Слуцк, які па яго словах знаходзіцца "близко моихъ городовъ", а адтуль адчыніць дарогу да Менску, каб для маскоўскіх ваяводаў было зручна прыйсці на злучэнне з ягонымі сіламі з-пад Смаленска і Полацка[2]. У сапраўднасці ў напрамку Слуцка дзейнічаў пан Андрэй Аляксандравіч Дрождж[3], сам жа князь Міхал Глінскі скіраваўся да Бабруйска.

Праз некаторы час ужо з-пад Менску былі распушчаны загоны на захад ад горада. Маскоўскія людзі разам з людзьмі Глінскага прасунуліся да самой Вільні ("ино тыи люди гдрю вашое млти з нашими людъми были отлни у восми милях"), іншыя дасягнулі Куранца на Віліі, а таксама былі ў чатырох мілях ад Новагародка. Хадзілі таксама ад Слуцку ў напрамку Слоніма і паўсюль "огонъ пускали и шкоды чинили и полону на колкосъ десят тысячъ взяли". А ў выніку ўсе войскі былі сабраны каля Менску ("м(илосе)рд(и)ем божимъ и щастьем вашое млти гдрским вси люди вашое млти к нам при Менску собрали здорови"). Пры гэтым супраціву маскоўскім войскам і сілам Глінскага нідзе не было знойдзена, былі сабраны толькі чуткі, што "што панове были в Лиде и поехали къ Новугородъку, а корол деи гдрю з ляховъ выехал къ Берестью"[4]. Ви

У той жа час, калі наваколле Менска выконвала ролю зборнага пункта варожых войскаў, сам горад трапіў у аблогу. На працягу 20 дзён выходзілі загоны ў некалькі бакоў ад Менску, пры гэтым Глінскі чакаў "вялікіх" людзей ад маскоўскага гасудара, каб пачаць "добывати города". Ён чакаў вестак з Барысава, але іх не было. Менск жа (і гэта было вядома князю) абараняла толькі 30 жалнераў і наогул у горадзе было мала людзей[5].

Калі стала вядома пра набліжэнне маскоўскага ваяводы Якава Захар'іна, князь Глінскі звярнуўся менавіта да яго з запрашэннем як мага хутчэй рухацца да Менску. Ад Менску былі выстаўлены старожы на чале з князем Фёдарам Іванавічам Лукомскім супраць паноў з Ліды. На той час ініцыятыва вядзення баявых дзеянняў стала пераходзіць на літоўскі бок. Яшчэ нядаўна, па словах Глінскага, быў "вялікі час", каб рабіць справу[6]. Але маскоўскія войскі амаль не рухаліся, праходзіла лета... І вось, восенню 1508 г. Міхал Глінскі са сваімі прыхільнікамі ад'ехаў у Маскву.

Як бачым, Менску ў ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1507-1508 гг., перш за ўсё з боку Глінскага, надавалася вялікае значэнне. Цікава, што сваю стратэгічную ролю Менск выконваў, нават незахопленым. Важна было месца, у якім сыходзіліся шляхі з усходу і зручна было рухацца па некалькім напрамкам на захад. Але кіруючыя колы Масквы не заўважылі, або, на самой справе, не жадалі заўважаць магчымасці канцэнтрацыі вялікага войска пад Менскам і выкарасталі яго толькі для асобных, здаецца, вельмі дробных, спусташальных паходаў у глыбіню ВКЛ. Вядома, што аніякіх наступстваў для ВКЛ гэтыя паходы не мелі. Не дачыкаўшыся значнай маскоўскай дапомогі, Міхал Глінскі вымушаны быў пакінуць пазіцыю пад Менскам і адысці да Барысава і далей на ўсход.

Разварочваць актыўныя ваенныя дзеянні ў сітуацыі, калі ў тыле захоўваліся нязломленыя Полацк і Смаленск, для маскоўскага боку было небяспечна. З гэтай прычыны Міхал Глінскі не знайшоў чаканай падтрымкі. У выніку выгадная пазіцыя пад Менскам, якая давала перспектывы кантролю за значнай тэрыторыяй ВКЛ, не была выкарыстана належным чынам.

 


[1] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. С. 7. Л. 145; Акты, относящиеся к истории Западной России (Далей: АЗР). Т. II. 1506-1544. СПб., 1848. № 20. С. 22.

[2] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. Д. 7. Л. 145; АЗР. Т. 2. № 20. С. 22.

[3] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. Д. 7. Л. 145; АЗР. Т. 2. № 20. С. 22.

[4] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. Д. 7. Л. 146; АЗР. Т. 2. № 20. С. 22.

[5] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. Д. 7. Л. 146; АЗР. Т. 2. № 20. С. 23.

[6] НІАБ. КМФ-18 (Ф. 389). Оп. 1. Д. 7. Л. 147; АЗР. Т. 2. № 20. С. 23.

Карта. Мяцеж М. Глінскага і маскоўска-літоўская вайна 1507-1508 гг.



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло