Начну еще одну серию публикаций. В данном случае это статьи и карты из Энциклопедии "Вялікае княства Літоўскае". Мои работы для энциклопедии были, в основном, посвящены периферии ВКЛ и его соседям: землям, княжествам, их князьям, волостям и городам.

Сейчас представлю одну из статей, к которой к тому же была сделана карта. Это Волконское княжество - одно из малоизвестных и, до недавнего времени, слабоизученных. И действительно. О Волконских князьях слышали все, но мало кто покажет на карте место их первоначальных владений, где они, собственно, породились и получили свое прозвище. Подлинным открывателем территориального состава и границ древнего Волконского княжества является тульский историк и археолог А.В. Шеков. На его работах основывается как моя статья, так и карта. Обе согласованы с А.В. Шековым и другими тульскими исследователями.

Продолжение:

Необходимо сказать о некоторой особенности в публикации статей из 3-го тома энциклопедии. Так получилось, что существуют различия между авторским текстом (тем, который я буду выкладывать здесь) и тем текстом, что был в итоге опубликован. Этого различия могло бы и не быть,  если бы редакторы энциклопедии озаботились передачей преобразованных ими текстов на вычитку авторам. Я еще раз замечу, что, как правило, правленные статьи, на мой взгляд, стали только лучше. Но может я невнимательно сравнивал.

Статья

Валконскае княства // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А – Я. / Складальнік В.С. Пазднякоў. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – С. 99–100.

 

Валконскае княства, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе, адно з так званых "Вярхоўскіх" княстваў. Канчаткова вылучылася са складу Тарускага княства ў канцы XIV ст. Займала невялікую тэрыторыю ў асноўным ўздоўж правага берага р. Упы (правы прыток Акі) у яе сярэднім цячэнні, распаўсюджвалася на правыя прытокі Упы Валкону, Дубну, Вял. Калодню і дасягала вярхоўя правага прытока Акі - Чарапеці. Аснову княства складала воласць Валкона, з якой да пачатку XVI ст. вылучылася воласць Калодна. Некаторы час да В.к. належала воласць Конін уздоўж правага прытока Акі - Вял. Крушмы. Сталіцай княства з'яўляўся горад Валкона (Цімафееўскае гарадзішча). Іншымі значнымі цэнтрамі княства былі малыя гарады Паўшынó (в. Нов. Паўшыно) і Конін (в. Спас-Коніна), сёлы Апочня і Супруты. Адпаведна з радаслоўцам першай паловы XVI ст. (князёў Адзінцэвічаў) Валкона была дадзена ў вотчыну князем Юрыем Тарускім (сын князя Міхайлы Усеваладавіча Чарнігаўскага, які загінуў у Ардзе ў 1246 г.) сыну Івану Тоўстая Галава. Да канца XIV ст. Валкона яшчэ не вылучылася ў самастойнае ўдзельнае княства, яе князі насілі тытул "тарускія" і, акрамя асобнай вотчыны, захоўвалі за сабой "дольніцы" у г. Тарусе. Адпаведна з радаслоўным роспісам саміх князёў Валконскіх, прадстаўленым у Разрадны прыказ у 1686 г., пасля гібелі ў Кулікоўскай бітве князя Фёдара Іванавіча Тарускага (сын Івана Тоўстая Галава) яго сыны Канстанцін, Іван і Фёдар Конінскія перайшлі жыць на Валкону, якая стала цэнтрам княства. Блізкімі сваякамі князёў Валконскіх з'яўляліся Спажскія, якія пасля гібелі ў 1380 г. князя Мсціслава Іванавіча Тарускага (таксама сын Івана Тоўстая Галава) перайшлі ў Паўшыно. Апошняе пасля смерці князёў Спажскіх, якія не мелі дзяцей, у пачатку XV ст. перайшло да князёў Валконскіх. Набыццё самастойнасці В. к. супадае з ліквідаваннем суверынітэту Тарускага княства, ярлык на якое атрымаў ад залатаардынскага хана ў 1392 г. маскоўскі вялікі князь Васіль I Дзмітрыевіч. Да сярэдзіны XV ст. большасць Валконскіх князёў служыла ўдзельным маскоўскім князям (напрыклад, кн. І.А. Мажайскаму). У 1445 г. быў узяты ў палон у бітве на Сухадрэве князь Іван Фёдаравіч Конінскі і Валконскі. Магчыма, пасля гэтага ён перайшоў на службу да вялікага князя літоўскага альбо адразу да яго васала - кн. Ф.Л. Варатынскага. З сярэдзіны XV ст. і іншыя валконскія князі трапілі ў васальную залежнасць ад Варатынскіх князёў (магчыма ўжо ў 1427 г. хтосці з князёў Валконскіх служыў кн. Ф.Л. Варатынскаму). Валконскімі былі страчаны дольніцы ў Тарусе і воласць Конін. На службе ў Варатынскіх адзін з Валконскіх упамінаўся ў 1488 г. нават без княжацкага тытула. Наогул Валконскае княства знаходзілася пад вярхоўнай уладай Варатынскіх князёў. У 1482 і 1486 гг. князі Раман і Міхайла Валконскія атрымалі ад караля Казіміра падараванні (2 сельцы ў Пуціўле і зборы з пуціўльскага мыта). З лістапада 1491 г. па сакавік 1492 г. на Валконе знаходзілася крымскае пасольства да Івана III, што ускосна сведчыць пра залежнасць В.к. ад Масквы. Каля 1496 г. пасля смерці князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх, Валконскія князі разам са сваімі ўладаннямі перайшлі на маскоўскую службу.  Валкона разам з Коніным і, асобна, Калодна пералічаны ў складзе маскоўскіх уладанняў у тэстаменце Івана III 1504 г. Тэрыторыя В. к. адміністрацыйна была размеркавана паміж Алексіным і Тарусай, але з прычыны службы большасці Валконскіх князёў маскоўскім князям Старыцкім лічылася часткай іх ўдзела. У першай чвэрці XVI ст. Валконскія князі захоўвалі правы даніны і суда ў сваіх уладаннях, а В. к. - вотчынна-княжацкі статус. У княстве існаваў прынцып уладання воласцямі па долях. На працягу XVI ст. В. к. паступова трансфарміравалася з удзела ў простую вотчыну служылых князёў. Непасрэдна воласць Валкону князі страцілі пасля 1566 г., калі цар Іван Грозны зрабіў абмен двара і ўладанняў князя Уладзіміра Андрэевіча Старыцкага. Частка Валконскіх князёў, пазбаўленых родавых уладанняў, служыла непасрэдна маскоўскаму гасудару. На маскоўскай службе князі Валконскія упамінаюцца з 1515 г. У 1515 і 1520 гг. Пётр Верыга Валконскі хадзіў у паходы на Віцебск. На працягу XVI ст. Валконскія прызначаліся ваяводамі, намеснікамі і галовамі ў паўднёвыя гарады Расійскай дзяржавы (Тула, Дзедзілаў, Чарнігаў, Ліўны, Белгарад).

Літ.: Волконская Е.Г. Род князей Волконских. СПб, 1900; Троицкий Н.И. Березовское городище и древний удельный город Волконеск: По раскопкам 2-5 июня 1903 года. Тула, 1904; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993.

Віктар Цемушаў

 

Карта

Здесь я схитрил и, воспользовавшись предоставленной возможностью сделать карту по мелкому Волконскому княжеству, проиллюстрировал почти все Тарусское княжество, из которого выделилась Волкона.

Валконскае княства // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А – Я. / Складальнік В.С. Пазднякоў. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – С. 99.

Кажется, никаких редакторских правок в мой вариант карты в данном случае внесено не было, но все равно помещу и свой исходник.

 

Я совсем забыл, что белорусский язык может быть некомфортен для некоторых посетителей сайта, поэтому выкладываю и русскоязычный вариант карты.



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великая война» «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» «галицко-волынское княжество» граница границы «грюнвальдская битва» «дмитрий донской» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» крошинские «куликовская битва» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московское княжество» «нойбургские владения» опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» россия русь «северо-восточная русь» славяне спиридонов «средние века» «стародубская война» «тарусское княжество» ягайло