Опубликована моя небольшая статья о путях и средствах присоединения территорий к Великому княжеству Московскому во время его войн с ВКЛ в конце XV - первой трети XVI в. На мой взляд, работа не очень удачная, местами неубедительная. Смотрите сами.

Продолжение:

Характерно, что редактор всюду выправил фразы типа "барацьба з Масквой" на "барацьба з Маскоўскай дзяржавай", то есть сделал без согласования с автором замены на термин, который я совсем не признаю. Что ж, это не есть хорошо. Впрочем, соседство в сборнике с такими исследователями, как Александр Филюшкин, Дарюс Вилимас, Анджей Рахуба, Генрих Люлевич, Конрад Бобятыньски и др. (в принципе, все) не может не воодушевлять и компенсировать мелкие несуразности.

Если возникнут какие соображения, замечания и т.п., пишите на форуме.

Шляхі і сродкі далучэння тэрыторый да Вялікага княства Маскоўскага падчас войнаў з ВКЛ у канцы XV - першай трэці XVI ст. // Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў развіцці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу : Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі (Мінск, 15-17 кастрычніка 2009 г.) / Навук. рэд. С.Ф. Сокал, А.М. Янушкевіч. - Мінск : БІП-С ПЛЮС, 2010. - С. 11-17.

(с. 11) Шляхі і сродкі далучэння тэрыторый да Вялікага княства Маскоўскага падчас яго войнаў з ВКЛ у канцы XV - першай трэці XVI ст.

Віктар Цемушаў

Шэраг памежных войнаў прывёў да вялікіх тэрытарыяльных стратаў ВКЛ на карысць Вялікага княства Маскоўскага. Апошняе завалодала амаль трэццю зямель свайго заходняга суседа. Як гэта адбывалася, гэта значыць, назіранне за падзеямі маскоўска-літоўскіх памежных войнаў - даволі добра вядома; тэрытарыяльныя страты ВКЛ, хоць і даволі штучна, з пэўнымі дапушчэннямі - падлічаны. Але стратэгічнае планаванне і тактычныя дзеянні на памежжы, механізмы ўздзеяння на ўкраінныя землі ВКЛ, шляхі і сродкі далучэння яго тэрыторый да Масквы, здаецца, яшчэ маюць прастор для даследавання. Сучасную навуку не могуць задаволіць старыя сцвярджэнні, накшталт таго, што маскоўскі вялікі князь Іван III дзейнічаў "не столько мечем, сколько приманом", калі пад апошнім разумеўся прызыў "именем отечества и единоверия" да сабе "всех древних Россиян"[1]. Таксама з'яўляецца не толькі спрэчным, а, у большасці выпадкаў, безпадстаўным тэзіс пра нібыта існаваўшы ціск на праваслаўнае насельніцтва (перш за ўсё княжацкае асяроддзе) ВКЛ, хоць з пэўнага часу ён, сапраўды, актыўна выкарыстоўваўся ў маскоўскіх інтарэсах.

Цяжка асэнсаваць і сучасны погляд, адпаведна з якім менавіта ад пазіцыі мясцовага насельніцтва (перш за ўсё землеўладальнікаў) залежала далучэнне таго ці іншага рэгіёна да Маскоўскай дзяржавы[2]. (с. 12) Не зразумела, што маглі супрацьставіць акрамя свайго жадання жыхары памежжа маскоўскаму ціску. Князі Крошынскія працягвалі служыць вялікаму князю літоўскаму, але вымушаны былі пакінуць свае вотчыны. Нічога не зрабілі таксама і князі Вяземскія. Яны, за выключэннем толькі аднаго свайго прадстаўніка - дробнага князя Андрэя Юр'евіча[3], да зімовага пахода 1492-93 гг. маскоўскага ваяводы Данілы Шчані трымалі вернасць літоўскаму гаспадару. Але потым без супраціву альбо перайшлі на маскоўскі бок, альбо папросту з'ехалі са сваіх уладанняў[4]. Пры гэтым старшы вяземскі князь Міхаіл Дзмітрыевіч апынуйся "в заставе"[5]. Князі Мажайскі і Старадубскі ў 1500 г. рабілі захоп частак валасцей, якія атачалі іх княствы, і разам з усімі здабыткамі далучыліся да Масквы, няглядзячы на безумоўную прыхільнасць аднятых зямель да сваіх цэнтраў і, разам з апошнімі - літоўскага гаспадара.

Здаецца, што яскравы прыклад вяртання ў 1537 г. ВКЛ Гомельскай зямлі нельга тлумачыць толькі захаваннем у ёй незакранутым асяродка мясцовых землеўладальнікаў[6]. Па-першае, на значную частку Гомельшчыны маскоўскае па сутнасці землеўладанне (памешчыцкае і царкоўнае) распаўсюдзіцца ўсё ж такі паспела[7], а, па-другое, па падзеях вайны 1534-1537 гг. можна заўважыць, што з усіх захопаў 1535 г. на наступны год фактычна толькі Гомель застаўся пад уладай ВКЛ. Вось яго і адстойвалі на перамовах у Маскве паслы з ВКЛ. Між іншым, маскоўскі бок не жадаў вяртаць усёй тэрыторыі Гомельскай зямлі, і аргументам тут з'яўлялася распаўсюджванне на ёй землеўладання маскоўскіх служылых людзей са Старадуба[8]. Але гэта не пахіснула пазіцыі літоўскіх паслоў. Масква ў выніку пагадзілася аддаць Гомель разам з усёй яго воласцю[9].

З іншага боку, нават дабраахвотны ад'езд памежных князёў на макоўскую службу не гарантаваў замацавання за імі ўсіх іх уладанняў. Так, князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі вымушаны быў змірыц(с. 13)ца са стратай не толькі некаторых сваіх захопаў, але і часткі вотчыны, якой валодаў яшчэ ягоны бацька[10].

Сітуацыяй, характэрнай для канца XV - пачатку XVI ст., стаў пераход на маскоўскі бок шэрагу памежных князёў разам з падкантрольнымі ім тэрыторыямі. Гэтая з'ява не знікла нават пасля забароны прымаць князёў з вотчынамі, што было замацавана адным з артыкулаў "вечнага" міру 1494 г.[11]

Пераход на маскоўскі бок вялікай колькасці памежных князёў, частка якіх з'яўлялася сваякамі злейшых ворагаў маскоўскага правіцеля (князі Сямён Іванавіч Мажайскі і Васіль Іванавіч Шамяціч), безумоўна, быў абумоўлены шэрагам прычын. Некаторыя з апошніх непасрэдна звязаны з унутрыпалітычным становішчам у дзяржаве. Але ў дадзенай працы ім не будзе дадзена належнай увагі, бо мэтай з'яўляецца разгляд мерапрыемстваў менавіта маскоўскага боку па далучэнню тэрыторый заходняга суседа. Прычыны тэрытарыяльных страт ВКЛ (некаторыя з якіх непасрэдна звязаны з пераходам памежных князёў), слабай абароназдольнасці яго ўсходняй мяжы - гэта асобныя праблемы, якія на сёняшні час таксама ўяўляюцца да канца не вырашанымі.

Захады маскоўскага ўраду па ўздзеянню на памежныя землі ВКЛ распадаюцца на шэраг мерапрыемстваў рознага ўзроўню. Умоўна і пэўнай ступені абагульнена іх можна ахарактарызаваць наступным чынам.

У маскоўска-літоўскай канфрантацыі конца XV - першай трэці XVI ст. вылучаюць пяць асобных войнаў (1487 (1492)-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522 і 1534-1537 гг.). Але па сутнасці канфлікт за ўвесь час ніколі не перапыняўся. Барацьба на памежжы (гэта значыць, дробныя паходы і нават спусташальныя рэйды, паступовыя захопы і засваенні зямель) ішла бесперапынна. Маскоўскае кіраўніцтва стварыла зладжаную сістэму, злучаную ў моцны ланцуг ад узроўня мясцовых землеўладальнікаў да вялікага князя. Апошні выступаў праз сваіх баяр у падтрымку дасягненняў, здзейсненых на ніжэйшым узроўні. Як прыклад - дзеянні ў напрамку вяземскіх зямель. Удзельныя маскоўскія князі праз сваіх слуг спачатку спусташалі, а потым "прывароч(с. 14)валі" да сваіх уладанняў памежныя воласці, што замацоўвалася засяленнем сотнямі сем'яў з глыбіні Маскоўскай дзяржавы. У адказ на скаргі літоўскага боку гэтыя тэрытарыяльныя адзінкі аб'яўляліся належнымі да пэўных маскоўскіх цэнтраў (напрыклад, Мядыні, ці Мажайска). У выніку такім узгодненым дзеянням улады ВКЛ не маглі нічога супрацьставіць. Воласці ў поўным сэнсе ўжо былі маскоўскімі, тым больш што іх прыналежнасць падмацоўвалася заявамі на вышэйшым дыпламатычным узроўні. Тое ж самае адбывалася ў напрамку віцебскіх і полацкіх воласцяў. Таксама выкарыстоўвалася недакладнасць фармулёвак тэксту дагавораў, у якіх па нейкіх прычынах не былі занатаваны тыя ці іншыя воласці. А калі іх не было адзначана на літоўскім баку, Масква выкарыстоўвала магчымасць іх захапіць і ўтрымаць. І зноў тут дзейнічала ўзгадненне паміж рознымі ўзроўнямі ўлады.

Характэрна, што пазначаны шлях далучэння тэрыторый да Масквы не патрабаваў вялікіх сродкаў, а па-большасці ажыццяўляўся сіламі слуг маскоўскіх удзельных князёў і прадстаўнікамі вялікакняжацкіх намеснікаў.

Павольны рух на захад з паступовым спусташэннем і засваеннем пэўных воласцяў прыводзіў да даволі нязначнага прыросту маскоўскіх уладанняў. Яшчэ адзін шлях хоць і не даваў прамых вынікаў, але падрыхтоўваў іх. Гаворка ідзе пра стварэнне на памежжы нязносных умоваў жыцця, што прымушала мясцовых землеўладальнікаў пры адсутнасці надзеяў на дапамогу, скіроўваць свой позірк у бок маскоўскай службы. Безумоўна, нельга забываць і пра карамзінскі "прыман" памежных князёў, але ён выражаўся перш за ўсё ў абяцанках надання пэўных уладанняў (між іншых і тых, што здоляць захапіць) і, што таксама важна, у разліках на службовую кар'еру пры маскоўскім двары - таго, на што немагчыма было спадзявацца ў асяродке ВКЛ. І, сапраўды, князі Варатынскі, Мажайскі (посля вяртання ў Маскву - Старадубскі), Шамяціч сталі ўладарамі вялікіх удзельных княстваў, прасунуліся на першыя пазіцыі пры маскоўскім двары.

Тым не менш, першаснай мэтай маскоўскага боку было стварэнне такой сітуацыі, пры якой не існавала іншага выхада, акрамя падпарадкавання маскоўскаму ўладару. Спачатку трэба была сарганізаваць пэўны ціск на памежныя землі. У гэтай сувязі, напрыклад, наданне літоўскаму перабежчыку князю Ф.І. Бельскаму ўладанняў на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ было выклікана свядомым імкненнем маскоўскага ўрада арганізаваць няспыннае турбаванне тэрыторыі суседа[12]. Такія ж самыя задачы выконвалі новы ўладар Цверы вялікі князь Іван Малады, уладальнік (с. 15) Ржэвы князь Барыс Волацкі, Мажайска князь Андрэй Вугліцкі. Вялікакняжацкі дзяк Васіль Далматаў, медынскі намеснік Васіль Давыдавіч таксама клапаціліся пра інтарэсы гасудара на літоўскім памежжы. Потым намеснікі Старадуба, Гомея, Вязьмы і г.д. выконвалі тыя ж самыя задачы. Палітыка стварэння нязносных умоваў жыцця на памежжы стала сваеасаблівай формай вядзення вайны з боку Масквы.

У далейшым, каб канчаткова аслабіць пазіцыі літоўскай вялікакняжацкай улады, маскоўскі бок наносіў кропкавыя ўдары па цэнтрах намесніцтваў ВКЛ і асяродках мясцовай княжацкай улады - гарадах Любуцк, Мцэнск, Сярпейск, Варатынск, Вязьма, Мсціслаў і інш. Гэтыя гарады знаходзіліся ў атачэнні ўладанняў князёў - васалаў вялікага князя літоўскага, і ў выніку вернасць апошніх у спалучэнні з няспынным чаканнем рэпрэсій з-за мяжы станавілася вельмі хісткай. Тэрор і запужванне насельніцтва, перарыванне гандлю, рабаўнічыя наезды, аслабленне асяродкаў літоўскай вялікакняжацкай улады для прыцягнення да сабе мясцовых князёў, прамыя захопы і каланізацыя земляў ВКЛ сталі неад'емнымі кампанентамі памежных вайнаў. Можна пабачыць, што ў разнастайнасці прыёмаў вядзення вайны месца для непасрэдных баявых дзеянняў маскоўскіх вялікакняжацкіх войскаў заставалася не так і шмат. Такім чынам, вайна да пэўнага часу не патрабавала ад маскоўскага боку выкарыстання значных рэсурсаў, гэта значыць, яму не трэба было пераносіць увагу з іншых, мабыць, больш важных напрамкаў знешняй палітыкі (барацьба з Казанню, Крымам, рэшткамі Вялікай Арды і г.д.).

Дробныя паходы і дыверсіі пераследавалі таксама мэту парушэння абарончых здольнасцяў рэгіёна - мясцовасць спусташалася, даводзілася да таго стану, калі не магла супраціўляцца маскоўскаму наступу. Потым ішлі вялікія паходы, поспех якіх быў у пэўнай ступені ўжо гарантаваны. І іх мэтай быў не толькі захоп. Напрыклад, вядома, што і Любуцк, і Мцэнск - асяродкі ўлады ВКЛ у верхняокскім рэгіёне былі захоплены, але па ўмовах дагавора 1494 г. пакінуты літоўскаму боку. Але, у той жа момант, навакольныя князі,  якія дагэтуль не ўсвядомілі свой лёс быць падданымі маскоўскага гасудара, былі "заахвачаны" да пераходу на маскоўскі бок.

У сваіх учынках памежныя князі імкнуліся дасягнуць і асабістых мэтаў, хоць у той ці іншай ступені ўсе іх дзеянні былі справакаваны ўплывам Масквы. Дзейнасці Вярхоўскіх князёў у гістарыяграфіі аддавалася асаблівая ўвага, але часта яна разглядалася па-за ваенным кантэкстам. Сапраўды, знешне падзеі ў асяроддзі Вярхоўскіх князёў уяўляліся і нават асэнсавана паказваліся ўнутранымі іх справамі. Але насамрэч тое, што адбывалася ў рэгіёне Верхняй Акі, было ініцыіравана і пастаўлена пад апеку з боку Масквы, і гэта з'яўлялася часткай і (с. 16) асаблівай формай вядзення вайны. У выніку палітыка Івана ІІІ у дачыненні Вярхоўскіх княстваў ВКЛ дасягнула найвялікшых поспехаў пры выкарыстанні нязначных сродкаў. Тым не менш, здаецца, асэнсавана праблема прыналежнасці згаданага рэгіёна перакладалася на іншы час і спачатку была вырашана толькі часткова. Незавершанасць спраў у вярхоўі Акі стала адной з прычын ці выкарыстана ў якасці падставы для пачатку наступнай вайны.

У паўднёва-заходнім напрамку маскоўская палітыка была вельмі прадуманай. Асцярожнымі дзеяннямі можна было дасягнуць больш значных поспехаў, чым адкрытым ваенным ціскам. І сапраўды, Масква выкарыстоўвала пэўныя рычагі ў адносінах з мясцовымі князямі, кропкавыя ўдары па пунктах супраціву і ў выніку малымі сродкамі зрабіла шмат. Але трэба заўважыць, што пасля пэўных поспехаў развіццё наступу ў рэгіёне Верхняй Акі і далей было свядома спынена.

Існаваў яшчэ адзін шлях замацавання пэўных тэрыторый за Масквой. Ён не прадугледжваў вынішчэння або вываду насельніцтва і каланізацыі зямель, але быў такім жа надзейным. Паслядоўную палітыку маскоўскай улады адлюстроўвае тэндэнцыя пераўтварэння некаторых памежных рэгіёнаў (Вяземшчына, Старадубшчына) у край памеснага землеўладання. Небяспека страты памежнага рэгіёна, у якім, да таго ж, заставаліся на сваіх месцах тамтэйшыя землеўладальнікі, магла захоўвацца даволі доўга. Насаджэнне памеснага землеўладання з адначасовай ліквідацыяй мясцовага вотчыннага яскрава сведчыць пра памкненні трывала замацавацца ў толькі што далучаным рэгіёне. Напрыклад, палітычна ненадзейныя вяземскія землеўладальнікі, шмат з якіх былі гвалтоўна прыведзены да прысягі, безумоўна, не маглі служыць падмуркам маскоўскай велікакняжацкай улады.

У абагульненым выглядзе такімі бачацца шляхі і сродкі далучэння зямель ВКЛ да Маскоўскай дзяржавы. Тут у чарговы раз трэба зазначыць пра суцэльную сувязь, запланаванасць і мэтазгоднасць ўсіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляліся на розных узроўнях маскоўскай улады. Па меркаванні К.В. Базілевіча, у маскоўскіх нападах на памежныя землі ВКЛ, нягледзячы на іх хаатычны характар, "отсутствовал элемент случайности или личной инициативы отдельных московских вотчинников"[13]. Як заўважаў А.А. Зімін, на паўднёвым захадзе краіны Іван ІІІ сам кіраваў ваеннымі дзеяннямі[14]. Ю.Г. Аляксееў вельмі ўдала заўважыў аб агульным кіраванні і каардынацыі маскоўскіх баявых дзеянняў на ўсіх напрамках (с. 17) з боку ВГК (вярхоўнага галоўнакамандавання)[15]. Масква зрабіла моцную сістэму, дзякуючы якой праз малыя сродкі дасягаля вялікіх поспехаў., Не апошнюю ролю, між іншым, тут адыграла і ідэалагічнае абгрунтаванне захопаў тэрыторыі ВКЛ.



[1] Карамзин Н.М. История государства Российского в 12-ти томах. Т. VI / Под ред. А.Н. Сахарова. М., 1998. С. 149.

[2] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995. С. 91-92.

[3] Акты, относящиеся к истории Западной России. Т.I. 1340-1506. СПб., 1846. С. 123; Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-литовским. Т. 1. (С 1487 по 1533 г.) // Сборник Императорского Русского Исторического Общества (Далей: СИРИО). Т. 35. СПб., 1882. С. 81; Lietuvos Metrica - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn.5: (1427-1506). V., 1994. Р. 67.

[4] Полное собрание русских летописей. Т. 11 (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). М., 2000. С. 235.

[5] Полное собрание русских летописей. Т. 35 (Летописи белорусско-литовские). М., 1980. С. 122.

[6] Кром М.М. Стародубская война (1534-1537). Из истории русско-литовских отношений. М., 2008.

[7] Темушев В. Н. Гомельская земля в конце XV - первой половине XVI в.: территориальные трансформации в пограничном регионе. М., 2009. С. 128.

[8] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Т. II // СИРИО. Т. 59. СПб., 1887. № 6. С. 96; № 9. С. 166.

[9] СИРИО. Т. 59. № 6. С. 101.

[10] Полное собрание русских летописей. Т. XII (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). М., 2000. С. 234; Т. XX (Львовская летопись). М., 2005. С. 358; СИРИО. Т. 35. № 24. С. 136, 137; Темушев В.Н. Пограничные города Великого княжества Литовского: Дмитровец в XV в. // Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 2. Минск, 2009. С. 80, 90, 94-95.

[11] "А кн(я)зеи нам служебных по тыи места на обе стороны с вотчинами не приимати" (ДДГ. № 83. С. 331).

[12] Гэты тэзіс вызначыў яшчэ К.В. Базілевіч (Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина XV в. М., 1952. С. 283, 287).

[13] Базилевич К.В. Указ. сач. С. 283-284.

[14] Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 96.

[15] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44.



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «нойбургские владения» ольгерд опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло