Мцэнск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус–Яцкевіч. – Мн.: БелЭн., 2006. – С. 326-327.

Мцэнск (Мьченьск, Мченеск) - (горад, раённы цэнтр Арлоўскай вобл., Расійская Федэрацыя), горад на р. Зуша, правым прытоке Акі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1146. Уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Пасля Бітвы пры Сініх Водах 1362 трапіў пад уплыў ВКЛ. Уладальніцкая прыналежнасць Мцэнска, як і Любуцка, на той час дакладна не вядома. Традыцыйна Мцэнск далучаюць да Навасільскага княства, але Хацетаўскія князі, уладанні якіх знаходзіліся ў Карачаўскім княстве, з'яўляліся мцэнскімі баярамі, з чага можна зрабіць выснову аб карачаўскай прыналежнасці Мцэнска. Лічыцца, што трывала Мцэнск трапляе пад уладу ВКЛ пры Вітаўце падчас літоўска-маскоўскай вайны 1406-1408. Пасля захопу ён быў зроблены цэнтрам намесніцтва. Па легендзе, толькі ў 1415 амчане (жыхары Мцэнска) прынялі хрышчэнне. З 1422 пачынае ўпамінацца мцэнскі намеснік Грыгорый Пратас'еў. У гэты год ён разам з Юрыем Раманавічам Адоеўскім насцігнуў і разбіў хана Барака, які вяртаўся з палонам з-пад Адоева. У 1424 мцэнскі намеснік дапамагаў адоеўскаму князю пазбавіцца ад набяжаўшых татар хана Куйдадата. Такім чынам Мцэнск і Адоеў паспяхова супрацьстаялі намаганням Арды аднавіць выплату даніны з зямель, якія былі цяпер часткай ВКЛ. У канцы 1430 Грыгорый Пратас'еў пасля няўдалай 3-хтыднёвай аблогі Мцэнска падманам быў захоплены ў палон татарскім князем Айдарам, але адпушчаны ў Ардзе ханам Улу-Мухамедам. У 1437 у ходзе Бялёўскай бітвы паміж маскоўскім войскам Д.Ю. Шамякі і татарамі Улу-Мухамеда мцэнскі намеснік Грыгорый Пратас'евіч перайшоў на бок апошніх, з прычыны чаго маскоўскае войска пацярпела параженне. Іншымі вядомымі мцэнскімі і любуцкімі намеснікамі былі: Іван Юр'евіч Трубяцкі (1486-1490), Барыс Сямёнавіч Аляксандраў (да 1492), Немір Якубовіч (памёр у 1494), Багдан Сямёнавіч Сапега (1494-1496). У 1456 Мцэнск быў спалены разанцамі, у 1480 спустошаны ханам Ахматам. З канца 80-х XV ст. Мцэнск быў уцягнуты у памежныя канфлікты з Вялікім княствам Маскоўскім. Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1487-1494 з Мцэнску высылаліся атрады якія актыўна дзейнічалі супраць маскоўскіх дазораў. У жніўні 1492 горад быў захоплены і спалены маскоўскім ваяводам Фёдарам Целяпнёй-Абаленскім, але па дагавору 1494 вярнуўся пад уладу ВКЛ. У 1500 Мцэнск быў двойчы заняты бялёўскімі князямі, якія служылі Івану III. У другі раз мцэнскія баяры палічылі за лепшае прысягнуць маскоўскаму гасудару. У 1503 па 6-цігадоваму літоўска-маскоўскаму перамір'ю горад афіцыйна увайшоў у склад Вялікага княства Маскоўскага. Доўгі час пасля гэтага ён заставаўся важным цэнтрам барацьбы з татарскай небяспекай.

Літ.: Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892.

Віктар Цемушаў

Страницы: 1 · 2 · 3 · 4 · 5 · 6 · 7 · 8 · 9



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло