Карачаўскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус–Яцкевіч. – Мн.: БелЭн., 2006. – С. 49.

КАРАЧАЎСКАЕ КНЯСТВА, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе. Адно з так званых "Вярхоўскіх" княстваў. Вылучылася са складу Чарнигаўскага княства ў 1246. Займала прастору ўздоўж левага боку вярхоўя ракі Акі з яе прытокамі Уграй, Жыздрай і інш. Яму таксама падпарадкоўвалася Ялецкая земля па рацэ Сасне, прытоку Дона. Гарады Карачаўскага княства (Звянігарад, Казельск, Масальск, Мезецк, Хацетава, Ялец) на працягу 14 - пачатку 15 ст. самі становяцца цэнтрамі ўдзельных княстваў. Родапачынальнік Карачаўскіх князёў - князь Мсціслаў Міхайлавіч, сын Міхаіла Ўсеваладавіча Чарнігаўскага. Пэўны час Карачаўскае княства захоўвала сваю залежнасць ад Чарнігаўскага з яго новай сталіцай Бранскам. З пачатку 14 ст. Карачаўскія князь арыентуюцца на саюз з ВКЛ. У 50-я 14 ст. Карачаўскае княства трапляе ў васальную залежнасць ад Вялікага Княства Маскоўскага, але пасля бітвы на р. Сінія Воды (1362) карачаўскія князі прымаюць бок ВКЛ. Аб гэтым сведчыць, між іншым, шлюб Святаслава Карачаўскага з дачкой Альгерда. У адрозненне ад іншых вярхоўскіх князёў, карачаўскія (акрамя ялецкага) не ўключыліся ў антытатарскую барацьбу, узначаленую вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам. Залежнасць Карачаўскага княства ад ВКЛ была, відавочна, вельмі моцная. У 1395-96 Вітаўтам быў захоплены шэраг карачаўскіх гарадоў (Карачаў, Масальск, Мезецк, Казельск). Але замацаваць уплыў ВКЛ над Карачаўскім княствам у гэты час не ўдалося з-за паразы на р. Ворскле (1399). Пад час літоўска-маскоўскай вайны 1406-1408 карачаўскія землі былі захоплены Вітаўтам. Карачаўскае княства было ліквідавана, яго уладанні часткова былі перададзены тарускім князям (Мезецк і шэраг валасцей), часткова непасрэдна далучаны да ВКЛ (Карачаў), а карачаўскія князі захавалі толькі рэшткі сваіх уладанняў (Масальск і Хацетава), апынуўшыся па большасці ў стане дробных князёў-васалаў. Шмат былых карачаўскіх гарадоў і валасцей сканцэнтравалі ў сваіх руках Варатынскія князі, атрымаўшы ў вотчыну амаль палову былога Карачаўскага княства. Карачаў вельмі хутка страціў сваё значэнне, у канцы 15 ст. не лічыўся нават горадам і быў вядомы ў якасці цэнтра воласці. У 1496 Карачаў перададзены "да волі" князю Сямёны Іванавічу Мажайскаму, а ў 1499 разам з Хоцімлем стаў вотчынай згаданага князя. У 1500 князь Сямён Мажайскі перайшоў на маскоўскі бок, а ў выніку літоўска-маскоўскай вайны 1500-1503 Карачаў з рэшткамі Вярхоўскіх княстваў быў далучаны да Вялікага Княства Маскоўскага.

Літ.: Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993.

Віктар Цемушаў

Страницы: 1 · 2 · 3 · 4 · 5 · 6 · 7 · 8 · 9



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великая война» «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» «галицко-волынское княжество» граница границы «грюнвальдская битва» «дмитрий донской» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московское княжество» «нойбургские владения» опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» славяне спиридонов «средние века» «стародубская война» «тарусское княжество» ягайло