Казельскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус–Яцкевіч. – Мн.: БелЭн., 2006. – С. 12-13.

КАЗЕЛЬСКАЕ КНЯСТВА, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе. Адно з так званых "Вярхрўскіх" княстваў. Упершыню вылучылася са складу Чарнигаўскага княства ў канцы XII ст. У красавіку-мае 1238 пасля 7-тыднёвай аблогі Казельска манголамі быў забіты казельскі князь Васіль, а цэнтр ягонага ўладання трапіў у 1246 у склад заснаванага Карачаўскага княства. З пачатку 14 ст. вядомы казельскі і звянігародскі князь Андрэй Мсціславіч - зяць літоўскага князя (магчыма Гедыміна). Але ў той час вылучэння Казельскага княства не адбылося. Князь Андрэй у 1336 быў забіты сваім пляменнікам. У другой палове 14 ст. Казельск ізноў зрабіўся сталіцай удзельнага княства. Заснавальнікам Казельскай лініі Вярхоўскіх князёў стаў Іван Цітавіч - зяць вялікага разанскага князя Алега Іванавіча. Відавочна з пачатка свайго існавання Казельскае княства трапіла ў залежнасць ад Вялікага княства Разанскага. Так, разам з вялікім князем Алегам Разанскім, казельскія князі хадзілі у 1365 і 1400 супраць татар, а ў 1395 і 1401 з падтрымкай смаленскага князя Юрыя Святаславіча - на ВКЛ. Пэуны час Казельскае княства арыентавалася на саюз з ВКЛ ці Вялікім Княствам Маскоўскім, у адпаведнасці з антытатарскай арыентацыяй больш моцных за яго дзяржаў. Казельскае княства ахоплівала невялікую прастору на левабярэжжы Акі з нізоўямі Жыздры. Яму належаў Перамышль (так званы Перамышль Калужскі на Аке), а таксама, адносна далёка на паўднёвым усходзе, - Ялец. У канцы 14 ст. з Казельскага княства вылучыліся Перамышльскі і Ялецкі ўдзелы. У 1396 Казельск быў захоплены вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Аднак замацаваць у той час за ВКЛ Казельскае княства ў сувязі з паразай у бітве пры Ворскле не атрымалася. Аслабленне ВКЛ выкарыстала Масква. Напрыканцы 14 ст. Казельскае княства трапіла пад непасрэднае кіраванне Васіля I. Пры гэтым казельскі князь атрымаў у якасці кампенсацыі значную пасаду ў Маскве (у 1408 вядомы ржэўскі ваявода Юрый Казельскі). Паміж 1404-1406 Казельск быў даданы да маскоўскага ўдзела князя Ўладзіміра Андрэевіча Серпухоўскага. Але ўжо ў 1406 Казельск быў далучаны да ВКЛ, у ім быў пасаджаны намеснік. Казельскае княства было ліквідавана. Частка казельскіх валасцей была перададзена тарускім князям (потым - Мезецкія), якія не пажадалі служыць Маскве. Пад час унутранай барацьбы ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта (1430) Казельск, відавочна, пазбавіўся літоўскай улады. У 1447 ён быў зноў захоплены войскамі ВКЛ. У 1448 намеснікам у Казельске стаў Ф.Л. Варатынскі. Апошні ў 1455 атрымаў між іншым і Перамышль. Такім чынам, Варатынскія князі сканцэнтравалі ў сваіх руках усе ўладанні былога Казельскага княства. У канцы 1489 князь Ф.Л. Варатынскі перайшоў на службу ў Маскву. Казельск апынуўся пад уладай Івана III. Дагавор аб "вечным міры" 5.02.1494 замацаваў Казельск за Вялікім княствам Маскоўскім.

Літ.: Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Фетищев С.А. К вопросу о присоединении Муромы, Мещеры, Тарусы и Козельска к Московскому княжеству в 90-е гг. XIV в. // Российское государство в XIV-XVII вв. Сб.ст. СПб., 2002; Ён жа. Московская Русь после Дмитрия Донского: 1389-1395 гг. М., 2003; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993.

Віктар Цемушаў

Страницы: 1 · 2 · 3 · 4 · 5 · 6 · 7 · 8 · 9



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло