Бялёўскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 362.

БЯЛЁЎСКАЕ КНЯСТВА, феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе, адно з так званых "Вярхоўскіх" княстваў. Займала невялікую тэрыторыю ў вярхоўях ракі Акі. Вылучылася са складу Навасільскага княства ў пачатку 15 ст. Каля 1406-1408 было захоплена Вітаўтам; пры гэтым бялёўскія князі ад'ехалі ў Маскву разам з літоўскім князем Свідрыгайлам, але вярнуліся ў сваю вотчыну да 1425. Частка зямель Бялёўскага княства была падаравана Вітаўтам тарускім князям - заснавальнікам дынастыі Мезецкіх князёў. У 1437 Бялёў быў заняты выгнанымі з Арды татарамі Ўлуг-Мухамеда. Рушыўшае ў раён Бялёва сумеснае літоўска-маскоўскае войска спустошыла яго наваколлі, але было ўшчэнт разбіта татарамі. Пасля таго, як у пачатку 40-х 15 ст. арда Ўлуг-Мухамеда пакінула Бялёў, бялёўскія князі (Фёдар і Васілій Міхайлавічы) былі пераселены маскоўскім вялікім князем Васіліем II на Волак Ламскі. Аднак неўзабаве яны былі вернуты ў свае ўладанні. 21.04.1459 г. князі Бялёўскія разам з князем Іванам Юр'евічам Навасільскім і Адоеўскім заключылі пагадненне аб сваім васалітэце з Казімірам IV. У канцы 1487 на бок Масквы перайшоў князь Іван Васільевіч Бялёўскі. У 1492 ён здзейсніў паход на ўладанні сваіх братоў Васілія і Андрэя. Апошнія вымушаны былі таксама перайсці на маскоўскую службу. Такім чынам, астатнія землі Бялёўскага княства былі далучаны да Маскоўскай дзяржавы. Па ўмовах мірнага дагавору 5.02.1494 Бялёў застаўся за Масквой. З маскоўскага боку бялёўская князі пачынаюць аказваць ціск на суседні Мцэнск, які заставаўся за ВКЛ. Невыпадкова пасля захопу Мцэнска ў пачатку 1500 ваяводай у ім стаў Іван Бялёўскі. Пры маскоўскім двары Бялёўскія князі не мелі вялікага значэння. Вотчынныя ўладанні захоўваліся за імі да сярэдзіны 15 ст., але статус удзельнага княства, яны, напэўна, не мелі.

Літ.: Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993; Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Warszawa, 1936. T. 33.

Віктар Цемушаў

Страницы: 1 · 2 · 3 · 4 · 5 · 6 · 7 · 8 · 9



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «нойбургские владения» ольгерд опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло