Сегодня представлю подборку статей из Энциклопедии ВКЛ, относящихся по своей тематике к региону Верхней Оки. Здесь объединены заметки про Верхнеокские (Верховские) княжества и их князей. Пожалуй, особняком стоит город Мценск, который в XV в. не относился к территории княжеств - был господарским городом, центром наместничества. Статьи довольно старые. Некоторые позиции я уже пересмотрел, к некоторым, однако, вернулся снова. Но в общем, думаю, для общих сведений будет полезно.

Продолжение:

Кое-что из Энциклопедии ВКЛ и относящееся к Верхнеокскому региону я уже выложил. Прежде всего смотрите карту и общую статью о Верховских княжествах: Верховские княжества в конце XIII – начале XVI в. О Воротынских (княжестве, князьях и городе) см. здесь. О Волконском княжестве с картой, охватывающей почти все Тарусское княжество - здесь. О Любутске и Мценско-Любутском наместничестве - здесь. Если угодно, русскоязычную карту их Большой российской энциклопедии можно увидеть здесь.

Статьи я не сверял с опубликованными вариантами, но если и есть разночтения, то они не существенны. Для удобства разделяю на страницы, где на 1 - Одоевское княжество, 2 - Белевское княжество, 3 - Козельское княжество, 4 - Карачевское княжество, 5 - Мценск, 6 - Мезецкое княжество и Мезецкие (Мещовские) князья, 7 - Новосильское княжество и князья, 8 - Тарусское княжество, 9 - Елецкое княжество.

Адоеўскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 206.

АДОЕЎСКАЕ КНЯСТВА - адно з так званых "Вярхоўскіх" княстваў. Утварылася ў сувязі з пераносам у 1375 г. сталіцы Навасільскага княства ў Адоеў, размешчаны на правым беразе р. Упы, прытоке Акі. Вярхоўскія княствы ў своёй палітыцы арыентаваліся на тыя буйныя дзяржавы, якія супрацьстаялі Залатой Ардзе. Гэта, між іншым, пазбаўляла іх неабходнасці выплачваць даніну татарам. Так, пасля перамогі каля р. Сінія Воды на Вярхоўская княствы распаўсюджваецца ўплыў ВКЛ. Аднак ўжо пад час літоўска-маскоўскай вайны 1368-1372 гг. вярхоўскія князі пачынаюць арыентавацца на Маскву з прычыны павароту зняшняй палітыкі Альгерда да саюзу з Ардой. Вярхоўскія князі ўдзельнічаюць у з'ездзе рускіх князёў у Пераяслаўле-Залескім, які прыняў антытатарскую праграму дзеянняў, а у 1375 г. сярод маскоўскіх саюзнікаў рушаць у паход на Цвер. Менавіта за гэтыя дзеянні ў тым жа годзе Навасіль быў спалены войскамі ардынскага ўладара цемніка Мамая. Сталіца Навасільскага княства была перанесена князем Раманам Сямёнавічам ў больш бяспечны Адоеў. Адгэтуль пачынаецца гісторыя Адоеўскага княства. Адзін с навасільскіх (адоеўскіх) князёў (Стэфан) удзельнічаў ў Кулікоўскай бітве на баку Дзмітрыя Іванавіча Маскоўскага. У той самы момант літоўскі вялікі князь Ягайла канцентраваў сваі войскі каля Адоева і меў намер распаўсюдзіць сваю ўладу на ўвесь раён вярхоў'яў ракі Акі. Аднак у сувязі з перамогай рускіх князёў на Куліковам поле, Навасільска-Адоеўскае княства па-ранейшаму заставалася ў саюзе з Масквой. У пачатку XV ст. пасля смерці Рамана Сямёнавіча Навасільскага Навасільска-Адоеўскае княства канчаткова распадаецца на тры ўдзела - Адоеўскі, Варатынскі і Белёўскі, але сярод мясцовых князёў захоўваецца старэйшынства Навасільскага і Адоеўскага князя. Актыўная палітыка вялікага князя літоўскага Вітаўта ў напрамку вярхоў'яў Акі не закранула ўладанняў навасільска-адоеўскіх князёў, якія, адпаведна з маскойска-разанскай дамовай 1402 г., знаходзіліся "на баку" вялікага князя маскоўскага. Імкненне вялікага князя літоўскага распаўсюдзіць сваю ўладу на Вярхоўскія княствы сутыкнулася з інтарэсамі маскойскага ўладара. У 1406 г. распачынаецца вайна паміж Велікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім, у ходзе якой у 1407 г. быў спалены цэнтр Навасільска-Адоеўскага княства. У той жа час на тэрыторыі княства было заснавана намесніцтва ў г. Мцэнске - апорная база ВКЛ у верхнеокскім рэгіёне. Аднак літоўска-маскоўская вайна 1406-1408 гг. з'явілася амаль безвыніковай. Адоеўскі князь па-ранейшаму служыў Маскве. Толькі ў 1427 г. князі навасільскага дому прызналі васальную залежнасць ад Вітаўта. Гэтаму спрыяла аднаўленне Вітаўтам антыардынскай палітыкі. Так, яшчэ ў 1422 г. вялікі князь літоўскі дапамог князю Юрыю Раманавічу Адоеўскаму, якога ў Адоеве ўзялі ў аблогу татары. Дзякуючы памежаваму становішчу, Адоеўскае княства, у адрозненне ад большасці іншых дзяржаўных утварэнняй у вярхоу'ях Акі, у складзе ВКЛ захавала пэўную самастойнасць. Адносіны з вялікакняжацкай уладай рэгуляваліся "па пагадненню і дамове", за князямі захоўвалася права ад'язджаць ад вялікага князя літоўскага са сваімі отчынамі. Вядомы дагаворы 1442, 1459, 1483 гг. Акрамя вотчынных зямель князі Навасільскага роду атрымалі шматлікія пажалаванні з зямель былых Вярхоўскіх княстваў. У другой палове XV ст. уладанні князёў Навасільскага дому размяркоўваюцца паміж дзвума родамі - князямі Варатынскімі і Адоеўскімі. У гэты час згадваюцца баяры Адоеўскія. У другой палове XV ст. разгортваецца барацьба за ўладу над верхнеокскімі землямі. У 1474 г. на маскоўскую службу першым сярод вярхоўскіх князёў пераходзіць Сямён Юр'евіч Адоеўскі. Неўзабаве ён быў забіты, але яго сыны засталіся на баку Масквы. Пэўна адказам падпарадкавацца ўладам ВКЛ трэба растлумачыць абрабаванне саюзнікам Казіміра IV ханам Ахматам у 1480 г. Адоева і шэрага іншых гарадоў уздоўж Акі. 10 красавіка 1483 г. быў аднаўлён дагавор паміж Казімірам IV і князямі варатынскім, адоеўскім і навасільскім, але ён ўжо ня змог змяніць агульнай тэндэнцыі бегства вярхоўскіх князёў у бок Масквы. У 1487 г. пачалася памяжовая вайна паміж ВКЛ і ВКМ, у якой найбольш актыўнымі прыхільнікамі маскоўскага боку з'явілісь Адоеўскія князі. Яны не толькі рабілі нападзенні на ўладанні верных Казіміру IV вярхоўскіх князёў і уводзілі многіх з іх у палон, але нават захапілі на імя маскоўскага ўладара ўдзел свайго дзядзі Федара Іванавіча, валодаўшага паловай Адоева. У выніку дамовы 1494 г. Казімір IV вымушаны быў адмовіцца ад вярхоўнай улады над навасільскімі, варатынскімі, адоеўскімі і некаторымі іншымі князямі, уладанні якіх сталі часткай Вялікага княства Маскоўскага. З сярэдзіны XVI ст. згадваецца існаванне Адоеўскага павета, складзенага з уладанняў князя М.І. Варатынскага. Рэшткі аўтаноміі ўдзел Адоеўскіх і Варатынскіх князёў пэўны час захоўваў і ў складзе Маскоўскай дзяржавы, а канчаткова быў ліквідаваны Іванам Жахлівым у 1562 г.

Літ.: Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Warszawa, 1936. T. 33; Lietuvos Metrika - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. - V., 1993. - Kn. 5: (1427-1506); Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства (Вторая половина XV века). М., 1952; Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV - XVI вв. - М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1950; Кром М.М. меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности (заселение и объединение центра). Л., 1929; Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987; Шеков А.В. Верховские княжества (Краткий очерк политической истории. XIII - середина XVI вв.). Тула, 1993.

Віктар Цемушаў

Страницы: 1 · 2 · 3 · 4 · 5 · 6 · 7 · 8 · 9



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «золотая орда» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» ольгерд опаков «османская империя» «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло