Цемушаў, В. М. "Вайна пад час міру". Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486-1494) / Віктар Цемушаў // Беларускі гістарычны агляд : навуковы часопіс / заснавальнік Г. Сагановіч. - Мінск : [б. в.], 2008. - Т. 15, сшыткі 1/2. - С. 5-48.

 

(с. 5) "Вайна падчас міру".

Першая памежная вайна

ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім

(1486-1494 гг.)

Віктар Цемушаў

Сярод памежных войнаў канца XV - першай трэці XVI ст. паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай найбольш нераспрацаванай застаецца першая. Між тым, менавіта пад час той вайны вылучаліся прэтэнзіі маскоўскага ўладара на "рускія" землі ВКЛ і вызначалася далейшая стратэгія паводзінаў Масквы ў адносінах да суседніх дзяржаў.

[Сярод падзей гісторыі ВКЛ канца XV - першай трэці XVI ст. заслугоўваюць асаблівай увагі літоўска-маскоўскія адносіны і як асноўная іх праява - шэраг памежных войнаў, вынікам якіх з'явіліся сур'ёзныя змены ў геапалітычнай сітуацыі ва ўсей Усходняй Еўропе. Сярод памежных войнаў адна застаецца дагэтуль без асобнага даследавання і наогул вылучаецца сваёй нераcпрацаванасцю. Аднак, трэба заўважыць, што менавіта падчас гэтай, першай памежнай вайны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім вызначалася далейшая стратэгія паводзін у адносінах суседніх дзяржаў, складвалася ідэалогія толькі што з'явіўшайся на свет адзінай Расійскай дзяржавы і вылучаліся прэтэнзіі маскоўскага гасудара на "рускія" землі ВКЛ. Нявырашаныя праблемы першай вайны выклікалі другую, па сутнасці, першая вайна і ўяўляла сабой падрыхтоўку да другой].

[Адна з галоўных праблем, якая паўстае пры вывучэнні першай памежнай вайны паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім - гэта яе датыроўка]. Бадай не існуе іншай вайны, у дачыненні да храналагічных рамак якой было б столькі няпэўнасці і розных думак. Пачатак вайны або губляецца недзе ў 80-х гг. XV ст., або цвёрда замацоўваецца за 1492 г., хоць апошнюю дату лёгка абвергнуць адной толькі спасылкай на паход 11 маскоўскіх ваяводаў на Варатынск у 1489 г. [(пра гэта гл. далей). Парадаксальна, але і канец вайны не ва ўсіх даследчыкаў абапіраецца на натуральную прыкмету - час заключэння міру (5 лютага 1494 г.). Вядомая вайна за Смаленск 1512-1522 гг. некалькі гадоў да сваяго завяршэння (гэта значыць падпісання перамір'я) не ведала сур'ёзных баявых дзеянняў, але ніхто не адбірае ад яе пэўны час. А вось наконт першай памежнай вайны сустракаецца імкненне замкнуць яе ў два гады, кароткую кампанію 1492-1493 гг.[1] Таксама трэба зазначыць, што ў розных па часе працах адзін і той жа аўтар можа прадставіць датыроўкі вайны, якія далёка разыходзяцца адна ад другой[2]. (пра гэта гл. далей). Парадаксальна, але і канец вайны не ва ўсіх даследчыкаў абапіраецца на натуральную прыкмету - час заключэння міру (5 лютага 1494 г.). Вядомая вайна за Смаленск 1512-1522 гг. некалькі гадоў да сваяго завяршэння (гэта значыць падпісання перамір'я) не ведала сур'ёзных баявых дзеянняў, але ніхто не адбірае ад яе пэўны час. А вось наконт першай памежнай вайны сустракаецца імкненне замкнуць яе ў два гады, кароткую кампанію 1492-1493 гг.[3] Таксама трэба зазначыць, што ў розных па часе працах адзін і той жа аўтар можа прадставіць датыроўкі вайны, якія далёка разыходзяцца адна ад другой[4]]. І канец вайны не ва ўсіх даследчыкаў звязваецца з заключэннем міру (5 лютага 1494 г.). Некаторыя з іх лічаць, што яна закончылася ўжо ў 1493 г.[5]

Ваенныя дзеянні першай памежнай вайны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім [разам з тым] упершыню выявілі мяжу дзвюх дзяржаваў, якая, напэўна, непарушна існавала з пачатку XV стагоддзя [(дакладна з 1403-1408 гг.)], але амаль не пакінула аб сабе сведчанняў у крыніцах. Вылучэнне невядомай, здаецца, устойлівай мяжы можа даць уяўленне аб тым, дзе ўтварылася першая лінія абароны ВКЛ супраць усходняга суседа. Якраз назіранні за тым, дзе адбываліся памежныя сутычкі першай вайны, дазваляюць (с. 6) дакладна вызначыць тэрыторыі, прызначаныя для стрымання праціўніка. Трэба зазначыць, што і ў наступнай вайне сфарміраваная лінія абароны на некаторых напрамках заставалася па-ранейшаму актуальнай.

На жаль, большасць даследчыкаў наогул не праяўляла інтарэсу да гістарычна-геаграфічных акалічнасцяў першай памежнай вайны. Крыніцы даюць дастаткова інфармацыі, але дагэтуль спробаў на яе аснове зрабіць высновы аб ходзе ваенных дзеянняў, іх накіраванасці, падлічыць тэрытарыяльныя страты і пазначыць праблемныя рэгіёны, слабыя месцы, вакол якіх і разгарэўся наступны канфлікт амаль не сустракаецца. Прыкладам можна адзначыць лёс уладанняў князёў Крошынскіх. Воласці Крошынскіх у поўным складзе былі пералічаны ўжо на першых старонках пасольскіх кніг, яны звычайна называліся ў адпаведных мясцінах даследаванняў, але іх месца нават не спрабавалі ўстанавіць. Толькі М.К. Любаўскі няпэўна заўважыў, што яны ляжалі побач з мажайскімі землямі[6], і Я. Натансон-Лескі сцвярджаў амаль тое ж[7]. Тым часам, Крошынскія першымі адчулі на сабе подых вайны, былі хутка пазбаўлены сваіх уладанняў, паспелі атрымаць новыя, таксама на памежжы, але хутка страцілі і іх. Як высвятляецца, уладанні Крошынскіх прасоўваліся далёка ў бок маскоўскіх зямель і, пэўна, менавіта ім адводзілася значная роля ў арганізацыі абароны ВКЛ на ўсходнім напрамку. Дзеля гэтага і былі пераведзены князі Крошынскія аж з-пад Новагародка ў самы ўсходні кут дзяржавы. [(таксама можна ўзгадаць гіпотэзу аб іх ссылцы, мабыць, за падтрымку Свідрыгайлы або каго іншага, аднак і гэта не адмаўляе магчымага разліку на выкананне князямі абарончай ролі).

Па прычынах неакрэсленасці храналагічных межаў вайны і адсутнасці ўвагі да тэрыторыі, на якой яна вялася, паўстае шэраг невырашаных пытанняў. Так, Ю.Г. Аляксееў вельмі ўдала заўважыў аб агульным кіраванні і каардынацыі маскоўскіх баявых дзеянняў на ўсіх напрамках з боку ВГК (вярхоўнага галоўнакамандавання)[8], але ягоная датыроўка вайны 1492-1493 гг. не дазволіла распаўсюдзіць звязуючую дзейнасць вялікакняжацкай улады на тыя мерапрыемствы, што ажыццяўлялі ўдзельныя маскоўскія князі, асобныя прадстаўнікі вялікакняжацкай адміністрацыі і рабілі залежныя ад ВКЛ памежныя князі паміж 1486-1492 гг. Наогул, Ю.Г. Аляксееў засяроджваецца на апісанні паходаў маскоўскіх вялікакняжацкіх войскаў, ў сувязі з чым бліскучы разбор ваеннай кампаніі Івана ІІІ 1492-1493 гг. выглядае незавершаным.

З іншага боку] Уяўленні пра мясцовасць і канфігурацыю літоўска-маскоўскай мяжы дазваляюць зразумець тактычныя і нават стратэгічныя намеры літоўскіх і маскоўскіх уладаў. Напрыклад, наданне літоўскаму перабежчыку князю Ф.І. Бельскаму ўладанняў на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ было выклікана свядомым імкненнем маскоўскага ўрада арганізаваць няспынны ціск і турбаванне тэрыторыі суседа. Такія ж самыя задачы выконвалі новы ўладар Цверы (с. 7) вялікі князь Іван Малады, уладальнік Ржэвы - князь Барыс Волацкі, Мажайска - князь Андрэй Вугліцкі. Вялікакняжацкі дзяк Васіль Далматаў, медынскі намеснік Васіль Давыдавіч таксама клапаціліся аб інтарэсах гасудара на літоўскім памежжы. Між іншым, палітыка стварэння нязносных умоваў жыцця на памежжы стала сваеасаблівай формай вядзення вайны з боку Масквы.

Каб канчаткова аслабіць пазіцыі літоўскай вялікакняжацкай улады, маскоўскі бок наносіў кропкавыя ўдары па цэнтрах намесніцтваў ВКЛ і асяродках мясцовай княжацкай улады - гарадах Любуцк, Мцэнск, Сярпейск, Варатынск, Вязьма і інш. Гэтыя гарады знаходзіліся ў атачэнні ўладанняў князёў - васалаў вялікага князя літоўскага, і ў выніку вернасць апошніх у спалучэнні з няспынным чаканнем рэпрэсій з-за мяжы станавілася вельмі хісткай. Тэрор і запужванне насельніцтва, перарыванне гандлю, рабаўнічыя наезды, аслабленне асяродкаў літоўскай вялікакняжацкай улады для прыцягнення да сабе мясцовых князёў, прамыя захопы і каланізацыя земляў ВКЛ сталі неад'емнымі кампанентамі той вайны. Можна пабачыць, што ў разнастайнасці прыёмаў вядзення вайны месца для непасрэдных баявых дзеянняў маскоўскіх вялікакняжацкіх войскаў заставалася не так і шмат. Такім чынам, калі мы засяродцімся на пошуку "чыстай" вайны, гэта значыць, на руху войскаў і бразганні зброі, дык маем шанец вайны наогул не пабачыць. Нарэшце, трэба заўважыць, што шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх было жаданне скарыстаць як мага меньш сілаў у барацьбе з ВКЛ і паклапаціцца аб скрытнасці, непрыкметнасці праходжання вайны, былі вызваны натуральнай прычынай - імкненнем Івана ІІІ дасягнуць поспехаў паміж тымі шматлікімі цяжкімі міжнароднымі і ўнуранымі справамі, якімі ён быў ў той час заняты. Паход на Казань, крымскія справы, канфлікты з рэшткамі Вялікай Арды, пакарэнне Вяткі, праблемы са сваімі ўдзельнымі князямі - усё гэта не дазваляла адначасова весці адкрытую сур'ёзную вайну [яшчэ] і з ВКЛ.

[Такім чынам, асноўны змест дадзенага артыкула прысвечаны высвятленню тых праблем, якія дагэтуль маюць спрэчны характар (датыроўка вайны) і засталіся па-за ўвагай даследчыкаў (гістарычна-геаграфічныя акалічнасці вайны). У сувязі з іншым разуменнем часу і прасторы, у якіх адбывалася вайна, адкрываюцца магчымасці для новай рэканструкцыі падзей першага сур'ёзнага канфлікту паміж найбольш буйнымі дзяржавамі Усходняй Еўропы.

Па за межамі разглядаемай праблематыкі застаюцца вельмі значныя пытанні, без адказу на якія нельга лічыць поўным ўяўленне аб першай памежнай вайне. Яна праходзіла ў непасрэднай сувязі і пад уплывам зменлівай міжнароднай сітуацыі і, між іншым, міжнародныя сілы ў той ці іншай ступені адыгрывалі ў ёй сваю ролю. Напрыклад, прыярытэт турэцкага напрамку знешняй палітыкі караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча не дазволіў надаць дастаткова ўвагі ўсходнім межам ВКЛ. Таксама, значная месца ў вайне абодва канфліктуючых бока адводзілі крымскаму фактару, а складаныя адносіны Масквы з рэшткамі Вялікай Арды, Казанню і г.д. прама паўплывалі на той "дзіўны" характар вайны, які заўважалі гісторыкі.

Мы не зразумеем падзей, што адбываліся ў канцы XV ст., калі не звернемся да вывучэння ідэалагічнай абгрунтаванасці памкненняў Івана ІІІ, які, як вядома, прыняў тытул гасудара ўсея Русі і ўжо нават гэтым абвясціў праграму збірання пад сваёй уладай "рускіх" зямель ВКЛ.

Таксама ўнутранае развіццё дзяржаў-суседзяў (праблемы адносін велікакняжацкай улады з удзельнымі і ў рознай ступені залежнымі ад яе князямі) павінна знайсці (і знаходзіць) даследчыка].

Аб часе, калі пачалася вайна, існуюць розныя меркаванні. Амаль адзінадушны погляд на час праходжання першай памежнай вайны маюць польскія гісторыкі. Даследчык усходняй граніцы ВКЛ Я. Натансон-Лескі паздзяляў літоўска-маскоўскія адносіны канца XV ст. на два канфлікты: памежную вайну пад час міру ("Wojna kresowa podczas pokoju") 1486-1492 гг. і першую маскоўскую вайну 1492-1493 гг. Апошняя скончыла(c. 8)ся ў лютым 1494 г., калі быў заключаны мір[9]. Памежная вайна пры гэтым характэрызавалася шэрагам наездаў на граніцы, якія спалучаліся са здрадамі мясцовых князёў і далучэннем іх удзелаў да Масквы, а першая маскоўская вайна - рухам трох вялікіх арміяў на тэрыторыю Літвы і здабычай гарадоў у Паоччы, Вяземшчыне і Смаленшчыне[10].

Л. Каланкоўскі ў сваёй працы па гісторыі ВКЛ піша пра маскоўскі націск на ўсходнія літоўскія рубяжы ў 1486-1492 гг., сэнс якога быў у імкненні да тэрытарыяльнай здабычы[11]. Па словах гісторыка, яшчэ ў 1485 г. праз сваіх паслоў Літва заяўляла аб маскоўскіх грабяжах і разбоях на ўскраінах ВКЛ[12]. Таксама ўзгадваецца разарэнне Мцэнска з боку Разані, якое адбылося ў пачатку мая 1486 г. Потым даецца падрабязны разбор канфліктаў на памежжы да 1492 г., якія перарываюцца смерцю Казіміра Ягайлавіча, а потым працягваюцца маскоўскімі атакамі на гарады ВКЛ пры Аляксандры Казіміравічу і спыняюцца з заключэннем міру 5 (7) лютага 1494 г.[13] Польскі даследчык не картыстаецца тэрмінам "вайна", але, па сутнасці, час баявых дзеянняў працягвае з 1486 да 1494 г.

У іншай працы Л. Каланкоўскі сцвярджаў, што націск Івана ІІІ на ўсходнія літоўскія землі фактычна пачаўся пасля далучэння да яго імперыі Ноўгарада, але няспынныя войны працягваліся з 1487 г. З пачатку 1492 г. вялікі князь маскоўскі выступаў ужо з дамаганнямі шарагу гарадоў і воласцяў[14].

З даследавання С.М. Кучыньскага, прысвечанага чарнігаўска-северскім землям пад уладай ВКЛ, канкрэтныя даты маскоўска-літоўскага супрацьстаяння канца XV ст. вызначыць цяжка. Вялікія маскоўскія наезды на Вярхоўскія княствы пачаліся з 1484 г., але адбываліся яны ўжо ў 1470-1474 гг.[15] Гісторык лічыць, што не варта называць першым годам (c. 9) літоўска-маскоўскай вайны 1492 год. Ён быў толькі часам узмацнення ваеннай кампаніі і пачаткам канца 20-гадовай памежнай вайны, якая вялася з абодвух бакоў без фармальнага аб'яўлення[16]. Яшчэ да пазначанага году ў памежных справах выкарыстоўваліся рэгулярныя палкі, "яўнай вайной" выглядае справа пад мурамі Варатынска 1489 г., калі туды рушылі 11 маскоўскіх ваяводаў[17]. Узмацненне вайны ў 1492 г. не суправаджалася яе абвяшчэннем, наогул не існуе звестак аб фармальным пачатку канфрантацыі. Па словах Кучыньскага, "абодва ўрады не называлі сваім імем тое, што адбывалася фактычна"[18]. У выніку гісторык прапануе альбо прызнаць вайну дваццацігадовай - паміж 1473-1493 гг. - "вайной сярод міру", альбо лічыць літаральна, што яе не было, а першая маскоўская вайна адбылася у 1500-1503 г.[19]

Г. Лаўмяньскі следам за іншымі гісторыкамі вылучае перыяд памежнай вайны падчас міру ("wojna kresowa podczas pokoju") як 1486-1492 гг. Гэтая вайна складалася з пагранічных сутычак, якія мелі дваякі характар: 1. дзеянні маскоўскіх атрадаў і 2. справы памежных князёў[20]. Пасля дыверсійных сутычак, якія так і не перайшлі да вялікай канфрантацыі, пачалася першая маскоўская вайна, якая скончылася "вечным" мірам[21].

І нарэшце Г. Блашчык лічыць, што ў пачатку панавання ў ВКЛ Аляксандра Ягелончыка стаяла праблема заканчэння вайны з Масквой, што адбылося ў 1494 г.[22] Першая маскоўская вайна адбылася паміж 1492-1494 гг., але ёй папярэднічалі падзеі, якая пазначыў А.А. Зімін называе "дзіўнай вайной", а Л. Каланкоўскі - "пагранічнай вайной". Паходжанне той вайны гісторык прапануе шукаць у ад'ездах да Масквы вярхоўскіх князёў. Апошнія таксама адыгралі ключавую ролю ва ўсім канфлікце[23].

(c. 10) Такім чынам, можна пабачыць, што большасць польскіх гісторыкаў амаль адзінадушна пашырае час маскоўска-літоўскага супрацьстаяння на 1486-1494 г. (з маленькімі нюансамі). Вельмі істотным ўяўляецца падзел вайны на два этапы, для якіх рубяжом з'яўляецца 1492 г. - год смерці караля Казіміра і час пералому ў гісторыі ВКЛ. Але С.М. Кучыньскі падаў пераканаўчую крытыку такога падыходу, якая прымушае звязаць усе падзеі пэўнага часу ў адну вайну.

Прадстаўнік літоўскай гістарыяграфіі Э. Гудавічус згадвае пагранічныя сутычкі, або інцыдэнты з 1486 г.[24][25]. Паспяховай для ВКЛ была толькі абарона на мцэнска-любуцкім рубяжы, але пад час вайны 1492-1494 гг. крэпасці Мцэнск і Любуцк былі страчаны[26]. Па словах гісторыка, у пачатку 1493 г. Літве была афіцыйна аб'яўлена вайна, і ВКЛ зноў страціла шэраг гарадоў і валасцей. Сярод апошніх пералічаны Алексін, Цешылаў, Рослаў, Таруса, Абаленск[27], якія або ніколі ВКЛ не належалі, або не былі страчаны на той час (гэта ў выпадку, калі маецца на ўвазе літоўскі, а не разанскі Рослаў, а менавіта апошні на маскоўскім баку згаданы ў тэксце дагавору 1494 г.). Таксама сярод вернутых ВКЛ гарадоў не магло быць Лучына і Бранска[28] - яны не былі захоплены. Э. Гудавічус не бачыць вялікага маштабу вайны 1492-1494 гг. Па яго словах, горш за тэрытарыяльныя страты былі маральныя наступствы, а заключаны дагавор не даваў аніякіх гарантый, а толькі фіксіраваў пачатак рускага ўварвання[29]. Непрыкрытае разарэнне і пакарэнне залежных зямель, якое пачалося ў 1486 г., набыло ў наступным годзе характар няспыннай вайны, якая ў апісанні падзей 1490-1491 гг. называецца "малой" пагранічнай вайной

[У рамках] расійскай гістарыяграфіі не ўдалося выпрацаваць больш-меньш адзінага погляду на час, калі адбывалася першая маскоўска-літоўская памежная вайна. Г.Ф. Карпаў, які выдаў (c. 11) галоўную крыніцу па адносінах Масквы і Вільні ў другой палове XV ст. - пасольскія кнігі, задоўга да гэтага стварыў самастойнае даследаванне пра барацьбу Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ[30]. Аўтар аднёс пачатак варожых дзеянняў Масквы супраць Літвы да 1473 г., калі Сямён Беклемішаў хадзіў да Любуцка з раццю вялікага князя[31]. Але, па словах даследчыка, адносіны паміж дзяржавамі не спыняліся, Казімір вайны не пачынаў, і толькі пасля далучэння да Масквы Цверы і ўзяцця Казані (гэта значыць пасля 1485-1487 гг.) наступленне Масквы сапраўды пачалося[32]. Разам з тым, урад ВКЛ чамусці не лічыў, што ён вядзе вайну з Масквою. У выніку наступленне Масквы было спынена [сваеасаблівым сродкам "Ягайлаўцаў" - іх] яго шлюбнай палітыкай. Такім чынам, [датыроўка маскоўска-літоўскіх варожых дзеянняў у асэнсаванні Г.Ф. Карпава выпадае прыкладна на 1487-1494 гг., хоць сам ён меў вельмі асцярожны падыход нават да самога факту праходжання вайны. Характэрна, што ў 1494 г. - часу заключэння мірнай дамовы - Г.Ф. Карпаў убачыў пэўны рубеж у адносінах суседніх дзяржаў, пасля якога "рускі ўрад" атрымаў права і абавязак бараніць праваслаўных у ВКЛ[33]] Г.Ф. Карпаў змяшчаў вайну паміж 1487 і 1494 г.

М.К. Любаўскі разглядаў літоўска-маскоўскія адносіны да 1492 г. у кантэксце  аддзялення ад Літвы вярхоўскіх князëў (з Верхнеокскай украйны). Дапамога мясцовых князёў была карыснай у барацьбе з татарамі, і Масква не толькі заахвочвала іх да пераходу на сваю службу[34], але і аказвала пэўны ціск[35]. І толькі ў жніўні 1492 г. "натянутые отношения между Москвой и Литвой в конце-концов разрешились открытою войной между ними"[36].

К.В. Базілевіч асобны раздзел сваёй кнігі пра знешнюю палітыку Расіі ў другой палове XV ст. прысвяціў пагранічнай вайне з ВКЛ (менавіта пад такой назвай яна і занатавана). Вайна пазначана пад 1487-1494 гг., але ў тэксце аўтар сцвярджае, што ваенныя дзеянні набылі сур'ёзны характар ужо з канца 1486 г.[37]

На фоне міжнародных адносін ва Усходняй Еўропы разглядаў тую ж вайну І.Б. Грэкаў. Гісторык, са спасылкай на (c. 12) Л. Калянкоўскага, заўважыў, што вайна, якая не была афіцыйна аб'яўлена, фактычна вялася з 1487 да 1494 г.[38]

А.А. Зімін у сваёй працы, прысвечанай гісторыі Расіі мяжы XV-XVI ст., наогул адмовіўся ад вызначэння дакладнай даты вайны[39], і гэта пазіцыя ўяўляецца даволі слушнай. Вайна, якая цягнулася да заключэння дагавора ў 1494 г., была ахарактарызавана гісторыкам як "дзіўная"[40], але што з'явілася прычынай такой назвы - ён тлумачыў.

У грунтоўнай манаграфіі М.М. Крома асаблівая ўвага аддаецца даследаванню ролі памежных князёў у барацьбе ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім, а таксама высвятленню пазіцыі заходнерускіх гарадоў у гэтым супрацьстаянні. У 80-90-я гг. XV ст., па меркаванні М.М. Крома, працягваўся руска-літоўскі канфлікт, аднак адкрытая вайна пачалася менавіта ў 1492 г. і скончылася з падпісаннем "вечнага" міру 5 лютага 1494 г.[41]

У [сваёй] кнізе [, прысвечанай дзейнасці Івана ІІІ,] М.С. Барысаў апісвае маскоўска-літоўскую вайну, якая мела з боку Масквы характар наступлення, пачалася ў 1487, а скончылася ў 1494 г.[42] Вайна вялася за памежныя раёны з неакрэсленым або падвойным палітычным статусам.

Ю.Г. Аляксееў у аналагічнай працы свядома сцвярджаў аб пачатку вайны ў 1486 г. Пры гэтым ён прывёў вытрымку (без спасылкі) з крымскіх пасольскіх кніг за той час (людзі вялікага князя маскоўскага "беспрестанно емлют королеву землю")[43], якая, на ягоную думку, сведчыла аб бесперапыннай памежнай вайне, што ўжо вялася тады паміж Руссю і Літвой[44]. Аднак пазней Ю.Г. Аляксееў змяніў пазіцыю ў дачыненні да датыроўцы першай памежнай вайны і ўжо характарызаваў Літоўскую вайну 1492-1493 гг. як першую кампанію наступлення Расіі ў заходнім напрамку з мэтай вяртання рускіх зямель, страчаных у перыяд літоўска-татарскага ліхалецця[45]. Агульнымі рысамі вайны (c. 13) было ажыццяўленне шэрагу аперацый ва ўсіх накірунках на невялікую адлегласць. Пры гэтым вялікую ролю ў вырашэнні канкрэтных мэтаў - захопаў гарадоў - адыграла ВГК (вярхоўнае галоўнакамандаванне), якое вяло агульнае кіраванне і каардынацыю, стварала стратэгічны рэзерв на выпадак контрнаступлення праціўніка. Такім чынам, з невялікімі стратамі быў дасягнуты значны стратэгічны і палітычны вынік[46].

Сарод апошніх прац, што датычаць падзей першай памежнай вайны, нельга не заўважыць артыкул У. Волкава "Хітрая вайна", у якім аўтар крытукуе характэрыстыку вайны А.А. Зіміным, як "дзіўнай", і адначасова прапануе сваё разуменне падзей. У падзагалоўцы назвы артыкула адразу заяўлена храналогія вайны: Маскоўска-літоўскае супрацьстаянне 1492-1494 гадоў[47]. Тым не меньш, значная частка тэксту прысвечана апісанню адъездаў вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, што адбываліся з пачатку 1470-х гг. Аўтар згадвае паход 11 маскоўскіх ваяводаў на Варатынск у 1489 г., але чамусці далей сцвярджае, што да смерці Казіміра IV справы абмежаваліся лакальнымі пагранічнымі сутыкненнямі і ўзаемнымі папрокамі[48]. Пасля агляду падзей вайны 1492-1494 гг. У. Волкаў прыступае да высноў. На яго думку, узброенны канфлікт не меў аніякіх "дзівацтваў", як лічыў А.А. Зімін, а адбываўся паводле старанна прадуманага плана. Пры гэтым, маскоўскія ваяводы выпраўляліся ў бой толькі тады, калі патрэбна было абараніць таго князя, які пажадаў перайсці на маскоўскі бок[49]. Безумоўна, варта пагадзіцца з існаваннем нейкага плана, ці, дакладней, прадуманай тактыкі з маскоўскага боку ў імкненні захапіць памежныя землі ВКЛ. Але, трэба заўважыць, па-першае, што А.А. Зімін вызначыў тэрмін "дзіўная" да вайны, якая развівалася з 80-х гг. XV ст., што мае цалкам іншы сэнс, а, па-другое, сапраўды "дзіўна" выглядае тэзіс У. Волкава аб абароне памежных князёў. У адной са спасылак да свайго артыкула аўтар зачапіў яшчэ М.М. Крома і М.С. Барысава, якія падтрымалі погляд А.А. Зіміна і лічылі, нібыта вайна ішла амаль без прыцягнення Іванам III уласнай ваеннай сілы і пачалася яшчэ ў 1487 г.[50] Чамусці, па словах У. Волкава, усе крыніцы пераканаўча сведчаць аб пачатку вайны ў жніўні 1492 г.[51]

[Артыкул У. Волкава, хоць і няўдала, падводзіць вынік развіцця расійскай гістарыяграфіі па пытанню храналігічных межаў разгладаемай вайны. Можна пабачыць, што расійскія даследчыкі ў гэтым пытанні падзяліліся на два лагеры: прыхільнікаў вядзення сваеасаблівай вайны з 80-х гг. XV ст. і абаронцаў цвёрда вызначаных ваенных дзеянняў 1492-1494 гг.]

Таксама і ў беларускай гістарыяграфіі не існуе адзінага погляду на храналогію маскоўска-літоўскага канфлікту. Дагэтуль ад(c. 14)сутнічае асобная праца акадэмічнага ўзроўню, у якой разглядаўся б не толькі маскоўска-літоўскі канфлікт канца XV ст., але і наогул адносіны Масквы і Вільні ў XV-XVI ст. З нешматлікіх артыкулаў, навукова-папулярнай, навучальнай і даведачнай літаратуры складваецца ўражанне, што ў айчыннай гістарычнай навуцы пануе ўяўленне пра пачатак вайны пасля смерці Казіміра Ягайлавіча і яе завяршэнне "вечным" мірам 1494 г.[52]

З усіх поглядаў можна вылучыць два асноўныя падыходы. У першым перавага аддаецца вялікамаштабным баявым дзеянням у пачатку праўлення Аляксандра Казіміравіча (1492-1494 гг.), у другім - нягледзячы на змены ў кіраўніцтве ВКЛ - другой палове 80-х гг. XV ст. - 1494 г. Пры гэтым трэба заўважыць, што паміж прыхільнікамі абодвух падыходаў вялікіх супярэчнасцяў няма. Амаль ніхто не адмаўляў вядзення баявых дзеянняў да 1492 г., але хтосьці лічыў іх толькі падрыхтоўкай да адкрытай вайны, хтосьці - дробнымі памежнымі сутычкамі альбо справамі мясцовых князёў, а іншы - такімі жа па праяўленню справамі, але скрытымі па характару, што дыктавалася імкненнем абодвух бакоў не ўвязвацца ў вялікую вайну [і не пераносіць на яе ўвагу з больш значных напрамкаў].

Галоўныя прычыны пачатку вайны ў 1492 г. бачаць у адсутнасці маштабных баявых дзеянняў з выкарыстаннем велікакняжацкіх войскаў раней гэтага часу, а таксама (c. 15) ў тым, што са смерцю караля і вялікага князя Казіміра нібыта спынілася дзеянне папярэдніх дамоваў і гэтым скарысталася Масква.

І сапраўды, ці магчыма дробныя памежныя сутычкі, якія мабыць увесь час суправаджалі паўсядзённае жыццё на памежжы, пераводзіць у ранг вайны? Калі не, то трэба звязваць пачатак вайны з выкарыстаннем ў ваенных дзеяннях велікакняжацкіх ("рэгулярных" па польскай тэрміналогіі) войскаў. Так сцвярджалі тыя даследчыкі, што пачыналі вайну з 1492 г. Але не трэба забывацца, што ўжо ў 1489 г. 11 маскоўскіх ваяводаў на чале з князем Васілём Іванавічам Касым Патрыкеевым прыйшлі пад Варатынск, горад спалілі, а жыхароў вывелі ў палон[53]. Таксама і ў 1487 г. на памежжы з маскоўскага боку дзейнічалі не толькі слугі мясцовых удзельных князёў, але і прадстаўнікі велікакняжацкай адміністрацыі. Прыклад таму - захоп вотчын князёў Крошынскіх і кіраванне імі велікакняжацкім дзякам Васілём Далматавым[54].

[Прамых спасылак на страту сілы ўсіх дагавораў пасля смерці аднаго з суб'ектаў, які іх заключыў, не сустракаецца. Але, безумоўна, нельга адмаўляць той з'явы, што падчас вырашэння унутраных праблем у адной дзяржаве, іншая імкнецца скарыстацца становішчам суседкі і актывізуе ваенныя дзеянні. Менавіта гэта натуральная рэакцыя Масквы на часовае аслабленне ВКЛ і была ўспрынята шэрагам даследчыкаў у якасці пачатку сапраўднай вайны.

Тым не менш, у адносінах да першай памежнай вайны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім пытанне аб часе яе праходжання застаецца адкрытым. І ] калі час заканчэння вайны не можа выклікаць сумненняў - 5 лютага 1494 г., дзень заключэння мірнага дагавора ("вечное докончанье")[55], дык яе пачатак цвёрда вызначыць цяжка. Гэтая вайна так і не была аб'яўлена[56], а пад час яе вядзення не абрываліся дыпламатычныя кантакты, пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго, адмаўлялі свае варожыя дзеянні і імкнуліся перавесті віну на суседа. Сітуацыя ўскладняецца тым, што галоўная крыніца, якая дае абсалютную большасць дадзеных аб літоўска-маскоўскіх адносінах (пасольскія кнігі), захавалася толькі ад 1487 г., хоць вядома, што, напрыклад, у 1484 г. у Маскве знаходзіўся пасол ад караля Казіміра Ян Забярэжскі[57].

Згодна з першымі старонкамі маскоўска-літоўскіх пасольскіх кніг у 1487 г. (а, магчыма, ужо і ў 1486 г., калі адносіць тыя справы, аб якіх даводзілі паслы, да больш ранняга часу) на мяжы не было спакою. Але, можа, памежныя сутычкі (гэта (c. 16) значыць вайна з такім характарам вядзення) пачаліся яшчэ раней? Так, у інструкцыі маскоўскаму паслу ў Крым прадпісвалася на пытанне аб мэтах прыезду згаданага Яна Забярэжскага у Маскву адказваць, што кароль выпраўляў пасла "о порубежных делех"[58]. Да таго ж маскоўскі вялікі князь неаднаразова даваў зразумець, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі ягоны вораг, з якім павінен ваяваць і крымскі хан[59]. Такім чынам, калі вайна і не ішла ў першай палове 80-х гг. XV ст., дык падрыхтоўка да яе актыўна вялася, і ўжо ўзнікалі нейкія невядомыя канфлікты на памежжы.

Крымскія пасольскія кнігі вяліся з 1474 г., і з іх можна даведацца калі не аб падзеях, якія рэальна адбываліся паміж Масквой і Вільняй, дык, хутчэй, аб намерах і пажаданнях маскоўскага боку, напрыклад, зацвердзіць мірныя адносіны з заходнім суседам, ці наадварот - падбіць крымскага хана на вайну з ім. Дык, вось, перыяды імкнення да міру і жадання вайны з маскоўскага боку ў крымскіх пасольскіх кнігах адбіліся вельмі дакладна. У 1474-1480 гг. Іван ІІІ паслядоўна называў Казіміра сваім ворагам, з якім павінен змагацца і крымскі хан. У перыяд 1481-1482 гг. адносіны паміж Масквой і Вільняй змягчыліся, адчувалася імкненне Івана ІІІ адвярнуць хана ад жадання ісці на ВКЛ[60], урэшце, сустракаліся наўпроставыя сведчанні пра спробы ўсталявання мірных адносінаў Масквы і Вільні, хоць яны і былі няўдалымі[61]. Нават пасля ахалоджвання літоўска-маскоўскіх адносінаў[62] Іван ІІІ не планаваў варожых дзеянняў супраць ВКЛ, бо "нынеча делает свое дело с казанскім"[63]. З мая 1482 г. маскоўскі вялікі князь зноў падбіваў Менглі-Гірэя ісці на ВКЛ, хоць у хана і быў заключаны дагавор з каралём Казімірам[64]. У той час і пазней сам маскоўскі ўладар варожых (c. 17) дзеянняў супраць ВКЛ не пачынаў[65]. Новы этап абвастрэння адносінаў назіраўся менавіта з пачатку 1486 г. З гэтага часу засведчаны не толькі заявы аб варожых адносінах і падбухторванне хана да набегаў на тэрыторыю ВКЛ, але і непасрэдны маскоўскі наступ.

У сакавіку 1486 г. маскоўскаму паслу баярыну Сямёну Барысавічу, які выпраўляўся ў Крым, упершыню прадпісвалася адказваць на магчымыя пытанні хана Менглі-Гірэя наступным чынам: "Послы меж их [Іванам ІІІ і Казімірам] ездят о мелких делех о порубежных; а гладости никоторые и миру осподарю нашему великому князю с королем нет"[66]. А пасля, каб падштурхнуць хана да актыўных дзеянняў спраць ВКЛ, адкрыта заяўлялася: "А осподаря нашего великого князя люди безпрестанно емлют королеву землю"[67]. Характэрна, што маскоўскі пасол павінен быў адгаворваць хана ісці "в Путивлю, или на Северу", а накіроўваць яго на Падолле або кіеўскія месты[68]. Пэўна, Севершчына ўжо ўяўлялася тэрыторыяй, якая хутка стане маскоўскім уладаннем, таму яе не трэба было кранаць.

Такім чынам, неабходна прызнаць, што ўжо ў пачатку 1486 г. паміж двума бакамі вяліся баявыя дзеянні. Маскоўска-літоўская вайна пачалася. У верасні таго ж году гэта вайна ў адказе хана Менглі-Гірэя атрымоўвае сваю назву - "літоўская"[69]. Ад таго ж 1486 г. засталіся і іншыя, досыць канкрэтныя, звесткі пра вайну, як ужо пачатую.

У пачатку чэрвеня 1486 г.[70] праз пасла Зеньку Казімір Ягайлавіч перадаваў Івану III скаргу мцэнскага і любуцкага намесніка князя Дзмітрыя Пуцяціча пра тое, што "съ твоее (маскоўскага вялікага князя. - В.Ц.) земълі люди нашимъ людем вкраинным мецняномъ и любучаномъ многие шкоды починили в татбах и въ розбоехъ, и в грабежох тыми разы (c. 18) недавно"[71]. Таксама з ведама, а хутчэй за ўсё, на загад Івана ІІІ вясной 1486 г. адбыўся напад на землі ВКЛ з боку Вялікага княства Разанскага. У пачатку мая (напярэдадні Міколіна дня) людзі вялікага князя разанскага Івана Васілевіча прыйшлі пад Мцэнск, "место выжъгли, села повоевали и многие шкоды починили и люди головами в полонъ повели"[72]. Трэба заўважыць, што справы ішлі не з памежнымі князямі і не ў іх отчынах, а непасрэдна з дзяржаўным намеснікам ВКЛ і на велікакняжацкіх ўладаннях. А гэта сведчыць пра такі ўзровень канфрантацыі, які ўжо нельга прадставіць дробнымі памежнымі сутычкамі або "разборкамі" мясцовых князёў. Аднак, трэба думаць, абодва напады ажыццяўляліся з разлікам менавіта на рэакцыю вярхоўскіх князёў - васалаў Казіміра. Мэтай быў разлік на аслабленне пазіцыі літоўскай велікакняжацкай улады ў рэгіёне з панаваннем напаўсамастойнага княжацкага землеўладання, каб забяспечыць на яго ўплыў з боку Масквы.

Восенню 1487 г. ў Маскве з'явілася пасольства ад вялікага князя літоўскага Казіміра на чале з князем Цімафеем Уладзіміравічам Масальскім. 6 кастрычніка Масальскі выступіў перад маскоўскім бокам з прамовай[73], [Увесь змест апошняй, сэнс і нават тэрміналогія сведчылі пра трактаванне падзей, якія разварочваліся на літоўска-маскоўскім памежжы,] змест і нават тэрміналогія якой сведчылі пра трактаванне падзей на памежжы як пачатак вайны. [Слова "вайна" гучыць неаднаразова, хоць пад ёй і разумеюцца асобныя варожыя дзеянні з боку Масквы, а не агульна ўсе падзеі]. Сярод шматлікіх скаргаў на дзеянні з боку маскоўскіх удзельных князёў, намеснікаў і нават велікакняжацкага дзяка сустракаем пералік падзей, якія адбыліся яшчэ ў 1486 г. Высвятляецца, што "тому год минул", як на памежныя землі ВКЛ абрушыўся вал нападаў[74]. Да характарыстыкі апошніх трэба вярнуцца пазней, а цяпер варта звярнуць увагу на тое, што падзеі датуюцца 1486 г. Менавіта з яго пачынаецца няспынны ціск на памежжа ВКЛ. У той час на паўночнай літоўска-маскоўскай (раней - літоўска-наўгародскай) мяжы было яшчэ ціха, а каля былога Цвярского княства, Мажайска, Мядыні, у Верхнім Паоччы мірнае жыццё было парушана. Праўда, нельга думаць, што ўся літоўска-маскоўская мяжа стала суцэльнай лініяй фронту. Можна звярнуць увагу на памежныя рэгіёны, якія наогул не былі закрануты спусташэннем - гэта большая частка заходняй (c. 19) ржэўскай і некаторыя адрэзкі вяземска-мажайскай межаў. Але прычынай таго была іх прыродная адасобленасць. Балоты і лясы "паклапаціліся" пра абарону пэўных рэгіёнаў. Верагодна там маскоўскія ўладанні (асвоеныя, ці ў нейкім сэнсе карысныя землі) не сутыкаліся з літоўскімі, таму і не было канфліктаў [паміж імі].

[Здаецца, што прадстаўлены комплекс звестак даволі] Прыведзеныя факты, здаецца, пераканаўча сведчаць пра час пачатку маскоўска-літоўскай вайны. З 1486 г. ажыццяўляўся цэлы шэраг мерапрыемстваў сіламі ўдзельных маскоўскіх князёў, велікакняжацкіх служылых людзей і слуг залежнага ад Масквы вялікага князя разанскага. Назіранне за развіццём падзей ужо першага года вайны паказвае прадуманую накіраванасць, добрую спланаванасць і выразную скаардынаванасць дзеянняў маскоўскіх сілаў. Гаворка ідзе толькі пра адзін суб'ект канфлікту, бо ініцыятыва вядзення вайны была адразу на баку Масквы.

Удалую характарыстыку хода ўсёй вайны выказалі ў 1493 г. прадстаўнікі паноў-рады ў Маскве перад князем Іванам Юр'евічам Патрыкеевым. Па іх словах маскоўскі вялікі князь парушыў старыну, "написал себе имя свое высоко", а навіна ў выніку праявілася ў тым, што "нашому господару великіе ся шкоды подеяли зъ вашого гасподара земли, войну на миру пустилъ, городы его милости и волости пожжены, а иныи побраны, и люди многіи со многими статки ихъ въ полонъ поведены"[75]. Тут у сціслым выглядзе можна пабачыць і прэтэнзіі Івана III на валоданне ўсімі землямі Русі, і рэалізацыю гэтых намераў - праз разарэнне і спусташэнне тэрыторыі ВКЛ, яе захоп і вывад палону. [А вось і формула, якая растлумачвае незвычайны, "дзіўны" характар вайны: "вайну на міру пусціў", што ў пераасэнсаванні польскіх даследчыкаў гучыць як "вайна падчас міру"].

Баявыя дзеянні Вялікага княства Маскоўскага пад час першай памежнай вайны можна структураваць наступным чынам:

1. Мерапрыемствы, якія сыходзілі ад велікакняжацкай адміністрацыі. Яны не былі асабліва характэрнымі для першых гадоў вайны, хоць у асобых формах ажыццяўляліся і тады. Сярод іх можна вылучыць наступныя дзеянні:

1.1. Паходы моцных груповак велікакняжацкіх войскаў з мэтай захопу ці аслаблення цэнтраў улады ВКЛ у памежных (c. 20) рэгіёнах (Варатынск, Любуцк, Мцэнск, Мязецк і г.д.). На іх звярталі асаблівую ўвагу даследчыкі, чаму і звязвалі пачатак вайны з 1492 г. Аднак, зноў трэба пазначыць, што мерапрыемства такога ж плана было здзейснена ў 1489 г. Яно, як правіла, ігнаравалася з-за жадання пачаць адлік вайны ад смерці Казіміра Ягайлавіча. Паходы па мэтах умоўна падзяляюцца на 1.1.1. "заахвочваючыя" (г. зн. пагром асяродкаў улады ВКЛ або цэнтраў, уладары якіх не ўсвядомілі свой лёс быць падданымі маскоўскага гасудара) і 1.1.2. захопніцкія (г. зн., накіраваныя на прамое далучэнне тэрыторый да Масквы);

1.2. Захады прадстаўнікоў велікакняжацкай улады па заняцці і асваенні пэўных тэрыторый. Іх не заўважалі даследчыкі, хоць, здаецца, маштаб экспансіі з маскоўскага боку быў даволі значным, яна напраўлялася і кіравалася з цэнтра і мэтай яе быў не толькі 1.2.1. захоп (які мог быць лёгка адняты), але і 1.2.2. каланізацыя тэрыторый людзьмі з унутраных маскоўскіх абласцей. Такім чынам дасягалася ўстойлівае прырашчэнне тэрыторыі дзяржавы, хоць, трэба прызнаць, такі шлях даваў сціплыя вынікі. Для яго ажыццяўлення патрабаваўся працяглы тэрмін, разлічваць можна было толькі на ўласныя людскія і іншыя рэсурсы. Зразумела, больш прывабнымі былі іншыя сродкі вядзення вайны. Дарэчы, менавіта такі шлях экспансіі знаходзіў абгрунтаванне ў пасольскіх спрэчках, калі пэўная колькасць воласцяў на памежжы аб'яўлялася прыналежнай да якога-небудзь цэнтра ў Вялікім княстве Маскоўскім. Захопленыя і асвоеныя воласці пасля вайны заставаліся, як правіла, у складзе ўездаў, якія прынялі іх падчас вайны. Яшчэ трэба дадаць, што такія ж захады на памежжы рабілі маскоўскія ўдзельныя князі;

1.3. Рабаўнічыя напады велікакняжацкіх служылых людзей з мэтамі стварэння нязносных умоваў жыцця на памежжы, парушэння абарончых здольнасцяў рэгіёна і з разлікам на далейшую рэакцыю мясцовага насельніцтва, а перш за ўсё - памежных князёў, якія, каб пазбегнуць ціску, ну, і, безумоўна, з пэўнай выгадай для сябе падштурхоўваліся да пераходу на маскоўскую службу. За мяжу ўводзіліся людзі, жывёла, вывозілася маёмасць, перарываўся гандаль, пераразаліся камунікацыі, у выніку мясцовасць спусташалася, даводзілася да таго стану, калі не магла супраціўляцца маскоўскаму наступу;

1.4. Канцэнтрацыя войскаў недалёка ад мяжы ВКЛ у стратэгічна важных пунктах (Вялікія Лукі, Ноўгарад, Таржок, Цвер, Мажайск, Серпухаў, Таруса, "Бераг"). Непасрэдна (c. 21) ў баявых дзеяннях гэтыя фарміраванні маглі не ўдзельнічаць, але яны выконвалі значныя функцыі - прыкрывалі межы (не толькі літоўскія, але і з Полем) у месцах магчымага наступу праціўніка і ў пэўнай ступені гарантавалі ўтрыманне захопленых тэрыторый;

2. Дзеянні маскоўскіх удзельных князёў і асобна вялікага князя разанскага, якія трымалі ўладанні на памежжы і адтуль здзяйснялі рэйды і асобныя нападыі на землі ВКЛ (Іван Іванавіч Малады з Цверы; Барыс Васільевіч Волацкі з Ржэвы, Андрэй Васільевіч Вугліцкі з Мажайска, Іван Васільевіч з Пераяслава-Разанскага). Маштабы аперацый гэтых князёў з-за абмежаванасці рэсурсаў былі не вельмі вялікія. Спосабы вядзення вайны адпавядалі тым, што здзяйснялі прадстаўнікі велікакняжацкай адміністрацыі. Здаецца, дадзены пункт з структуры хода вайны наогул застаўся па-за ўвагай большасці даследчыкаў. Умоўна можна падзяліць на:

2.1. Асобныя напады на памежныя воласці, якія іншы раз пераўтвараліся ў даволі працяглыя рэйды ў глыбіню тэрыторыі ВКЛ. Тым самым аказваўся ціск, у дадзеным выпадку, на вяземскіх землеўладальнікаў з мэтамі аслаблення іх абароназдольнасці і падштурхоўвання да пераходу на маскоўскую службу;

2.2. Захады па 2.2.1. заняцці і 2.2.2. асваенні пэўных тэрыторый. Ажыццяўляліся ў напрамку Таропецкага павета ВКЛ і на Вяземшчыне. Спробаў каланізацыі не заўважана, хоць, магчыма, у пэўнай ступені існавала і яна;

2.3.1. Перашкоды гандлю, 2.3.2. дробныя дыверсіі іншага плана (напрыклад, засекі на дарогах). Безумоўна, і гэтыя мерапрыемствы служылі адзінай мэце знясільвання і  падрыхтоўцы далучэння да Масквы памежных зямель ВКЛ;

3. Дзейнасць князёў, якія служылі ВКЛ і знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад яго, але яшчэ да вайны або падчас яе перайшлі на маскоўскую службу (Фёдар Іванавіч Бельскі, вярхоўскія князі). У сваіх учынках вярхоўскія князі пераследавалі і асабістыя мэты, хоць у той ці іншай ступені ўсе іх дзеянні былі справакаваны ўплывам Масквы. Дзейнасці вярхоўскіх князёў у гістарыяграфіі аддавалася асаблівая ўвага, але часта яна разглядалася па-за ваенным кантэкстам. Сапраўды, знешне падзеі ў асяроддзі вярхоўскіх князёў уяўляліся і нават асэнсавана паказваліся ўнутранымі іх справамі. Але насамрэч тое, што адбы(c. 22)валася ў рэгіёне Верхняй Акі, было ініцыіравана і пастаўлена пад апеку з боку Масквы, з'яўлялася часткай і асаблівай формай вядзення вайны. У выніку палітыка Івана ІІІ у дачыненні Вярхоўскіх княстваў ВКЛ дасягнула найвялікшых поспехаў. Тым не менш, праблема прыналежнасці згаданага рэгіёна ў першай памежнай вайне была вырашана толькі часткова. Незавершанасць спраў у вярхоўі Акі стала адной з прычын ці выкарыстана у якасці падставы для пачатку наступнай вайны. Заблытаныя падзеі на верхняокскім участку літоўска-маскоўскай мяжы цяжка якім-небудзь чынам стуктураваць, але ўмоўна можна вылучыць наступныя накірункі вядзення вайны:

3.1. Напады вярхоўскіх князёў і асобна князя Ф.І. Бельскага на ўладанні сваякоў і іншыя памежныя землі ВКЛ з мэтамі прымусіць да здрады тых князёў, што заставаліся вернымі вялікаму князю літоўскаму, і аслабіць, падарваць лінію абароны ВКЛ;

3.2. Пераходы вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, якія суправаджаліся пагромам і спусташэннем тых тэрыторый, што заставаліся ў складзе ВКЛ і, перш за ўсё, захопам уладанняў іншых князёў. Рэальнасцю таго часу сталася тое, што даведзеныя да неабходнасці пераходу на маскоўскую службу вярхоўскія князі імкнуліся дасягнуць асабістай выгады шляхам заняцця ўладанняў суседзяў. Такі інтарэс падаграваўся абяцанкамі маскоўскага ўрада захаваць усе захопы ў карыстанні князя, які здрадзіў ВКЛ.

Вось так абагульнена бачацца формы вядзення той вайны. Тут у чарговы раз трэба зазначыць пра суцэльную сувязь, запланаванасць і мэтазгоднасць ўсіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляліся на розных узроўнях маскоўскай улады. Па меркаванні К.В. Базілевіча, у маскоўскіх нападах на памежныя землі ВКЛ, нягледзячы на іх хаатычны характар, "отсутствовал элемент случайности или личной инициативы отдельных московских вотчинников"[76]. Як заўважаў А.А. Зімін, на паўднёвым захадзе краіны Іван ІІІ сам кіраваў ваеннымі дзеяннямі[77]. Што ж магло супрацьпаставіць Вялікае княства Літоўскае такой моцнай арганізацыі і падрыхтаванасці да вядзення вайны?

(c. 23) Безумоўна, для большай бяспекі на ўсходняй мяжы ВКЛ была створана свая сістэма абароны. Яна пачала складвацца яшчэ з пачатку XV ст., з таго часу, калі сфарміравалася літоўска-маскоўская мяжа[78]. На чале шэрагу перыферыйных княстваў і уладанняў быў пастаўлены смаленскі намеснік, які, акрамя іншага (напрыклад, збору падаткаў), выконваў функцыі ваеннага кіраўніка, камандзіра апалчэння. Па словах М.К. Любаўскага, Смаленскі павет з маскоўскага боку быў аточаны «поясом княжеств и владений, отдававшихся в судебно-административном отношении наместникам, причем все эти княжества и владения в Смоленске имели свое военно-политическое средоточение»[79]. Аднак далёка не ўсе памежныя княствы і ўладанні падпарадкоўваліся дзяржаўным намеснікам. Намеснікі былі толькі ў Мцэнску і Любуцку, Сярпейску, Бранску і Таропцы. Іншыя гарады заставаліся цэнтрамі ўдзельных уладанняў, якія знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад велікакняжацкай улады.

З усяго відаць, што вялікі князь літоўскі меў магчымасць умешвацца ў зямельныя справы ў памежных княствах. Вядома, што ў Вяземскім княстве хлепеньскай воласцю Рагачоў валодаў пан Іван (Ян) Хадкевіч, а ў непасрэднай блізкасці ад маскоўскай мяжы ўсталяваліся князі Крошынскія і Глінскія[80]. Разбаўленне асяроддзя мясцовых князёў выхадцамі з іншых абласцей ВКЛ у пэўнай ступені гарантавала інтэграцыю перыферыі з цэнтрам. [Да таго ж прышлыя землеўладальнікі займалі самы край дзяржавы, насупраць магчымага ўдару з маскоўскага боку].

Можна лічыць, што сістэма абароны Вяземскага княства даказала сваю ўстойлівасць[81]. Метадычны ціск на вяземскае памежжа не прывёў да чаканага выніку. Пераважная большасць вяземскіх землеўладальнікаў засталася адданай вялікаму князю літоўскаму. У канцы 1492 г. на бок Масквы (c. 24) перайшоў толькі князь Андрэй Юр'евіч Вяземскі, вотчынай якога было адзінае сяло з вёскамі на Дняпры, праўда, у самой Вязьме ён валодаў дварамі, збіраў пошліны, меў казну і людзей[82]. Усе ўладанні князя Андрэя дасталіся князю Міхаілу Дзмітрыевічу Вяземскаму[83].

А вось падобныя мерапрыемствы, што былі праведзены ў асяродку так званых вярхоўскіх князёў[84], не мелі поспеху. Стрымліваць свавольныя памкненні мясцовых землеўладальнікаў павінен быў шэраг дзяржаўных намесніцтваў, і сярод іх найперш - Мцэнскае і Любуцкае. Пасля шматлікіх паходаў, аблог і спусташэнняў наваколляў пад час першай вайны гарады Мцэнск і Любуцк выстаялі і засталіся ў складзе ВКЛ[85]. Любуцк пры гэтым апынуўся ў атачэнні маскоўскіх ўладанняў і атрымаў, такім чынам, статус эксклава. Мцэнск таксама стаў выглядаць фарпостам, высунутым далёка на правы бок Акі, пры том, што ўсё правабярэжжа ракі (за выняткам, зразумела, Любуцка) было ўжо маскоўскім.

Аднак хісткі асяродак вярхоўскіх князёў не вытрымаў. Шэраг прывілеяў, якія захоўваліся або з'яўляліся ў памежных князёў, пакідаў магчымасць адмовіцца ад службы вялікаму князю літоўскаму (паслаць вялікаму князю літоўскаму "отказ" або "целование королю с себя сложить") і перайсці на маскоўскі бок разам са сваімі вотчыннымі ўладаннямі[86]. Гэтая акалічнасць у спалучэнні з маскоўскім ціскам і канфліктам у асяроддзі саміх вярхоўскіх князёў аблягчала далучэнне вярхоўяў Акі да Масквы.

Тым не менш, пашырэнне маскоўскай улады на вярхоўі Акі не было простай справай і ў многім залежала ад пазіцыі мясцовых князёў[87]. Нават ваенны захоп не гарантаваў далучэння пэўнай тэрыторыі да Масквы. Так, маскоўскія паходы (c. 25) 1492-1493 гг. закранулі такія гарады, як Любуцк, Мцэнск, Мязецк, Сярпейск, Масальск, Апакаў. Большасць з іх, за выключэннем Мязецка і Сярпейска, была спалена. Аднак ні адзін з Масальскіх князёў не перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага, а тры іншых спаленыя горады (Любуцк, Мцэнск, Апакаў) належалі не ўдзельным князям, а кіраваліся велікакняжацкімі намеснікамі ці прыватнымі ўладальнікамі. І далучэння іх да Масквы ў 1494 г. не адбылося. У Апакаве была занята толькі частка тэрыторыі яго воласці, якая заходзіла на левы бераг р. Угры[88]. [Такім чынам выраўноўваўся ўчастак граніцы, натуральным пазначэннем якой менавіта цяпер на больш значнай адлегласці стала р. Угра].

Як бачым, тыя тэрыторыі, у якіх маскоўская ўлада не мела дастаткова цвёрдай апоры, пакідаліся, мабыць часова, з далейшым разлікам, за ВКЛ. З іншага боку, пераход на маскоўскую службу таго ці іншага памежнага князя не гарантаваў распаўсюджвання новай улады на ўсе яго ўладанні. Варатынскія князі, якія валодалі велізарным масівам зямель уздоўж цячэння р. Угры, пасля пераходу на маскоўскі бок, практычна ўсё страцілі, нягледзячы на тое, што гэтыя землі былі іх вотчыннымі ўладаннямі. Наогул жа ў абароне межаў дзяржавы на князёў Варатынскіх урад ВКЛ, верагодна, рабіў пэўную стаўку, якая, відавочна, не апраўдалася[89].

Калі акінуць позіркам усю працягласць літоўска-маскоўскай мяжы, якая ў першую вайну спазнала ваенныя дзеянні, дык можна ўпэўніцца, што тэрыторыі пад велікакняжацкім кіраўніцтвам у поўным складзе захаваліся за ВКЛ. Пад маскоўскім уціскам ВКЛ страціла частку ўладанняў вярхоўскіх князёў, але галоўнае захавала - Мцэнска-любуцкае намесніцтва і лінію абароны ўздоўж р. Угры[90]. Вяземскія князі трымаліся, але не здолелі нічога супрацьставіць зімоваму 1492/93 гг. наступу моцнага маскоўскага войска (5 палкоў на чале з ваяводай Данілам Васільевічам Шчэнем)[91]. Вяземскае княства было поўнасцю (c. 26) далучана да Масквы і паступова стала цэнтрам памеснага землеўладання[92].

Тут можна адхіліцца ад тэмы і заўважыць, што тэндэнцыя пераўтварэння Вяземскага княства ў край памеснага землеўладання відавочна адлюстроўвае паслядоўную палітыку маскоўскай улады. Небяспека страты памежнага рэгіёна, у якім, да таго ж, заставаліся на сваіх месцах тамтэйшыя землеўладальнікі, магла захоўвацца даволі доўга. Як прыклад, Гомейская зямля ў 1537 г. была вернута ВКЛ таму, што пасля маскоўскага захопу ў 1500 г. з яе не была ўведзена мясцовая шляхта. Насаджэнне памеснага землеўладання з адначасовай ліквідацыяй мясцовага вотчыннага яскрава сведчыць аб памкненні трывала замацавацца ў толькі што далучаным рэгіёне. Палітычна ненадзейныя вяземскія землеўладальнікі, шмат з якіх былі гвалтоўна прыведзены да прысягі, безумоўна, не маглі служыць падмуркам маскоўскай велікакняжацкай улады.

Сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ, аснову якой складаў шэраг перыферыйных княстваў і намесніцтваў, супрацьстаяла падобная сістэма ўдзельных княстваў Вялікага княства Маскоўскага. Яўна наўмысным выглядае выдзяленне літоўскаму ўцекачу князю Фёдару Іванавічу Бельскаму вотчыны ў наўгародскіх землях на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ. Менавіта адсюль ладзіліся набегі людзей князя Бельскага на таропецкія воласці ў 1489 і 1490 гг. Непасрэдна супраць Вяземскага княства былі накіраваны дзеянні вялікага князя Івана Іванавіча Маладога з Цвярскога ўдзела і ўдзельнага князя Андрэя Васілевіча Вугліцкага з Мажайска. Побач з мяжой размяшчаўся таксама масіў зямель Волацкага ўдзела князя Барыса Васільевіча (Волак Ламскі, Ржэва, Руза, Вышгарад, Шопкава слабада). З Ржэўскага ўезда аказваўся ціск на Таропецкі павет.

У 1486 г. у Маскве адбылося пераафармленне дагавораў з тымі ўдзельнымі князямі, што яшчэ захаваліся - Андрэем Васілевічам Вялікім Вугліцкім і Барысам Васілевічам Волацкім, а Міхаіл Андрэевіч Вярэйскі і Белазёрскі пад мас(c. 27)коўскую дыктоўку напісаў духоўную[93]. У адрозненне ад вялікага князя літоўскага, які імкнуўся замацаваць добранадзейнасць удзельных князёў шляхам пацвярджэння іх правоў і ільгот ды раздачай новых уладанняў, у Маскве працягваўся наступ на ўдзельныя правы сваякоў вялікага князя, рэгламентаваліся і кантраляваліся ўсе іх дзеянні, замацоўвалася іх сувязь і падпарадкаванне велікакняжацкай уладзе. Удзельныя князі ў Вялікім княстве Маскоўскім былі асуджаныя. Характэрны іх лёс. Князь Андрэй Вугліцкі памёр у зняволенні ў 1493 г. пасля арышту ў 1491 г. "за измену"[94]. Старэйшы сын князя Міхаіла Андрэевіча Васіль у 1483 г. збег ад гневу Івана ІІІ у ВКЛ[95], а вярэйска-белазёрскі князь вымушаны быў у сваім тастаменце пакінуць усе свае ўладанні вялікаму князю[96].

Сістэма абароны маскоўскай мяжы мела актыўны характар і наогул была арыентавана хутчэй не на стрыманне варожых дзеянняў, а на разварочванне свайго наступлення. У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні: якія баявыя дзеянні з боку ВКЛ былі супрацьпастаўлены маскоўскай навале і ці здзяйсняліся спробы "прамацаць" абарону маскоўскай мяжы?

Нягледзячы на мізэрнасць войскаў, якія знаходзіліся і маглі быць скарыстаны на напрамках маскоўскіх удараў, і амаль поўнае занядбанне ўсходняга напрамку знешняй палітыкі Казімірам Ягайлавічам, рэакцыя з боку ВКЛ была выразнай. Перш за ўсё ўлады ВКЛ спрабавалі задзейнічаць дыпламатычны шлях залагоджвання канфлікту. Але з пэўнага часу адпрацаваны механізм вырашэння памежных праблем перастаў працаваць. Тое, што раней магло знайсці паразуменне на мясцовым узроўні, цяпер перадавалася ў верхнія інстанцыі, станавілася справай пасольстваў, але натыкалася на глухія муры маскоўскай палітыкі. У адказ на скаргі аб парушэннях мяжы, захопах і рабунках з Масквы ішлі адпаведныя пратэсты аб літоўскіх дзеяннях, але ў пасольскіх кнігах лёг(c. 28)ка заўважыць няпэўнасць нават нейкую абстрактнасць маскоўскіх скаргаў у адрозненне ад канкрэтных, падрабязных пералікаў і дакументальных сведчанняў, якія ішлі з боку ВКЛ. Здаецца, той момант, калі Масква пакінула па-за ўвагай неабходнасць дыпламатычнага вырашэння канфлікту, інакш кажучы, ступіла на шлях вайны, дакладна адбіўся ў словах баярына Сямёна Барысавіча, які прамаўляў іх хану Менглі-Гірэю ў сакавіку 1486 г.: "А осподаря нашего великого князя люди безпрестанно емлют королеву землю"[97]. Вось гэты рубеж, які аддзяліў час, калі Масква магла пайсці на кантакт, ад яе цвёрдага намеру пачаць канфрантацыю.

Спробы дыпламатычнага вырашэння канфлікту не перапыняліся цягам усей вайны, якая, як вядома, фармальна нібыта і не вялася. Але сітуацыя патрабавала дзеянняў іншага плану. У змаганні на памежжы літоўскі бок ужываў спосабы пасіўнай і актыўнай абароны. Структура баявых дзеянняў ВКЛ не такая складаная, як маскоўская, але і яе можна класіфіцыраваць па некалькіх катэгорыях.

1. [Адзінкавы] вялікі паход аб'яднаных войскаў усходняй часткі ВКЛ са Смаленска да вярхоўяў р. Акі з мэтай вызвалення страчаных там гарадоў (1492 г.). Паход быў паспяховым, але ў адказ Іван ІІІ прыслаў моцнае войска, якое зліквідавала дасягнуты вынік;

2. Дзеянні дробных фармаванняў мцэнска-любуцкага, бранскага і таропецкага намеснікаў, задачамі якіх былі 2.1. дыверсіі на маскоўскай мяжы з Полем і 2.2. напады на маскоўскія землі ў адказ на спусташэнні маскоўцаў. Напэўна, знішчэнне маскоўскіх старожаў, якія сачылі за небяспекай з Поля, рабілася з мэтай аслаблення маскоўскай мяжы. Што тычыцца рабаўнічых па характары нападаў на калужскія, алексінскія і іншыя землі (калі яны на самой справе адбыліся, бо заявы маскоўскага боку пра іх выклікаюць сумненні), дык можна растлумачыць іх помстай за адпаведныя дзеянні з-за мяжы, але нельга адмаўляць і магчымасці злачынных дзеянняў з боку прадстаўнікоў улады ВКЛ;

3. Напады на маскоўскае памежжа з боку вяземскіх і вярхоўскіх князёў, намеснікаў памежных зямель ВКЛ, іншых (c. 29) землеўладальнікаў. Сведчанні аб гэтых дзеяннях змяшчаюцца выключна ў прамовах, якія сыходзілі ад маскоўскіх паслоў і баяр, і маюць часта няпэўны характар, без канкрэтызацыі часу, месца і наступстваў гэтых нападаў. Здаецца, што памежныя сутычкі перарасталі ва ўзаемную помсту, у якой ужо немагчыма вызначыць, хто вінаваты;

4. Барацьба між сабою вярхоўскіх князёў, частка якіх служыла ВКЛ, а частка - Маскве. Сюды ж трэба адносіць тыя дзеянні, што ажыццяўлялі менавіта князі, якія трымаліся літоўскага боку;

5. Арганізацыя пераследу маскоўскіх войскаў, якія вярталіся на сваю тэрыторыю з палонам і здабычай пасля рабаўнічых нападаў на ўладанні ВКЛ. Гэтыя дзеянні суправаджаліся баямі, якіх не так шмат было на працягу ўсёй вайны. Адзін з такіх баёў (за Варатынскам у 1489 г.) даў перамогу войску ВКЛ.

Як бачым, маштаб ваеннай актыўнасці літоўскага боку быў параўнальна невялікім. Ініцыятыва і безумоўнае дамініраванне ў вайне належала Вялікаму княству Маскоўскаму. З улікам гэтай акалічнасці вызначаецца наступная структура разгортвання баявых дзеянняў на памежжы.

Баявыя дзеянні на літоўска-маскоўскай мяжы можна ўмоўна падзяліць на тры асноўных напрамкі: А) паўночна-заходні (тычыўся Таропецкага павета), Б) заходні (супраць Вяземскага княства) і В) паўднёва-заходні (у бок Акі і Угры)[98]. Найбольш актыўна вайна вялася на другім і трэцім напрамках. Першы знаходзіўся ўбаку і быў адрэзаны ад асноўнага тэатра ваенных дзеянняў слабаасвоенымі абшарамі, якія складалі ўмоўную мяжу паміж Бельскім княствам ВКЛ і Ржэўскай зямлёў (у складзе ўдзела маскоўскага князя Барыса Васілевіча Волацкага).

[Тут трэба заўважыць, што ў асяродку першага напрамку вядзення вайны існавала значная тэрытарыяльная праблема, вырашэнню якой не будзе дадзена належнай ўвагі ў дадзеным артыкуле].

Сярод памежных наўгародскіх зямель былі такія, што яшчэ з XIV ст. сплачвалі даніну (чорную куну) ВКЛ - гэта так званае Чарнакунства[99]. Выплата чорнай куны з шэрагу (c. 30) наўгародскіх валасцей гарантавала бяспеку паўднёвай граніцы Ноўгарада Вялікага. Непасрэдна да Чарнакунства адносіліся Холмскі пагост і воласці Марэва, Малвяціцы, Сцерж, Кунска, Бярозавец, Лапасціцы, Буйцы і Жабна. Ад уласна Чарнакунства аддзяляліся Вялікія Лукі і Ржэва, якія спрадвечна былі наўгародскімі ўладаннямі. Акрамя чорнай куны з іх сплачваліся ў ВКЛ іншыя падаткі (з Ржэўскай зямлі "кароўшчына" ("ялоўшчына") і цівунская пошліна). Вялікалуцкая і Ржэўская землі набліжаліся да статуса сумеснага наўгародска-літоўскага ўладання[100]. Вядома, што ў Ржэўскай зямлі збіраў чорную куну і чыніў суд літоўскі намеснік, наўгародскім былі землеўладанне і некаторыя даходы. Пасля далучэння Ноўгарада да Вялікага княства Маскоўскага (1478 г.) некаторы час ВКЛ прад'яўляла прэтэнзіі на чорную куну, ад чаго не адмаўляўся спачатку і Іван III, аднак выплаты спыніў [і літоўскіх даннікаў і валасцелей не пускаў][101].

Трэба думаць, што наданне князю Ф.І. Бельскаму валасцей з ліку чарнакунскіх і размяшчэнне ў Вялікіх Луках моцнага кантынгенту маскоўскіх войскаў рабілася і дзеля таго, каб замацаваць гэтыя тэрыторыі за Масквой. У выніку яшчэ адным дасягненнем вайны для маскоўскага боку стала поўнае далучэнне значнай тэрыторыі, бо пасля заключэння "вечнага" міру 1494 г. ўлады ВКЛ пакінулі прэтэнзіі на Чарнакунства.

Такім чынам, на паўночна-заходнім напрамку баявых дзеянняў, нягледзячы на тое, што ён быў перыферыйным, таксама вырашаліся вельмі важныя тактычныя задачы - замацаванне за Масквой літоўска-наўгародскіх сумесных уладанняў і аказанне ціску на Таропецкі павет ВКЛ, які, між іншым, меў цесныя сувязі з Чарнакунствам[102].

Такім жа ўдалым для Масквы быў заходні напрамак. На працягу некалькіх гадоў Вяземшчына спазнавала спусташальныя напады з-за мяжы і паступовыя захопы сваіх воласцяў, ў выніку апынулася ў такім стане, што не здолела (c. 31) ў момант патрэбы даць адпор маскоўскаму войску. Менавіта для заходняга напрамку баявых дзеянняў характэрна вылучэнне двух перыядаў вайны: 1486-1492 г. - падрыхтоўчы перыяд "утоенай" вайны, 1492-1493 гг. - рашучыя дзеянні па рэалізацыі вынікаў першага перыяду.

У паўднёва-заходнім напрамку маскоўская палітыка была вельмі прадуманай. Асцярожнымі дзеяннямі можна было дасягнуць больш значных поспехаў, чым адкрытым ваенным ціскам. І сапраўды, Масква выкарыстоўвала пэўныя рычагі ў адносінах з мясцовымі князямі, кропкавыя ўдары па пунктах супраціву і ў выніку малымі сродкамі зрабіла шмат. Але трэба заўважыць, што пасля пэўных поспехаў развіццё наступу ў рэгіёне Верхняй Акі і далей было свядома спынена. Працяг вайны мог, па меркаванні Ю.Г. Аляксеева, прывесці да канфлікту з усімі дзяржавамі Ягелонаў, што, безумоўна, не магло не насцярожыць Івана ІІІ[103]. Такім чынам, трэці напрамак баявых дзеянняў не быў да канца рэалізаваны. Пытанне прыналежнасці рэшткаў Вярхоўскіх княстваў, а таксама Северскай зямлі вырашалася ў наступнай вайне - 1500-1503 гг.

Традыцыйны падзел хода вайны на трэцім напрамку на два перыяды не вытрымлівае крытыкі, таму што не толькі з 1492 г., але ўжо ў 1489 г. быў здзейснены вялікі паход велікакняжацкіх маскоўскіх войскаў на найбольш значныя цэнтры ўлады ВКЛ у рэгіёне - Любуцк і Мцэнск.

Тым не менш, следам за іншымі даследчыкамі ў ходзе вайны можна вылучыць два перыяды. Даўно заўважана, што ваенныя дзеянні да 1492 г. і пасля яго адрозніваюцца па зместу вельмі адчувальна. Перыяд 1486-1492 гг. запоўнены дробнымі нападамі маскоўскіх служылых людзей на памежныя землі ВКЛ, рэйдамі маскоўскіх удзельных князёў у глыбіню памежжа, захопамі блізкіх да мяжы воласцяў. Ваенныя дзеянні 1492-1493 гг. за малым выняткам былі кіраваліся з маскоўскага боку на галоўныя цэнтры ўлады ВКЛ у памежным рэгіёне і ў пэўным сэнсе завяршалі тое, што было распачата ў першыя гады вайны. Да таго ж часу адносяцца больш-менш актыўныя дзеянні і з літоўскага (c. 32) боку. Таму цалкам справядліва вылучыць у ходзе вайны два перыяды - першы - 1486-1492 гг. і другі - 1492-1494 гг. Менавіта для першага перыяду больш пасуюць азначэнні расійскіх даследчыкаў "хітрая" ці "дзіўная" вайна. Як маскоўскія, так і літоўскія цэнтральныя ўлады ў гэты час лічылі за лепшае не выкарыстоўваць велікакняжацкія войскі, а задавальняцца сіламі намеснікаў, служылых і ўдзельных князёў, якія знаходзіліся ўздоўж мяжы. Вынікам і наступствам першага перыяду вайны быў падрыў абароны ўсходняй мяжы ВКЛ[104]. У другі перыяд на першы план выйшлі дзеянні вялікіх кантынгентаў войскаў, якія ажыццяўлялі буйныя аперацыі. Для Масквы здабываліся гарады, замацоўваліся княжацкія ўладанні. Гэтыя падзеі, у адрозненне ад першага перыяду, адбіліся ў разрадных кнігах, якія фіксавалі справы маскоўскага ўрада па прызначэнні, размяшчэнні і выпраўленні служылых людзей.

Акрамя такой спецыфічнай крыніцы, як разрадныя кнігі[105], найвялікшую колькасць інфармацыі аб першай памежнай вайне даюць пасольскія кнігі[106]. Дадатковыя сведчанні афіцыйна-тэндэнцыйнага характару можна знайсці ў маскоўскім летапісанні[107], а некаторыя падзеі адбіліся і ў беларуска-літоўскіх летапісах ды хроніках[108]. Дадзеныя асобных актаў метрыкі ВКЛ запаўняюць пустэчы пры вывучэнні гістарычна-геаграфічных акалічнасцяў вайны.

Цяпер, абапіраючыся на распрацаваную схему (структура баявых дзеянняў, напрамкі іх рэалізацыі, перыядызацыя), прапануем разгорнуты звод падзей перыяду першай памежнай вайны. Пры гэтым каментарыі і характарыстыкі тычацца ў асноўным гістарычна-геаграфічных яе абставін. B[ нумарацыя адпавядае структуры, якая прыведзена вышэй, літарамі пазначаны напрамкі ваеннай актыўнасці. [Асобна, скарачэннем "ВКЛ" занатаваны дзеянні менавіта літоўскіх войскаў (іх было няшмат)].


(c. 33) І перыяд вайны (1486-1492 гг.)


1.3. В. Вясна 1486 г. "Тацьба", разбой і рабаванне любуцкіх і мцэнскіх людзей - гэта значыць спалучэнне тайнага і адкрытага гвалтоўнага рабаўніцтва тэрыторыі Мцэнска-любуцкага намесніцтва[109]. Мэта - удар па асяродку ўлады ВКЛ у Верхнеокскім рэгіёне.

2.1. В. Пачатак мая 1486 г. (канун Міколіна дня - 9 мая). Напад людзей вялікага князя разанскага Івана Васілевіча на Мцэнск. Горад (верагодна, без замка) спалены, навакольныя сёлы спустошаны, з іх выведзены палон[110]. Мэта - тая ж самая.

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне людзьмі князя Андрэя Васілевіча хлепеньскіх воласцяў (сярод іх, магчыма, - Рагачоў, Фамінская, Беразуй, Ждат) і сёлаў, крадзеж коней (150), іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў) і маёмасці (на 60 рыжскіх рублёў)[111].

[Хлепень (Хлепен) - горад на левым беразе р. Вазузы, правага прытока Волгі. У канцы XV ст. - адзін з трох гарадоў Вяземскага княства (яшчэ Вязьма і Казлоў)].

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча (баярскімі дзецьмі) воласцяў вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча (Магілен, Негодын, Міцэнкі), спаленне сёлаў, рабунак царквы, вывад коней (70), іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў) і маёмасці (на 60 рыжскіх рублёў)[112].

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча валасці вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча Арэхаўны, выпальванне сёлаў, захоп коней (8), кароў (40) і маёмасці (на 12 рыжскіх рублёў)[113].

2.1. Б. Восень 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча Дуброўскага двара і Дуброўскай воласці, якія належалі вяземскаму князю Міхаілу Дзмітрыевічу, захоп валаснога намесніка пад выкуп, рабаванне хаты намесніка, выкраданне коней (300) і маёмасці (на 40 рыжскіх рублёў)[114].

1.2.1. (2.2.1.?) Б. 1486-1487 гг. Заняцце воласцяў князёў Крошынскіх - Цешынавічы (Цешынава), Сукромна (Сукро(c. 34)ма), Альховец, Надслаў, Лела, Ад'ездзец (Ад'езд)[115] людзьмі вялікага князя, і далейшае кіраванне імі праз дзяка Васіля Далматава[116]. У воласцях Альховец, Лела і Ад'езд Васіль Далматаў пасадзіў больш за 200 сямей, у воласцях Цешынаве і Сукроме - больш 300[117].

[Васіль Далматаў - адзін з найбольш выдатных прадстаўнікоў маскоўскай велікакняжацкай адміністрацыі[118]. Вось, як яго характарызуе Ю.Г. Аляксееў: "Василий Долматов - характерная фигура нового времени, активный участник политики великого князя, авторитетный дьяк-секретарь, проводящий в жизнь реформы и выполняющий ответственные поручения государя всея Руси"[119]. Безумоўна, прыцягненне такой фігуры для выконвання даручэнняў вялікага князя сведчыць аб вялікім значэнні, якое прыдавалася вяземскаму напрамку ваенных дзеянняў. Нягледзячы на тое, што Васіль Далматаў у крыніцы прама названы дзякам Івана ІІІ, вядома, што ў той час ён служыў тытульнаму вялікаму князю Івану Іванавічу Маладому[120]. Апошні трымаў Цвер, якая мела межы непасрэдна з уладаннямі Крошынскіх (у далейшым частка іх воласцяў растварылася ў складзе Зубцоўскага ўезда). Таму цалкам верагодна, што заняцце воласцяў князёў Крошынскіх было справай удзельнага цвярскога князя, хоць, канешне, ініцыятыва гэтага зыходзіла ад Івана ІІІ. У далейшым у воласці Цішынаўшы (Цешынавічы) згадваецца цівун князя Андрэя Васілевіча, што сведчыць аб пэўным інтарэсе ў гэтым рэгіёне і гэтага ўдзельнага князя.

У адказе на пасольства князя Ц.У. Масальскага ў самым пачатку 1488 г., маскоўскі бок сцвярджаў, што воласці Крошынскіх "издавна тянут к Можайску к нашему великому княжству Московскому"[121]].

2.1.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. З'яўленне ў хлепеньскай воласці Ждат дворскага цівуна князя Андрэя Васілевіча (цівун кіраваў былой воласцю князёў Крошынскіх - Цішынавічамі), спусташэнне воласці, спаленне сёлаў, захоп коней, кароў і іншай жывёлы, маёмасці[122].

Магчыма, адпраўленне ў воласць Ждат менавіта цівуна сведчыць аб падрыхтоўцы яе тэрыторыі для арганізацыі слабод і далучэння да ўладанняў князя Андрэя Васільевіча. [Трэба зазначыць, што нельга атаясамліваць цэнтр гэтай воласці з пазнейшым горадам Гжацкам[123] (сучасны Гагарын). Хлепеньская воласць Джат (Ждат) знаходзілася з правага боку р. Гжаць насупраць г. Хлепень].

2.1. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча воласцяў вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча (Магілен, Нягодын, Міцэнкі)[124].

2.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Заняцце воласці Арэхаўна і арганізацыя ў ёй слабады прадстаўнікамі князя Андрэя Васілевіча[125].

[Верагодна тэрыторыя воласці пасля папярэдніх выпрабаванняў стала пустой, таму, у пэўным сэнсе, была падрыхтавана для засялення выхадцамі з Вялікага княства Маскоўскага. У адказе на пасольства князя Ц.У. Масальскага ў самым пачатку 1488 г., маскоўскі бок сцвярджаў, што князь Андрэй у князя Міхайлы Вяземскага "земель к Можайску не имывал", а трымае землі, якія "издавна к Можайску потягли к нашему великому князству Московскому"[126]]. Напэўна, тады ж былі заняты воласці Магілен і Міцэнкі (Міцонкі), у якіх, адпаведна з пасольскай сгаргай 1490 г., былі пасаджаны намеснікі названага князя[127].

2.3.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Абрабаванне слуг вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча, якія везлі даніну з воласці Нягодын (12 рыжскіх рублёў, 8 коней з вазамі, маёмасці на 10 рыжскіх рублёў). Ажыццявілі яго людзі князя Андрэя Васілевіча[128].

(c. 35) 2.3.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Знішчэнне тымі ж людзьмі пасловай дарогі, стварэнне новай на воласць Дуброву (Дуброўскую) і двор Дуброўскі [людзьмі князя Андрэя Васільевіча][129].

2.3.1. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Павелічэнне гандлёвых пошлінаў (мыта) князем Міхаілам Вяземскім[130].

[Вышэйпералічаныя падзеі ў асноўным адлюстроўваюць скаргу старшага вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча на дзеянні з боку Мажайска. У выніку іх былі спустошаны воласці не толькі каля мяжы (Магілен, Нягодын, Міцэнкі, Арэхаўна), але і прасунутыя далей да Вязьмы (Дуброва). Пачаўся працэс засялення пустых воласцяў, завядзення ў іх слабод (Арэхаўна). Памежныя воласці князёў Крошынскіх, напэўна, былі захоплены разам з жыхарамі і не спазналі рабаўніцтва. Ужо ў 1487 г. апошнія сталі плацдармам, з якога вялося наступленне на хлепеньскія воласці, якія па большасці знаходзіліся таксама ў валоданні князя Міхаіла Вяземскага. Пачалася падрыхтоўка да каланізацыі хлепеньскай воласці Джат. Акрамя таго] слугі князя Андрэя Васільевіча поўнасцю кантралявалі шляхі зносін Вяземскага княства і чынілі перашкоды гандлю.

У той жа час з боку ўладаў ВКЛ таксама былі падняты гандлёвыя пошліны ("а мыты и пошлины новые уставили") і, акрамя таго, рабіліся розныя злоўжыванні ў адносінах да маскоўскіх купцоў, што ішлі праз літоўскую тэрыторыю[131]. Па пасольскіх кнігах складваецца ўражанне, што супраць маскоўскіх купцоў была аб'яўлена сапраўдная гандлёвая вайна.

4. В. ВКЛ. Лета 1487 г. Прыход людзей князёў Мязецкіх на вотчыну князёў Адоеўскіх, якія служылі Маскве (напэўна на Адоеў і наваколле)[132], рабаванне, вывад палону (жанчыны і дзеці)[133].

[Па сцвярджэнню ў пасольскай прамове] акольнічы вялікага князя Пятра Міхайлавіча Пляшчэева, першымі напалі на вотчыны маскоўскіх служылых князёў менавіта людзі князёў Мязецкіх (служылі ВКЛ). Нібыта ў адказ, з мэтай адбіць палон, была здзейснена наступная акцыя з маскоўскага боку.

3.1. В. Жнівень 1487 г. Напад людзей князёў Івана, Васіля і Пятра Сямёнавічаў Адоеўскіх і Івана Міхайлавіча Перамышльскага (Варатынскага), якія служылі Маскве, на Мязецк, узяцце палону і захоп маёмасці. Мясцовыя Мязецкія князі дагналі рабаўнікоў, адбыўся бой, у выніку якога Мязецкія пацярпелі пара(c. 36)зу[134].

Гэта першае сур'ёзнае ваеннае сутыкненне той вайны. [Бой паміж маскоўскімі і літоўскімі атрадамі адбыўся 13 жніўня 1487 г.[135] З боку ВКЛ удзельнічалі князі Мязецкія - Міхайла Раманавіч, Іван Гаўдырэўскі, Фёдар Сухі, Пётр, Васіль Фёдараў з людзьмі і людзі князя Сямёна Фёдаравіча Варатынскага]. Нягледзячы на паразу, Мезецкія ўзялі палон, а іншых абрабавалі[136].

[З вышэй узгаданымі падзеямі звязана праблема пераходу на маскоўскую службу шэрагу вярхоўскіх князёў і, у прыватнасці, князя Івана Міхайлавіча Варатынскага. На час ад'езду ў Маскву (першая палова 1487 г.)[137] І.М. Варатынскі валодаў трэццю Варатынска (дзве іншыя - ягоныя дзядзі Дзмітрый і Сямён), а таксама Перамышлем].

1.2.1. і 1.3. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход людзей маскоўскага вялікага князя на вотчыны князёў Глінскіх ("заселі" дзве воласці - Шчацельша і Судзілаў[138]), рабаўніцтва царквы (на 10 коп грошаў), спальванне двароў, увод палону (4 жанчыны), выкраданне коней (100), кароў (150), авец (200) і іншай маёмасці больш чым на 100 коп грошаў.

[Вотчына князёў Глінскіх знаходзілася на захад ад ужо згаданых уладанняў князя Міхаіла Вяземскага (Міцэнкі, Магілен, Арэхаўна). Такім чынам, прадстаўнікі Івана ІІІ (дзейнічалі, магчыма, з Вярэі, Крамянца або Медыні) падтрымалі мерапрыемствы ўдзельнага князя Андрэя і рушылі далей у глыбіню Вяземскага княства. Характэрна, што Шчацельша (Шацеш) і Судзілаў (Сулідаў), таксама як і Магілен (Магілна), Міцэнкі (Мічэнкі) хутка з'явіліся ў складзе мажайскіх воласцяў[139]].

1.3.? В. Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход маскоўскіх людзей на вотчыну смаленскага намесніка князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага Недаходаў[140].

[Гэта вотчына знаходзілася недалёка ад правага берага р. Угры. Найбольш блізкія да яе маскоўскія землі - калужскія, хоць маглі дзейнічаць і людзі з Медыні. Аднак, магчыма, гэта та падзея, аб якой ідзе гаворка ў прамове пасла князя Ц.У. Масальскага лета 1489 г. са спасылкай на папярэдні час ("от сих чясов за полтора года")]. У гэтым накірунку тады дзейнічалі людзі князя І.М. Перамышльсага (Варатынскага) (25 чал.), узялі коней і маёмасці (на 50 рублёў)[141].

1.3. В. Да сярэдзіны восені 1487 г. Напад "тацей" (70 чал.) з боку медынскага намесніка Васіля Давыдавіча Пёстрага на вотчыну князя Ц.У. Масальскага Недаходаў, захоп коней (13) і маёмасці на 15 маскоўскіх рублёў[142].

[Тыя ж "таці" 3 гады раней ужо прыходзілі да ўладанняў князя Масальскага[143]].

3. Б. ВКЛ. Да канца 1487 г. Па сцвярджэнні маскоўскага ўдзельнага князя Андрэя Васілевіча, ягоным людзям і "иным нашим украинным людем" з боку князёў украінных і іншых людзей чыніліся разбоі, наезды і рабункі, шмат людзей пабіта і зведзена ў палон, захоплена маёмасць, знішчана, абрабавана і зведзена ў палон шмат старожаў. Вядомыя такія скаргі не толькі ад князя Андрэя, але і ад іншых маскоўскіх "украіннікаў"[144].

[Вось прыклад няпэўнай заявы аб варожых дзеяннях літоўскага боку, з якіх нельга даведацца аб часе, месцы і канкрэтных стратах у маскоўскім памежжы. Тым не менш, здаецца, што зусім адмаўляць літоўскія напады няма прычыны].

4. В. ВКЛ. Да канца 1487 г. Згодна са скаргай князя Івана Васілевіча Бялёўскага (магчыма, служыў Маскве з канца 1487 г.)[145], з боку князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Ва(c. 37)ратынскіх (служылі ВКЛ) чыніліся рабункі і захопы ў палон ягоных людзей, з разлікам на наступны продаж апошніх[146].

2.1. Б. Восень 1487 г. Прыход "вайною" служылых людзей князя Івана Іванавіча Маладога з боку Цверы пад Хлепень (належаў князю Міхаілу Вяземскаму), рабаванне горада, захоп палону, спусташэнне воласцяў Джаць (Ждат) і Панізоўе - "выбрали и выжгли", спусташэнне воласці Труфанаў (вяземскага князя Барыса Дзмітрыевіча) - "звоевали и огнем выжгли", спусташэнне воласцяў Негамір і Сачоўкі (князя Васіля Бываліцкага) - "звоевали и выграбили"[147].

[Дадзеныя падзеі адлюстроўваюць далейшае маскоўскае наступленне на хлепеньскія землі (поўнач Вяземскага княства)]. Адносна хлепеньскай зямлі  (поўнач Вяземскага княства) існавала абгрунтаваная прэтэнзія маскоўскага боку, якая абапіралася на літоўска-маскоўскі дагавор 1449 г. У ім сказана: "А Федора Блудова, а Алексанъдрова Борысова сына Хлепенъского, и кн(я)зя Романова Фоминског(о), и их братьи и братаничов отчыны, земли и воды все мое, великого князя Васильево [маскоўскага вялікага князя Васіля Цёмнага - В.Ц.]"[148]. Цэнтры воласцяў Негамір і Сачоўкі знаходзіліся па розных баках р. Вазуза, на поўдзень ад Хлепеня. На ўсход ад іх размяшчаліся воласці князёў Крошынскіх, якія на той час былі ўжо маскоўскімі. Магчыма, тут абагульнены дзве падзеі - прыход дзецей баярскіх князя Андрэя Васілевіча пад Хлепень і спусташенне хлепеньскіх воласцяў людзьмі князя Івана Маладога. Яны згадваюцца праз некалькі гадоў (чэрвень 1490 г.) у пасольскіх скаргах літоўскага боку[149]. У скаргах 1492 г. адзначаецца, што людзі вялікага князя воласць Негамір "засели". Пры гэтым быў здзейснены напад і на цэнтр уладанняў князя Васіля Бывалецкага - Бываліцу[150].

2.2. В. ВКЛ. Канец сакавіка - пачатак красавіка 1488 г. Паход людзей з Любуцка ўздоўж Серпухоўскай дарогі да р. Лапасны (левы прыток Акі), перамога над людзьмі вялікага князя Федкі Ардынца ("неделю в четвертую поста"), крадзеж грошаў, коней і іншай маёмасці на 25 рублёў[151].

Гэта даволі (c. 38) значны паход па здабычу ў глыбіню маскоўскай тэрыторыі, аж за Серпухаў да р. Лапасні. З маскоўскага боку схапілі аднаго "розбойника", які з'явіўся слугою мцэнска-любуцкага намесніка князя Івана Юр'евіча Трубяцкога[152]. Напэўна, напад рабіўся з ведама апошняга. Гэтае і іншыя наступныя дзеянні з тэрыторыі Мцэнска-любуцкага намесніцтва сведчаць аб даволі моцных ваенных рэсурсах велікакняжацкай улады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі.

1.3. В. Да канца 1488 г. Прыход маскоўскіх палкоў (!) з Калугі на гарады Верхняга Паочча (Любуцк і Мцэнск?), забойствы людзей, палон, захоп маёмасці[153].

Праўдападдобна, гэты напад быў накіраваны супраць асяродкаў велікакняжацкай улады ў рэгіёне і не кранаў уладанняў мясцовых князёў.

3.1. А. Да канца 1488 г. "Наездки", рабункі, гвалт і іншыя шкоды тарапчанам (жыхарам Таропца) з боку князя Фёдара Іванавіча Бельскага[154].

які сядзеў на поўнач ад Таропца ў Марэве і аказваў адтуль метадычны ціск на памежныя землі ВКЛ. Тарапчане называюцца "даннікамі" Казіміра, што сведчыць пра абмежаванасць іх залежнасці ад ВКЛ. Масква мела абгрунтаваныя прэтэнзіі на Таропец, бо ён меў цесную сувязь з Чарнакунствам і Ноўгарадам[155].

2.1. Б. Да канца 1488 г. Рэйд людзей князя Андрэя Васілевіча да Дзмітрава (на р. Угры насупраць усця р. Воры), забойствы, узяцце ў палон, захоп маёмасці[156].

Горад Дзмітраў належаў да Смаленскай зямлі [(павета)] і з'яўляўся значным фарпостам у сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ. [Лінія гарадоў-крэпасцей уздоўж вярхоўя Дняпра (Дарагабуж), Угры (Лучын, Дзмітраў, Апакаў, Бышкавічы, Варатынск) і Акі (Любуцк, Мценск) разам складалі моцную перашкоду для варожых уварванняў. Значэнне Дзмітрава (Дзмітраўца), як пункта, што кантраляваў пэўную акругу, было заўважана ўжо ў пачатку XV ст. У 1408 г. ён быў спалены маскоўскім войскам[157]. З мэтай сапсаваць абарону ВКЛ і адначасова распаўсюдзіць уплыў на землі вакол яго і быў зроблены напад на Дзмітраў у 1488 г.] Магчыма, пра тыя ж самыя падзеі вядзецца гаворка ў пасольскіх кнігах у 1489 г., са спасылкай на 2 гады раней. Тады былі парабаваны 50 вёсак, узята 42 кані і маёмасці на 70 рыжскіх рублёў[158].

[Сам горад знаходзіўся на правым беразе р. Угры, але на левым беразе яму належалі значныя тэрыторыі[159], якія даходзілі на поўначы аж да воласці Арэхаўны - той самай, якую трошкі раней захапіў князь Андрэй. Як бачым, ад Арэхаўны наступленне працягвалася ў бок Дзмітрава]. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што горад Дзмітраў пасля 1494 г. застаўся ў складзе ВКЛ і нават не страціў сваіх зарэчных зямель. [Па-ранейшаму Дзмітраў і Апакаў кіраваліся намеснікамі (адпаведна, Івашкай і Васілём Сапежычамі)].

2.1. Б. Да канца 1488 г. Прыход людзей князя Андрэя Васільевіча на воласць князёў Глінскіх Тур'е, спальванне вёсак (200), забойствы і захоп палону (150 чал.), рабунак маёмасці на 500 рублёў[160]. Пасля прыходзілі "розбоем" людзі з воласцяў Сасновец і Холм (недалёка ад вярхоўя р. Протва, насупраць (c. 39) воласці Тур'е), якія спустошылі 32 вёскі і нарабавалі на 100 рублёў[161].

[Воласць размяшчалася ўздоўж левага прытока Угры Турэі. Нападзенне на яе ажыццяўлялася, напэўна, з усходу - з боку Арэхаўны. Праз Холм (Брагін Холм) ішла дарога ад Мажайска на Вязьму - тая самая, па якой суправаджалі паслоў[162]].

1.3. В. Да канца 1488 г. Прыход людзей з Лазыніча (?), захоп Меска, Бышкавічаў, Лычына (князёў Дз.Ф. і С.Ф. Варатынскіх) і Недаходава (князя Ц.У. Масальскага)[163].

[Напэўна, нападзенне вялося з боку Медыні, у напрамку правабярэжжа нізоўя р. Угры з мэтай аказання ціску на князёў, якія заставаліся вернымі Казіміру].

2.2. В. ВКЛ. Канец 1488 г. "Наезд" з Любуцка на калужскія воласці, забойствы, рабункі. "Воеводка любутской" князя І.Ю. Трубяцкога трапіў у палон[164].

3. В. ВКЛ. Весень 1488 г. Напад значнага войска князёў Дз.Ф. і С.Ф. Варатынскіх "з знамями и с трубами войною" на медынскія воласці, якія былі абрабаваны і спалены, шмат людзей забілі, а іншых узялі ў палон[165].

Верагодна, гэтая акцыя была здзейснена ў адказ на папярэдні прыход маскоўскіх людзей з Лазыніча. [Уражвае маштаб мерапрыемства і яго арганізаванасць].

2.2. А. ВКЛ. Да канца 1488 г. Спусташэнне наўгародскіх воласцяў (напэўна, Вяліла, Марэва і інш.) з боку таропецкага намесніка князя Сямёна Сакалінскага, забойства слуг князя Ф.І. Бельскага, вывад палону.

І гэта рабілася ў адказ на папярэднія дзеянні з маскоўскага боку. [Пад наўгародскімі валасцямі маюцца на ўвазе, напэўна, тыя, якімі валодаў князь Ф.І. Бельскі].

1.1.1. В. Вясна 1489 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Васілём Іванавічам Касым (Крывым) Патрыкеевым (усяго 11 ваяводаў) на Варатынск, супраць князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх. Аблога і спальванне горада, захоп у палон баяр і баярынь і іншых людзей (усяго 7 000)[166]. Пры вяртанні маскоўскага войска "ізгонам" яго нагналі ваяводы ВКЛ "со многою силою", разбілі і вярнулі палон[167].

Гэта адна з самых значных падзей першай памежнай вайны. [Мэтай было аслабленне асяродку ўлады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі з адначасовым уздзеяннем на князёў, якія заставаліся вернымі Казіміру]. Непасрэдным вынікам паходу быў ад'езд на маскоўскую службу князя Дз.Ф. Варатынскага[168].

3.1. А. Зіма-вясна 1489 г. Пусташэнне таропецкіх воласцяў людзьмі князя Ф.І. Бельскага: у Казарынскай воласці спалена 50 двароў, выведзены палон, абрабаваны (c. 40) 150 двароў; на Столпне спалена 50 двароў, выведзены палон (22 чал.); на Варацігорцах і Панізоўі спалена 30 двароў, выведзены палон (10 чал.), захопленна маёмасць; у Селку (Селцы) спалена 11 двароў, выведзены палон (20 чал.), выведзены коні (35), захопленна маёмасць; у Унцове спалена 10 двароў, захоплена маёмасць; на Наволцы спалена 10 двароў, захоплена маёмасць; у Мірылаве спалена 10 двароў, захоплена маёмасць; у Цяпалове спалена 20 двароў, захоплена маёмасць; у Палессі павешана 6 чалавек; спалены двары, абрабавана маёмасць, узяты ў палон іншыя таропецкія землеўладаннікі. Скарб ВКЛ не атрымаў даходаў з таропецкіх воласцяў за 11 гадоў (разам - 8562 руб. грошаў)[169].

[На самой справе тут ідзе гаворка аб двух нападах: 1-е на Казарынскую воласць і сёлы каля Таропца, 2-е - усё астатняе].

3.1. А. Сярэдзіна вясны ("перед семою суботою за неделю")[170] 1489(?) г. Людзі князя Ф.І. Бельскага, "наехавши войском, волость звоевали", спалена 500 двароў, узята ў палон 500 чалавек, шмат пабіта, паранена і павешана[171].

3.1. А. 29 чэрвеня (?) (На святого Пятра Запусты)[172] 1489(?) г. Баяры князя Ф.І. Бельскага ваявалі таропецкія воласці, 30 двароў спалілі, 50 чалавек узялі ў палон[173].

2.2.1. А. Да лета 1489 г. Намеснік воласці Уселукі (Ржэўскай зямлі) Васіль Давыдавіч зазапіў частку (палову?) таропецкай воласці Дубны[174].

[На самой справе была захоплена не "половина земли" воласці Дубна, а толькі некаторая яе частка[175]. Больш пранікнення на захад з ржэўскага боку не заўважана, але ў раёне вярхоўя Волгі было шмат незасвоеных мясцін, якія, напэўна, паступова каланізаваліся].

1.3. В. Пачатак 1489 г. ("в Филиппов пост, перед Рождеством Христовым"). Калужане тройчы прыходзілі ваяваць любуцкія воласці. Захоп у палон Васкі Пратассева - намесніка князя І.Ю. Трубяцкога ў Любуцку[176].

3. В. ВКЛ. Вясна ("сее зимы, в велики пост") 1489 г.[177] Прыход "не тайно, явно войною" людзей князёў Дз.Ф. і С.Ф. Варатынскіх на маскоўскія воласці за р. Акой, іх рабаванне, захоп у палон жанчын і дзяцей[178].

[Наўздагон за імі былі адпраўлены маскоўскія людзі, таму пад адным з іх баявых дзеянняў, магчыма, трэба разумець тое, што пералічана вышэй].

(c. 41) 3.2. В. Снежань 1489 г.[179] Пераход на маскоўскі бок князя Дз.Ф. Варатынскага разам са сваёю вотчынаю, "дольницей" і скарбам брата Сямёна; прымушэнне баяр і слуг брата Сямёна да прысягі і службы на сваё імя. Захоп і ўсталяванне намеснікаў у гарадах Серанск і Бышкавічы ды воласцях Лычына і Недаходаў, утрыманне горада Казельск[180].

Пад уладаў князя Д.Ф. Варатынскага апынулася вялікая тэрыторыя, якая прылягала да Варатынска ад захаду да поўдня. Адносна Казельска Іван ІІІ у адказе літоўскаму паслу пану Станіславу Петрашковічу сцвярждаў, што той горад з усімі местамі па даканчальнай грамаце Васіля ІІ з Казімірам адыходзіў да Масквы[181]. Аднак у дагаворы 1449 г. такі запіс адсутнічае.

1.3. В. Да канца красавіка 1490 г. Прыход маскоўскіх людзей на чале з Хацетоўскім пад горад Апакаў (належаў Сапежыным дзецям), рабунак горада, вывад палону[182].

Напад на Апакаў (на правым беразе р. Угры), як і на Дзмітраў, сведчыць аб імкненні аслабіць абарону ўсходняй мяжы ВКЛ. [Апакаў таксама меў землі за р. Угрой, але па дагавору 1494 г. яны адышлі да Масквы[183].

Характэрна, што напад на Апакаў узначальваў Хацетоўскі. Ці не з тых ён князёў Хацетоўскіх, што з'яўляліся мцэнскімі баярамі?[184] Здаецца, што на той час Хацетава (на паўночны захад ад Мцэнска, на другім баку р. Акі) па-ранейшаму заставалася ў складзе ВКЛ].

2.1. В. ВКЛ. Вясна 1490 г. Рабунак і знішчэнне людзьмі з Мцэнска маскоўскіх старожаў на р. Шаць (на 70 рублёў) і на р. Данец (на 150 рублёў)[185]з мэтай аслаблення маскоўскай мяжы з Полем.

Па словах Ю.Г. Аляксеева нападзенні мецнян пагражалі ўсёй сістэме старажавой службы ў Поле[186][, што расцэньваецца, безумоўна, негатыўна].

3. В. ВКЛ. 1490(?) г. Астапак Варанцоў "мечнянин" з сябрамі паграбіў вёску Ермакова Лапаціна на Мсціслаўлі на 100 рублёў[187].

Маецца на ўвазе "уезд Мсціслоўль", які ад тарускіх князёў у сярэдзіне XIV ст. адышоў да Масквы, потым (каля 1381 г.) стаў разанскім, а прыкладна з 1461-62 гг. - зноў маскоўскім. Знаходзіўся на поўнач ад Тулы.

1.2.1., 1.3. А. Да канца кастрычніка 1491 г. Намеснік у Чарнакунстве (у дадзеным выпадку - Халме) Андрэй Колычаў наслаў людзей на таропецкі пагост Балагой, якія захапілі палон, адных патапілі ў возеры, іншых прывялі да прысягі. Потым быў яшчэ напад самога Колычава з людзьмі, забойства таропецкага намесніка і іншых лю(c. 42)дзей, вывад палону; спусташэнне агульна Таропецкай воласці і, у прыватнасці, Казарынскай воласці. У выніку значныя часткі Таропецкай і Казарынскай воласцяў далучылі да Чарнакунства[188].

[Ад Холмскага пагоста (Чарнакунства) Таропец і яго воласці знаходзіліся на паўднёвы ўсход. Казарына і сам Таропец размяшчаліся на поўдзень ад тых тэрыторый, што ўжо зваяваў князь Ф.І. Бельскі. З усходу "асвойваў" таропецкую волласць Дубну ржэўскі ўселукскі намеснік. Такім чынам, наступленне на Таропецкі павет вялося з трох бакоў. Незакранутай пакуль што заставалася толькі паўнёвая частка павета].

Казарынская воласць, у якой згадваюцца сёлы віцебскіх баяр, выразна аддзяляецца ад астатняй Таропецкай воласці, з чаго робіцца выснова аб яе прыналежнасці да Віцебска[189].

1.3. В. Да канца кастрычніка 1491 г. Прыход вайной на Мцэнскую "державу" людзей Васкі Голахвастава, вывад палону (100 чал.) і рабунак[190].

2.1. В. ВКЛ. Лета 1491 г. "Наезд" людзей з Мцэнска, Бранска і іншых "мест украйных" на маскоўскія старожы ў Поле, калі было нарабавана "на многое рублев"[191].

3. Б. ВКЛ. Восень 1491 г. Людзі Алёшкі Хоткевіча (Хадкевіча) напалі на цвярскія землі Лествіцына, дзе абрабавалі 20 вёсак, вывелі ў палон 15 чалавек з жонкамі і дзецьмі, учынілі забойствы, нарабавалі маёмасць на 150 рублёў, і Грыдзіну слабодку Залацілава, у якой абрабавалі і спалілі 15 вёсак, узялі ў палон 10 чал. з жонкамі і дзецьмі, учынілі забойствы, нарабавалі маёмасць на 100 рублёў[192].

[Вядома, што пану Івану Хадкевічу належала воласць Рагачоў (на захад ад Хлепеня, каля р. Асуги). Аднак тут гаворка ідзе аб нейкім Алёшкі. Напэўна гэта ягоны сын: "а волость пана Иванова сына Рогачевъ тежъ засели и извоевали"[193]. Грыдзіна слабодка Залацілава (с. Залацілава) знаходзілася побач - з правага боку р. Вазузы].

2.1. В. ВКЛ. Лета 1491 г. "Мечняне" (жыхары Мцэнска) парабавалі старожы "олексинцов" (з горада Алексіна на Ацэ) на 50 рублёў[194].

2.1. В. ВКЛ. Лета 1491 г. "Мечняне" парабавалі старожы на Шаці на 50 рублёў[195].

3.1. В. Да пачатку вясны 1492 г. Падчас ад'езду князя Фёдара Іванавіча Адоеўскага (служыў ВКЛ) яго стрыечныя браты Іван, Васіль і Пётр Сямёнавічы (служылі Маскве) захапілі маці князя Фёдара, "засели" вотчыну і ўдзел апошняга (палову Адоева і воласці) з яго баярамі і ўраднікамі, выкралі скарб[196].

[Дадзеная акалічнасць потым тлумачылася Іванам ІІІ як унутраная спрэчка Адоеўскіх князёў "о вотчине о  болшом княженіе по роду по старейшиньству"[197]].

3.1. В. Да пачатку вясны 1492 г. Напад людзей князя Дз.Ф. Варатынскага разам з калужанамі і перамышлянамі на бранскія землі, рабунак чатырох воласцяў, захоп коней (70) і (c. 43) маёмасці на 200 коп грошаў[198].

Князь Дз.Ф. Варатынскі пры гэтым ужо выконваў загады свайго новага гаспадара - турбаваў памежныя землі ВКЛ у раёне Бранска, які пасля 1486 г. быў цэнтрам намесніцтва[199] [(у пачатку 1492 г. намеснікам быў князь Сямён Фёдаравіч Сакалінскі)].

3.2. В. Пачатак 1492 г. У адсутнасць князя Андрэя Васілевіча Бялёўскага (служыў ВКЛ), ягоны брат Іван ахапіў іх трэцяга брата Васіля, прымусіў апошняга гвалтам прыняць прысягу на імя Івана ІІІ, заняў вотчыну князя Андрэя, а баяр, слуг і чорных людзей прывёў да прысягі на свае імя[200].

1.1.1. В. 1491-1492 гг. Паход 5 маскоўскіх палкоў на чале з князем Данілам Дзмітрыевічам Холмскім, Якавам Захар'ічам, князем Уладзімірам Андрэевічам Мікулінскім "в Северу ко князьям"[201].

Пра баявыя дзеянні пад час гэтага паходу і наогул, ці адбыўся ён і дзе праходзіў, нічога невядома. Магчыма, шэраг пазначаных вышэй падзей, якія адбываліся ў рэгіёне Верхняй Акі, быў непасрэдна звязаны з прыходам "в Северу ко князьям" моцнага кантынгенту маскоўскіх велікакняжацкіх войскаў. [Адсюль і пераход некаторых вярхоўскіх князёў на маскоўскі бок, і уварванне князя Дз.Ф. Варатынскага на бранскія землі (толькі яны і адносіліся да Северы - Северскай зямлі, Севершчыны)].

3. А. ВКЛ. Вясна 1492 г. Таропецкі намеснік Зенка з людзьмі прыйшоў вайною на Холмскі пагост, нарабаваў на 1 000 рыжскіх рублёў і спаліў двор намесніка Андрэя Колычава, таксама спустошыў і воласць, спаліў 60 вёсак, шмат людзей пабіў, а 30 чалавек з жонкамі і дзецьмі ўзяў ў палон (агульнай шкоды ўчыніў на 700 рыжскіх рублёў)[202].

Відаць, гэты напад таропецкага намесніка быў помстай за адпаведнае дзеянне з боку холмскага намесніка.

3. А. ВКЛ. Пачатак 1492 г. Напад літоўскіх людзей на Хранскі стан - Лугскую воласць Вялікіх Лукаў, рабунак вёсак на 200 рыжскіх рублёў, захоп ў палон 16 чалавек, павешана пры гэтым было 8 чал.[203]

2.2. В. ВКЛ. Пачатак 1492 г. Прадстаўнік любуцкага намесніка Барыса Сямёнавіча Аляксандрава напаў на ўладанні сына баярскага Чалішчава ў Алексіне, узяў у палон 4 чалавек, учыніў шкоды на 15 руб.[204]

(c. 44) 2.1. В. ВКЛ. Лета 1492 г. Рабунак і знішчэнне людзьмі з Мцэнска і Любуцка маскоўскіх старожаў[205].

2.2. В. ВКЛ. Лета 1492 г. Людзі з Мцэнска і Любуцка папалілі і парабавалі воласці і сёлы маскоўскай украйны, набралі маёмасці і палону[206].

[Гэтыя дзеянні ажыццяўляліся па загаду мцэнска-любуцкага намесніка].


ІІ перыяд вайны (1492-1494 гг.)


1.1.1. В. Жнівень 1492 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Фёдарам Васілевічам Целяпнём-Абаленскім "со многими людми войною безвестно", захоп і спаленне гарадоў Любуцк і Мцэнск, паланенне намесніка Барыса Сямёнавіча Аляксандрава, баяр мцэнскіх і любуцкіх з жонкамі і дзецьмі і іншых людзей (1500 чал.), рабунак маёмасці[207].

Гэта была адна з апошніх акцый па знішчэнні сістэмы абароны ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі. Больш апоры літоўскай улады тут не існавала. Непасрэдным вынікам паходу з'явіўся пераход на маскоўскую службу шэрагу князёў, якія трымаліся амаль да канца: Сямёна Фёдаравіча Варатынскага, Андрэя і Васіля Васілевічаў Бялёўскіх, Міхайлы Раманавіча Мязецкага[208].

3.1. В. [Жнівень] 1492 г. Прыход князёў І.М. Варатынскага і братоў Адоеўскіх на Масальск (належаў вялікаму князю літоўскаму), у выніку горад быў спалены, князі Масальскія з жонкамі, дзецьмі і многімі людзьмі выведзены ў палон, учынена вялікая шкода і рабунак[209].

[Як заўважыў М.М. Кром горад Масальск лічыўся ва ўладанні вялікага князя літоўскага, а не належаў князям Масальскім, якія ўжо страцілі княжацкія правы, а з'яўляліся простымі вотчыннікамі[210]].

3.2. В. Лістапад-снежань 1492 г.[211] Князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі пры пераходзе на маскоўскі бок захапіў гарады Сярпейск і Мязецк[212].

1. В. ВКЛ. Пачатак 1493 г. Паход войска ВКЛ на чале са смаленскім намеснікам Юрыям Глебавічам і князем Сямёнам Іванавічам Мажайскім пры ўдзеле князёў Друцкіх са Смаленска ў рэгіён Верхняй Акі, захоп гарадоў Сярпейска і Мязецка, (c. 45) спусташэнне воласцяў, забойствы і паланенне людзей, захоп скарбу князя Міхаіла Раманавіча Мязецкага[213].

[Здаецца, што прадстаўнікі літоўскай велікакняжацкай улады ўжо не разлічвалі на вернасць мясцовых жыхароў, таму паводзілі сабе як захопнікі. Цікава, што лёс Любуцка і Мцэнска камандуючых войскамі ВКЛ не заклапаціў].

1.1.2. В. Люты 1493 г. Паход маскоўскага войска на чале з князямі Фёдарам Васілевічам Разанскім, Міхаілам Іванавічам Колышкам, Аляксандрам Васілевічам Абаленскім, ваяводам вялікага князя разанскага Інкай Ізмайлавым і інш., разам з Варатынскімі, Адоеўскімі і Бялёўскімі князямі і князем М.Р. Мязецкім, захоп гарадоў Мязецк, Сярпейск, Масальск, Гарадзечна, Апакаў, выпальванне гарадоў (напэўна, толькі ўмацаванняў), паланенне "літвы", смалян і гарадской знаці (530 чал.)[214].

Гэтым лакальны поспех войска ВКЛ быў зведзены да нуля. Пры набліжэнні маскоўскіх сілаў камандуючыя войскамі ВКЛ збеглі да Смаленска, пакінуўшы па гарадох свае гарнізоны. Здаецца, акрамя апошніх, ніхто не супрацьстаяў маскоўскаму наступу[215].

1.4. А-В. Зіма 1493 г. Канцэнтрацыя маскоўскага войска "против Литвы" у Ноўгарадзе (Якаў Захар'іч), у Пскове (кн. Васіль Фёдаравіч Шуйскі), у Вялікіх Луках (кн. Даніла Аляксандравіч Пенка), у Мажайску (кн. Васіль Іванавіч Касы Патрыкееў, Сямён Іванавіч Варанцоў), у Цверы (кн. Даніла Васілевіч)[216].

[Магчыма актывізацыя баявых дзеянняў з боку ВКЛ выклікала такую рэакцыю маскоўскага ўрада. Аднак, можа быць, мы проста ўпершыню бачым у разрадных кнігах звычайныя мерапрыемствы, якія праводзіліся штогод].

1.2.1. Б. Восень 1492 г. Людзі Івана ІІІ прыйшлі вайною і "засели" горад Хлепень ды воласць Рагачоў, узялі ў палон намеснікаў і іншых людзей, нарабавалі маёмасці[217].

Пазней Хлепень быў аб'яўлены маскоўскім адпаведна з старымі дагаворамі (што адпавядала рэчаіснасці), а Рагачоў аднесены да Цвярской зямлі[218].

Б. ВКЛ. Канец 1492 г. У адказ на пераход князя Андрэя Юр'евіча Вяземскага на маскоўскую службу князь Міхаіл Вяземскі захапіў вотчыну (сяло на Дняпры), двары, пошліны і казну ўцекача[219].

Гэта адзіны выпадак пераходу хоць кагосьці са шматлікіх вяземскіх князёў на маскоўскі бок. Уладанні здрайцы былі вельмі маленькімі, да таго ж яму не ўдалося захаваць і іх.

(c. 46) 1.1.2. Б. Зіма 1492-1493 гг. Паход маскоўскага войска на чале з князем Данілай Васільевічам Шчанем на Вязьму, захоп яе, узяцце ў палон вяземскіх князёў, прывядзенне да прысягі як князёў і паноў, так і іншых жыхароў[220].

Вяземскія князі хутка вярнуліся на свае месцы, але пасля некалькіх гадоў усіх іх адправілі ва ўнутраныя раёны Вялікага княства Маскоўскага. Вяземшчына стала краем маскоўскага памеснага землеўладання[221]. У беларуска-літоўскім летапісанні адсутнічаюць звесткі аб вяртанні на свае вотчыны вяземскіх князёў, затое гаворыцца пра гібель у зняволенні вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча[222].

1.4. А-В. Лета 1493 г. Канцэнтрацыя маскоўскага войска на Беразе (кн. Юрый Іванавіч, Барыс Васілевіч), у Серпухаве (кн. Васіль Іванавіч, Барыс Міхайлавіч Турэня), у Тарусе (кн. Іван Лыка) і ў Мажайску (кн. Андрэй Фёдаравіч).


Вось так праходзяць перад намі падзеі той малавядомай вайны, вайны падчас міру... Звесткі не пра ўсе падзеі адлюстраваны ў пасольскіх кнігах. Нешта дапоўнена матэрыяламі разрадных кніг, узята з летапісаў, але, безумоўна, засталіся і недахопы. Тым не менш, сабранай інфармацыі хапае, каб даследчыкі маглі зрабіць высновы аб характары вайны, яе агульным ходзе, наступствах і г.д.

Не варта спыняцца на умовах "вечнага" міру 1494 г. і спрэчках вакол іх - гэта тэма асобнага даследавання. Але трэба заўважыць: нягледзячы на тыя ваенныя поспехі, што дасягнула Вялікае княства Маскоўскае - амаль поўнае знішчэнне сістэмы абароны ВКЛ і папярэджванне любых дзеянняў з боку літоўскіх уладаў - агульныя вынікі вайны для Масквы былі вельмі сціплымі. Вярталіся захопленыя гарады, аднаўлялася мяжа. Прычынай таму была адсутнасць апоры і сімпатый да маскоўскай улады ў многіх месцах (М.М. Кром), ды і асцярожнасць, дальні разлік Івана ІІІ адыгралі не апошнюю ролю (Ю.Г. Аляксееў).

[Напрыканцы, каб папярэдзіць крытычныя водгукі аб прадстаўленай працы, хочацца заўважыць, што яна сапраўды аднабаковая. Вайна адлюстравана нібыта сама па сабе, без знешняга ўплыву, ідэалагічнага афармлення, дыпламатычных спрэчак (якія, як ні дзіўна, не перарываліся падчас яе вядзення), асэнсавання ўнутранага становішча як ВКЛ, так і Вялікага княства Маскоўскага. Матывы і прычыны ўчынкаў шматлікіх дзеючых асоб той вайны засталіся без тлумачэння. Але пра ўсё пра гэта ўжо існуюць вельмі грунтоўныя даследаванні. Мэты жа дадзенага артыкула ўяўляюцца дасягнутымі - пазначыць час вайны і разглядзець падзей у непасрэднай сувязі з тэрыторыяй, на якой яны адбываліся].

 

(c. 47) Першая памежная вайна 1486-1494 гг. (Карта)

 

(c. 48) „War at the Time of Peace" The First Border War between the Grand Duchy of Lithuania and Moscow (1486-1494)

Viktar Ciemusau


In the history of the Grand Duchy of Lithuania, the end of 15th - the first third of the 16th centuries were marked with a number of border wars with the Grand Duchy of Moscow. The first among those is the list studied. And yet it is exactly in 1486-1494 that the strategy of Moscow towards the neighbouring states was established, and the Moscow government's programme of claims on all the Ruthenian lands in the Grand Duchy of Lithuania. The article offers new chronological frameworks of the first serious conflict between the major East European states as well as throws light on its most important events. A special attention is paid to accurate geographical localities of the war events.



[1] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства // Труды кафедры истории России с древнейших времен до ХХ века. СПб., 2006. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. СПб., 2007. С. 317.

[2] 1486-1494 гг. у манаграфіі Ю.Г. Аляксеева 1991 г. і 1492-1493 гг. - у працах 2006-2007 гг. (Алексеев Ю.Г. Государь всея Руси. Новосибирск, 1991. С. 179-180; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. С. 317).

[3] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства // Труды кафедры истории России с древнейших времен до ХХ века. СПб., 2006. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. СПб., 2007. С. 317.

[4] [1486-1494 гг. у манаграфіі Ю.Г. Аляксеева 1991 г. і 1492-1493 гг. - у працах 2006-2007 гг. (Алексеев Ю.Г. Государь всея Руси. Новосибирск, 1991. С. 179-180; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. С. 317)].

[5] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства // Труды кафедры истории России с древнейших времен до ХХ века. СПб., 2006. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. СПб., 2007. С. 317.

[6] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1892. С. 284.

[7] [«...na moźajskiem pograniczu włośćmi kn. Kroszyńskich»] Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1: Granica Moskiewska w epoce Jagielloсskiej. Lwуw; Warszawa, 1922. S. 73.

[8] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44.

[9] Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 68, 76, 78.

[10] Тамсама. С. 68, 76.

[11] Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonow. T. I. 1377-1499. W., 1930. S. 389.

[12] Тамсама. S. 389. У сучасным выданні той дакумент з Літоўскай метрыкі, на які спасылаецца Л. Каланкоўскі, датыруецца 1486 г. (Lietuvos Metrika - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn. 4 (1479-1491) / Parengė L. Anužutė. V., 1994. № 128. P. 138.

[13] Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 390-412.

[14] Kolankowski L. Polska Jagiellonów. Dzieje polityczne. Lwów, 1936. S. 145.

[15] Kuczyński S.M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. T. 33. Warszawa, 1936. S. 279.

[16] Тамсама. S. 289.

[17] Тамсама.

[18] Тамсама. S. 290.

[19] Тамсама. S. 291.

[20] Łowmiański H. Polityka Jagiellonów. Poznań, 1999. S. 402-403.

[21] Тамсама. S. 400, 407.

[22] Błaszczyk G. Litwa na przełomie średniowiecza i nowożytności (1492-1569). Poznań, 2002. S. 13.

[23] Тамсама. S. 22.

[24] Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. М., 2005. С. 344.

[25] Тамсама. С. 347.

[26] Тамсама. С. 348, 489.

[27] Тамсама. С. 490.

[28] Тамсама. С. 493.

[29] Тамсама. С. 494.

[30] Карпов Г.Ф. История борьбы Московского государства с Польско-литовским. 1462-1508. Ч. 1-2. М., 1867.

[31] Карпов Г.Ф. История борьбы Московского государства с Польско-литовским. Ч. 2. С. 2.

[32] Тамсама. С. 3.

[33] Тамсама. С. 19.

[34] Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности. Ч. 1. Заселение и объединение центра. Л., 1929. С. 123.

[35] Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. СПб., 2004. С. 208.

[36] Любавский М.К. Образование основной государственной территории. С. 123

[37] Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина XV в. М., 1952. С. 283.

[38] Греков И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV-XV вв. М., 1963. С. 201.

[39] Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 93.

[40] Тамсама.

[41] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. М., 1995. С. 80, 90-91, 171.

[42] Борисов Н.С. Иван III. М., 2000. С. 471.

[43] Згодна з публікацыяй Г.Ф. Карпава, гэта цытата гучыць наступным чынам: "А осподаря нашего великого князя люди безпрестанно емлют королеву землю" (Памятники дипломатических сношений России с азиатскими народами. Т. 1 // Сборник Императорского Русского Исторического общества (Далей: СИРИО). Т. 41. СПб., 1884. № 13. С. 48).

[44] Алексеев Ю.Г. Государь всея Руси. Новосибирск, 1991. С. 179.

[45] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44. У выданні назва "Літоўская вайна" памылкова надрукавана як "Лівонская".

[46] Тамсама.

[47] Волков В. Хитрая война. Московско-литовское противостояние 1492-1494 гг. // Родина. № 11. 2003. С. 60. Карту для гэтага артыкула зрабіў В.М. Цемушаў. Гл.: Темушев В.Н. Пограничная война Великого княжества Московского с великим княжеством Литовским. 1487-1494 гг. // Родина. № 11. 2003. С. 58-59. Карта.

[48] Тамсама. С. 60-61.

[49] Тамсама. С. 62.

[50] Тамсама. С. 63.

[51] Тамсама.

[52] Пічэта У.І. Гісторыя Беларусі. Мн., 2005. С. 130; Сагановіч Г.М. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. Беліцк-Гімн. Мн., 1994. С. 185-186; Канановіч У. І. Усходняя палітыка Казіміра ў апошняй чвэрці XV ст. // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў: Тэзісы дакладаў. Ч. 2. Мн., 1993. С. 112-115; Ён жа. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў (Палітычныя дачыненні Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы ў XV-XVI стст.) // Беларуская мінуўшчына. 1997.  № 5. С. 2-7; Салей С. М. Усходні напрамак знешняй палітыкі Вялiкага княства Лiтоўскага ў 1385-1569 гг. // Шлях у навуку. Мн., 1997. С. 142-145; Сагановіч Г.М. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001. С. 108; Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. 1. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. Мн., 2003. С. 124 (Тэкст, які тычыцца вайны, амаль даслоўна перапісаны з энцыклапедычнага артыкула, аўтар якога - Г.М. Сагановіч); Шэйфер В.А. Узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага і маскоўскай дзяржавы ў канцы XV - першай трэці XVI ст. у ацэнцы пачынальнікаў найноўшай беларускай гістарыяграфіі // Веснік ГрДУ. № 2 (20). 2003. С. 3-6; Сагановіч Г.М. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі-Кадэнцыя. Мн., 2005. С. 370; Доўнар А.Б. Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - першай трэці XVI ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. Мн., 2008. С. 411.

[53] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Т. I // СИРИО. Т. 35. СПб., 1882.. № 8. С. 35; Полное собрание русских летописей (Далей: ПСРЛ). Т. 6. Вып. 2. (Софийская вторая летопись). М., 2001. Стб. 325.

[54] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 1, 3.

[55] Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV - XVI вв. М.; Л., 1950. (Далей: ДДГ). № 83. С. 329-332; LM. Kn. 5. № 78.2. С. 134-136.

[56] Греков Б.Д. Указ. сач. С. 201; Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 93.

[57] СИРИО. Т. 41. № 11. С. 43.

[58] Тамсама.

[59] Тамсама. С. 3, 5, 10, 11, 12, 20, 46, 48, 55, 60.

[60] СИРИО. Т. 41. № 6. С. 27.

[61] У пачатку 1482 г. "король ко мне [Іван ІІІ - В.Ц.] присылал послов своих о люби и о докончаніе, и яз к нему своих послов послал" (СИРИО. Т. 41. № 7. С. 29).

[62] "Он [кароль] нынеча с моим осподарем любви и докончанія не хочет" (СИРИО. Т. 41. № 7. С. 30).

[63] СИРИО. Т. 41. № 7. С. 30.

[64] СИРИО. Т. 41. № 8. С. 32-34.

[65] У сакавіку 1484 г. Іван ІІІ праз пасла баярына В.І. Наздраватага ўпэўніваў крымскага хана, што "а каково будет мне с королем дело, и аз тобя без вести не держу" (СИРИО. Т. 41. № 10. С. 38). Зразумела, "дела" гэтага, г. зн. вайны, яшчэ не было.

[66] СИРИО. Т. 41. № 13. С. 48.

[67] Тамсама. № 13. С. 48.

[68] Тамсама.  № 13. С. 50.

[69] Тамсама.  № 13. С. 51.

[70] Дакумент мае дату індыкт 4, чэрвень 3, што выпадае менавіта на 1486 г.

[71] Lietuvos Metrika - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn. 4 (1479-1491) / Parengė L. Anužutė. V., 1994. № 128. С. 139.

[72] Тамсама. № 129. С. 139.

[73] Адказ на прамову літоўскіх паслоў быў прадстаўлены ўжо на наступны дзень - 7 кастрычніка.

[74] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 2.

[75] Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. I. 1340-1506. СПб., 1846. (Далей: АЗР). № 110. С. 129. Той жа тэкст гл.: СИРИО. Т. 35. № 22. С. 105.

[76] Базилевич К.В. Указ. сач. С. 283-284.

[77] Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 96.

[78] Аб фарміраванні літоўска-маскоўскай мяжы гл.: Цемушаў В.М. Літоўска-маскоўская граніца ў другой палове XV - пачатку XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Гальшаны-Навагрудак, 8-10 верас. 2006 г.). Мн., 2007. С. 325-340.

[79] Любавский М.К. Областное деление. С. 286-287.

[80] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73; № 1. С. 1-3; № 2. С. 6.

[81] Аб Вяземскім княстве ў сістэме абароны ВКЛ гл.: Цемушаў В.М. Перыферыйныя княствы ў сістэме абароны ВКЛ (Вяземскае княства ў 15 ст.). // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., Гродна, 23-25 крас. 2004 г. Мн., 2007. С. 95-102.

[82] Lietuvos Metrica - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn.5: (1427-1506). V., 1994. С. 67, СИРИО. Т. 35. № 19. С. 81.

[83] АЗР. Т.I. № 109. С. 127.

[84] Аб скарыстанні тэрмінаў Вярхоўскія княствы і вярхоўскія князі гл.: Темушев В.Н. Представления о территории и границах Верхнеокских княжеств в работах исследователей // Верхнее Подонье: Природа. Археология. История. Вып. 2: Сб. статей в 2-х т. Т. 2. История. Тула, 2007. С. 257-277.

[85] ДДГ. №. 83. С. 330.

[86] Першы выпадак, калі князь, які перайшоў на службу к іншаму правіцелю, не забіраў з сабою сваю вотчыну - уцёкі ў Маскву князя Фёдара Іванавіча Бельскага.

[87] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 91-92.

[88] У грамаце 1494 г. гаворыцца аб тым, што за ВКЛ застаўся Апакаў па Угру (ДДГ. № 83. С. 330). Значыць, можна зрабіць выснову аб тым, што ў горада была тэрыторыя і за Угрой, якая цяпер адыходзіла да Масквы.

[89] Пра ролю князёў Варатынскіх у абароне ўсходняй мяжы ВКЛ гл.: Темушев В.Н. Река Угра - вековой страж московско-литовской границы // Новая локальная история. Вып. 2. Новая локальная история: пограничные реки и культура берегов: Материалы второй Международной Интернет-конференции. Ставрополь, 20 мая 2004 г. Ставрополь, 2004. С. 305-318.

[90] Темушев В.Н. Река Угра - вековой страж московско-литовской границы. С. 313.

[91] Полное собрание русских летописей. (Далей: ПСРЛ). Т. 11 (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). М., 2000. С. 235; ПСРЛ. Т. 35 (Летописи белорусско-литовские). М., 1980. С. 122.

[92] Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России. М., 1985. С. 123-124.

[93] ДДГ. № 80-82. С. 301-329.

[94] Зимин А.А. Удельные князья и их дворы во второй половине XV и первой половине XVI в. // История и генеалогия. С.Б. Веселовский и проблемы историко-генеалогических исследований. М., 1977. С. 164.

[95] ПСРЛ. Т. 28. (Летописный свод 1497 г. Летописный свод 1518 г. (Уваровская летопись)). М.; Л., 1963. С. 151.

[96] ДДГ. № 80. С. 302.

[97] СИРИО. Т. 41. № 13. С. 48.

[98] Вылучыў гэтыя напрамкі Ю.Г. Аляксееў, але для першых двух ён пазначыў не рэгіёны, на якія наступалі, а месцы, адкуль вялося наступленне (Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване III. С. 333).

[99] Янин В.Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII-XV веков. М., 1998. С. 11-12, 85, 140, 177 і інш.; Фролов А.А. Статус земель южного пограничья Новгородской земли в XVI - начале XVIII века // Очерки феодальной России. Вып. 9. М., 2005. С. 106-120.

[100] Ня трэба блытаць Ржэву Пустую - наўгародскую і Ржэву Валадзімераву - на той час ужо маскоўскую.

[101] СИРИО. Т. 35. № 4. С. 15; № 8. С. 34; № 8. С. 38; № 12. С. 48; № 14. С. 54; № 24. С. 115.

[102] Фролов А.А. Статус земель южного пограничья Новгородской земли. С. 115.

[103] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване III. С. 333.

[104] Базилевич К.В. Указ. сач. С. 290.

[105] Разрядная книга 1475-1598 гг. М., 1966; Разрядная книга 1475-1605 гг. Т. 1. Ч. 1. М., 1977.

[106] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Т. I // Сборник Императорского Русского Исторического общества. Т. 35. СПб., 1882.

[107] Полное собрание русских летописей. Т. 6. Вып. 2. (Софийская вторая летопись). М., 2001; Полное собрание русских летописей. Т. 8 (Летопись по Воскресенскому списку). М., 2001; Полное собрание русских летописей. Т. 12 (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). М., 2000.

[108] Хроника Быховца. М., 1966; Полное собрание русских летописей. Т. 32 (Хроника Литовская и Жмойтская и Хроника Быховца). М., 1975.; Полное собрание русских летописей. Т. 35 (Летописи белорусско-литовские). М., 1980.

[109] Lietuvos Metrika - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn. 4 (1479-1491) / Parengė L. Anužutė. V., 1994. № 128. С. 139.

[110] Тамсама. № 129. С. 139.

[111] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 2.

[112] Тамсама. С. 2.

[113] Тамсама. № 1. С. 2.

[114] Тамсама. № 1. С. 2; № 12. С. 49.

[115] Аб месцы і лёсе гэтых валасцей гл.: Темушев В.Н. К вопросу о московско-литовской границе XV в. (Владения князей Крошинских) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. № 3 (21). Сентябрь 2005. С. 102-103; Ён жа. Крайнія ўсходнія межы зямель Вялікага княства Літоўскага ў XV ст. (Уладанні князёў Крошынскіх) // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 3. Мн., 2008. С. 60-64.

[116] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 1, 3; № 18. С. 74.

[117] Тамсама. № 18. С. 74.

[118] Веселовский С.Б. Дьяки и подъячие XV-XVII вв. М., 1975. С. 155; Зимин А.А. Дьяческий аппарат в России второй половины XV - первой трети XVI в. // Исторические записки. Вып. 87. М., 1971. С. 233-234; Алексеев Ю.Г. Кто такой Василий Долматов? // Общественное сознание, книжность, литература периода феодализма. Новосибирск, 1990. С. 237-243.

[119] Алексеев Ю.Г. У кормила Российского государства: Очерк развития аппарата управления XIV-XV вв. СПб., 1998. С. 201.

[120] Алексеев Ю.Г. Кто такой Василий Долматов? С. 241; Алексеев Ю.Г. У кормила Российского государства. С. 198.

[121] СИРИО. Т. 35. № 2. С. 6.

[122] Тамсама. № 1. С. 2.

[123] Любавский М.К. Областное деление. С. 283.

[124] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 2.

[125] Тамсама. № 1. С. 2.

[126] Тамсама. № 2. С. 6.

[127] Тамсама. № 12. С. 49. Гл. таксама: Тамсама. № 18. С. 74.

[128] Тамсама. № 1. С. 2.

[129] Тамсама.№ 1. С. 2.

[130] Тамсама. № 1. С. 3.

[131] Тамсама. № 2. С. 8-12; № 7. С. 22-33; № 8. С. 36, 38; № 11. С. 41-46; № 16. С. 62-63; № 16. С. 64-65.

[132] Палова Адоева і пэўныя тэрыторыі вакол яго па-ранейшаму належалі князям, якія служылі Маскве з 60-х - пачатку 70-х гг. XV ст. (Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 71-72).

[133] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 4.

[134] Тамсама. № 1. С. 3; № 2. С. 7-8; № 4. С. 16.

[135] Адпаведна крыніцы падзея здарылася ў панядзелак напярэдадні Успення Прэчыстай Багародзіцы, г. зн. да 15 жніўня. Гэты дзень у 1487 г. выпадаў на сераду (падлічана паводле формул Д. Перавошчыкава і Е.Ф. Карскага. Гл.: Черепнин Л.В. Русская хронология. М., 1944. С. 44-47). Такім чынам, панядзелак - гэта 13 жніўня.

[136] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 5; № 2. С. 7-8; № 4. С. 16-17.

[137] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 77.

[138] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 4.

[139] Згадваюцца ў тастаменце Івана ІІІ 1504 г. (ДДГ. № 89. С. 355).

[140] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 3.

[141] Тамсама. № 8. С. 36.

[142] Тамсама. № 1. С. 4; № 8. С. 36. У другім выпадку шкода пазначана ў суме 190 рублёў.

[143] Тамсама. № 1. С. 4.

[144] СИРИО. Т. 35. № 2. С. 7.

[145] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 77.

[146] СИРИО. Т. 35. № 2. С. 8.

[147] Тамсама. № 4. С. 16; № 12. С. 49; № 14. С. 54.

[148] ДДГ. № 53. С. 161-162.

[149] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 49.

[150] Тамсама. № 18. С. 74.

[151] СИРИО. Т. 35. № 4. С. 17.

[152] Тамсама.

[153] Тамсама. № 6. С. 19-20.

[154] Тамсама. № 6. С. 20.

[155] Зимин А.А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 95.

[156] СИРИО. Т. 35. № 6. С. 20.

[157] ПСРЛ. Т. 25 (Московский летописный свод конца XV в.). М., 2004. С. 237.

[158] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 37.

[159] Тамсама. № 56. С. 268.

[160] Тамсама. № 6. С. 20; № 8. С. 37.

[161] Тамсама. № 8. С. 37.

[162] Тамсама. № 18. С. 79.

[163] Тамсама. № 6. С. 20.

[164] Тамсама. № 6. С. 21; № 12. С. 49.

[165] Тамсама. № 6. С. 21; № 8. С. 39.

[166] Тамсама. № 8. С. 35; ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.

[167] ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.

[168] СИРИО. Т. 35. № 9. С. 40; № 12. С. 47.

[169] Тамсама. № 8. С. 35. Зразумела, што даніна не выплачвалася з 1478 г. - часу далучэння Ноўгарада да Масквы. Таму пагром Таропецкага павету трэба адносіць менавіта да 1489 г.

[170] Напэўна, маецца на ўвазе 7-тыднёвы пост перад Пасхай і так званая "святая субота", за тыдзень за якой адбывалася ўзгаданая падзея.

[171] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 35-36.

[172] Магчыма маюцца на ўвазе так званыя Пятроўкі, Пятроў дзень - 29 чэрвеня, ён цесна звязаны з пастом (запусты - загавенне). Калі абапірацца на гэтую даціроўку, дык узнікаюць сумненні аб годзе двух падзей, якія ішлі адна за адной. Ліст Казіміра быў адпраўлены 30 мая 1489 г. Хутчэй за ўсё пасол князь Ц.У. Масальскі ўжо не дадаваў да сваіх прамоваў у Маскве нешта іншае, чаго не было ў лісце караля і вялікага князя.

[173] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 36.

[174] Тамсама. № 8. С. 36.

[175] Темушев В.Н. Ржевский участок литовско-московской границы в конце XIV - начале XVI в. // Материалы по археологии Беларуси. № 14. Памятники эпохи железа и средневековья Беларуси. Мн., 2007. С. 241-250.

[176] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 36.

[177] У той год Пасха выпадала на 19 красавіка (падлічана паводле формулы К.-Ф. Гауса: Леонтьева Г.А. Палеография, хронология, археография, геральдика: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. М., 2000. С. 33), таму з календарных зімніх дзён для паста (7 тыдней) нічога не заставалася. Верагодна, мелася на ўвазе "прыродная" зіма, калі яшчэ не стаяў снег.

[178] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 39.

[179] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 77-78.

[180] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 47-48; № 14. С. 54. Казельск не так даўно (12 сакавіка 1488 г.) быў дадзены князю Дзмітрыю ў якасці трымання (Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 392; Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 79).

[181] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 51.

[182] Тамсама. № 12. С. 49.

[183] ДДГ. №. 83. С. 330.

[184] Любавский М.К. Областное деление. С. 52-53.

[185] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 50; № 16. С. 66.

[186] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване III. С. 321.

[187] СИРИО. Т. 35. № 16. С. 66.

[188] СИРИО. Т. 35. № 14. С. 55.

[189] Янин В.Л. Новгород и Литва. С. 193.

[190] СИРИО. Т. 35. № 14. С. 55.

[191] Тамсама. № 16. С. 63.

[192] Тамсама. № 16. С. 63, 66.

[193] Тамсама. № 18. С. 73.

[194] Тамсама. № 16. С. 66.

[195] Тамсама. № 16. С. 66.

[196] Тамсама. № 15. С. 57.

[197] Тамсама. № 15. С. 59; № 16. С. 65.

[198] Тамсама. № 15. С. 58, 59.

[199] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 62.

[200] СИРИО. Т. 35. № 15. С. 58, 60.

[201] Разрядная книга 1475-1598 гг. С. 21-22; Разрядная книга 1475-1605 гг. Т. 1. Ч. 1. С. 31.

[202] СИРИО. Т. 35. № 16. С. 63, 68.

[203] Тамсама. № 16. С. 64, 67.

[204] Тамсама. № 16. С. 66-67.

[205] Тамсама. № 18. С. 76.

[206] Тамсама. С. 76-77.

[207] ПСРЛ. Т. XXVIII. С. 157; Разрядная книга 1475-1598 гг. С. 32; СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73; № 56. С. 267.

[208] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 81.

[209] Тамсама. № 18. С. 73,77.

[210] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 51.

[211] Тамсама. С. 85.

[212] ПСРЛ. Т. 12. С. 234; Т. 28. С. 322.

[213] СИРИО. Т. 35. № 22. С. 107; ПСРЛ. Т. XXVIII. С. 322-323; Разрядная книга 1475-1598 гг. С. 22.

[214] СИРИО. Т. 35. № 22. С. 104, 106; ПСРЛ. Т. 28. С. 322-323; Разрядная книга 1475-1598 гг. С. 22-23.

[215] Кром М.М. Меж Русью и Литвой. С. 174.

[216] Разрядная книга 1475-1598 гг. С. 23.

[217] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73.

[218] Тамсама. № 18. С. 77.

[219] Тамсама. № 19. С. 81; № 22. С. 107.

[220] Тамсама. № 22. С. 104, 106; ПСРЛ. Т. XII. С. 235; ПСРЛ. Т. 28. С. 323.

[221] Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России. М., 1985. С. 123-125.

[222] ПСРЛ. Т. 35. С. 122.

[223] Па дагавору 1449 г. за ВКЛ яшчэ захоўваўся пэўны ўплыў на наўгародскія землі. Прыкладна з 1326 г. існавала так званае "чорнакунства" - тэрыторыі, якія сплачвалі даніну абодвум бакам - ВКЛ і Вялікаму Ноўгараду (Пустаржэўская, Луцкая землі, Холмскі пагост, воласці Вяліла, Марэва і інш., пагост Беразоўскі). («А которыи волости или оброки потягнули Новгородские к Литве зъдавна, и мне, кн(я)зю Василью великому, в то не въступатисе по давному». ДДГ. № 53. С. 162).

[224] Ня трэба блытаць хлепеньскі Рагачоў з аднайменным беларускім горадам, як гэта рабілі ў XIX ст. (Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Кн. 2. Могилев, 1884. С. 94).

[225] СбРИО. Т. 35. С. 6.

[226] Тур'еў духоўнай граматы Івана III. Знаходзіўся, верагодна, у раёне рэчкі Турэі.

[227] Сулідаў духоўнай Івана III; атаясамляецца з сучасным Судзімавым.

[228] Шацеш у духоўнай Івана III; сучасная Шацеша на р. Воре (Любавский М. К. Пазнач. сач. С. 283; ДДГ. № 89. С. 355).

[229] Дагавор 1427 г.: ДДГ. № 23. С. 62-63; Lietuvos Metrica - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn. 5. № 140. С. 257. Дагавор 1449 г.: ДДГ. № 83. С. 329; Lietuvos Metrica - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. Kn. 5. № 141. С. 259; № 78.2. Р. 134.

[230] Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. С. 144.

[231] Шматразова праўлены спіс тэкста дагаварной граматы Івана III з князем Адрэем Васільевічам першапачаткова зусім не змяшчаў аніякага падаравання вялікага князя сваяму ўдзельнамі брату. Але ў апошнім варыянце граматы выявілася фармуліроўка: «...и что яз, князь велики, пожаловал тобя...», у якой спачатку з'явілася прыбаўленнне да ўдзела Андрэя «Колуги», потым перапраўленай на Мажайск (ДДГ. №  70. С. 248).

[232] СбРИО. Т. 35. С. 6.

[233] ДДГ. № 83. С. 330.

[234] Шеламанова Н.Б. Образование западной части территории России в XVI в. в связи с ее отношениями с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой. Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. Науч. рук-ль М.Н. Тихомиров. М., 1970. С. 4-10.

[235] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-литовским. Т. 1. (С 1487 по 1533 г.) // Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35. СПб., 1882.С. 3, 74.

[236] Там жа.С. 2.

[237] Другі этап вайны (1492-1494 гг.) напоўнены дзеяннямі маскоўскіх ваявод і служылых князёў і мае зусім іншы характар. Удары наносяцца па ключавым цэнтрам літоўскай улады, захопліваюцца асноўныя гарады рэгіёну (Вязьма, Мезецк, Масальск, Сярпейск).

[238] Lietuvos Metrica - Lithuanian Metrica - Литовская Метрика. V., 1994. Kn. 5: (1427-1506). P. 67; Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-литовским. Т. 1. С. 81.

[239] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-литовским. Т. 1. С. 118-119, 136.

[240] Там жа. С. 136.

[241] Там жа. С. 120.

[242] Lietuvos Metrica = Lithuanian Metrica = Литовская Метрика. V., 1994. Kn. 8: (1499-1514). P. 229.

[243] Там жа. P. 168.

[244] Там жа.

[245] Памятники истории Восточной Европы. Источники XV-XVII вв. Т. II. «Выписка из посольских книг» о сношениях Российского государства с Польско-Литовским за 1487-1572 гг. / Составитель Б.Н. Морозов. М.; Варшава, 1997. С. 14-15.

Страницы: 1 · 2



Сайт Виктора Темушева.

Поиск

Облако тегов

беларусь велиж «великое княжество московское» «великое княжество тверское» «верхнеокские княжества» «верховские княжества» витовт вкл воротынск «восточная европа» «вяземские князья» «вяземское княжество» «вялікі гістарычны атлас беларусі» граница границы «грюнвальдская битва» дмитровец «древняя русь» «историческая география» карты «киевская земля» «кричевский повет» «куликовская битва» «литовско-московская граница» «литовско-тверская граница» любутск метельский «московско-литовская война» «московско-литовская граница» «московско-литовские войны» «московское княжество» «нойбургские владения» ольгерд опаков «первая мировая война» «пограничная война» «полоцкое воеводство» «полоцкое княжество» поугорье «речь посполитая» «ржевская земля» «рославльский уезд» россия русь «северо-восточная русь» «северская земля» славяне спиридонов «средние века» ягайло